Общество4545

Рудковский: Большинство студенческих работ — плагиат. Надо с этим что-то делать

Беларус, доктар філасофскіх навук Пятро Рудкоўскі выкладаў ва Універсітэце Лазарскага ў Варшаве. Склад студэнтаў там інтэрнацыянальны. Усходнееўрапейскіх студэнтаў ад іншых еўрапейцаў адрознівае татальная схільнасць да плагіяту, расказаў Пятро Рудкоўскі ў інтэрв'ю парталу «Будзьма».

«Я выкладаў у межах праграмы, падключанай да брытанскай сістэмы адукацыі. Большасць маіх студэнтаў была з поставецкай прасторы: з Беларусі, Украіны, Грузіі, Азербайджана. Ну і некалькі з іншых краін: Нямеччыны, Сербіі, Польшчы, Трынідада і Табага. Выпускнікі праграмы атрымліваюць і польскія, і брытанскія дыпломы, іх навучанне кантралюецца прадстаўнікамі брытанскай сістэмы адукацыі.

Вельмі сур’ёзны ўзровень выкладання, патрабаванні, інспектаванне выкладчыкаў, узаемная праверка на некалькіх стадыях — гэта ўсё добра распрацаванае. Але ўсё ж студэнты з Усходняй Еўропы ўмудраюцца дапускаць шмат казусаў плагіяту, — кажа Рудкоўскі. — Антыплагіятная кампанія вядзецца інтэнсіўная, ёсць спецыяльныя камп’ютарныя праграмы. Але гэтага недастаткова.

Банальна, але цяжкавыкрывальна: студэнт бярэ расейскамоўны тэкст, праз гугл-транслэйт перакладае на англійскую мову. Такая пісьмовая праца — папросту фікцыя. Але выкладчык у найгоршым выпадку зніжае адзнаку за непісьменную ангельскую мову, а сутнасць праблемы — што праца ўвогуле не была студэнтам напісаная — застаецца па-за ўвагай.

Такі міжмоўны плагіят на базе расейскага тэксту фактычна ніхто з выкладчыкаў, акрамя мяне, не быў у стане выкрыць. А паказальнік у мяне атрымаўся немалы — прыблізна 40% ад усіх студэнтаў, якія прайшлі праз мае курсы! Праблема была заўважаная, таму ў мінулым навучальным годзе я ўжо працаваў у якасці, так бы мовіць, спецыяліста па міжмоўным плагіяце. Не скажу, што я задаволены. Лічу, справу трэба вырашаць больш комплексна: звярнуць большую ўвагу на акадэмічнае пісьмо і крытычнае мысленне.

Мая гіпотэза — студэнты звяртаюцца да такіх ганебных сродкаў не ад лёгкага жыцця: многія не ведаюць, як выконваць гэтыя заданні, а іх [пісьмовых заданняў] асноўная маса ў заходніх універсітэтах, бо гэта адзін з найлепшых спосабаў развіцця самастойнага падыходу да аналізу праблемаў. Студэнтаў трэба вучыць комплексна, на ўзроўні асобных універсітэтаў. Увесці дадатковыя практыкумы па крытычным мысленні, акадэмічным пісьме. І не трэба так давяраць камп’ютарам — яны бездапаможныя перад такім плагіятам. Гэта асобная праблема — у дыдактыцы вельмі шмат даверу робатам, а яны часам робяць мядзвежую паслугу.

Ва Універсітэце Лазарскага ў мяне быў аўтарскі манаграфічны прадмет «Сучасная дэмакратыя і старажытная палітэя». Ён палягаў у супастаўленні старажытнай палітычнай думкі з сучаснымі палітычнымі плынямі і палітычнымі рэаліямі. Але сітуацыя плагіяту ўласцівая не толькі майму прадмету. У межах постмадэрацыі эсэ студэнтаў іншых выкладчыкаў я меў магчымасць пабачыць працы, што пісаліся па іншых курсах. Сітуацыя асабліва не адрознівалася.

Трэба ініцыяваць сур’ёзны праект, каб вывучыць маштабы праблемы. Я не думаю, што выпадак Універсітэта Лазарскага ўнікальны. Праблема нашмат шырэйшая. Мы ганарымся, што многія беларускія студэнты атрымалі заходнюю адукацыю. Але не факт, што яны яе атрымалі па-сапраўднаму, а не такім вось несумленным спосабам, пішучы псеўдаэсэ», — кажа Рудкоўскі.

«Гэта частка ментальнасці. І гэта праблема не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў, — перакананы беларускі філосаф. — Ва Украіне і Расіі ёсць суполкі акадэмікаў, навукоўцаў, якія сістэматычна займаюцца маніторыгнам дысертацый навукоўцаў з «вышэйшай паліцы»: прафесараў, рэктараў, дэканаў і г.д. І вынікі даследванняў унушальныя: некаторыя рэктары, дэканы, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі ці Міністэрства навукі маюць досвед плагіяту. Пра якое развіццё гуманістыкі, сацыялогіі, паліталогіі ці ўвогуле навукі можна казаць, калі такая практыка распаўсюджаная?» — кажа Рудкоўскі.

Комментарии45

Сейчас читают

Дмитрий Лукашенко хочет поставить под контроль все мобильные телефоны11

Дмитрий Лукашенко хочет поставить под контроль все мобильные телефоны

Все новости →
Все новости

Возможно, именно здесь была темница Кейстута. Археолог приоткрывает секреты Кревского замка15

Россия сильно повредила важный мост в Херсоне. Говорит ли это о подготовке к десанту на правый берег?2

Лукашисты верят, что смогут снять санкции ни за что. Это реально?25

В Вильнюсе в мусорном контейнере неподалеку от посольства России нашли части тела убитого подростка7

Японцы с помощью 3D-печати построили дом из земли, а не бетона

В Беларуси появилась вакансия с зарплатой 33 тысячи рублей. Кого ищут?1

В Праге на хоккейном турнире на лед выбежала разъяренная мать одного из игроков ВИДЕО1

В Сочи задержали девушек и парня, которые делали селфи на фоне горящей нефтебазы5

«Дар Морены». В Дятловском районе нашли неоязыческое надгробие6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дмитрий Лукашенко хочет поставить под контроль все мобильные телефоны11

Дмитрий Лукашенко хочет поставить под контроль все мобильные телефоны

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць