Музыка55

А ці ўмееце заспяваць калядкі? Тэкст + музыка

Учора звячора

Учора звячора 
Засвяціла зора.

Зора засвяціла —
Свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленне.

Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.

Добры вечар табе, пане гаспадару

Добры вечар табе,
пане гаспадару.
Радуйся!

Ой, радуйся, земля,
Сын Божы
нарадзіўся!

Засцілайце столы,
усе, колькі маем.
Радуйся!

Дый кладзіце калачы
святое пшаніцы.
Радуйся!

Дый прыйшлі к нам жа
тры святы ў госці.
Радуйся!

Дый першае свята —
Хрыстова Раджэнне.
Радуйся!

А другое свята —
Святога Васіля.
Радуйся!

А трэцяе свята —
Святое Хрышчэнне.
Радуйся!

Нова радасць стала

Нова радасць стала,
Яка не бывала.
Над Віфлемам зорка ясна,
Светла засіяла.

Там Хрыстос радзіўся,
З Дзевы ўцелавіўся,
На нябесі і на землі
Нам дабраславіўся.

Ангелы спяваюць,
Ісуса вітаюць,
На нябесі і на землі
Мір правазглашаюць!

І мы заспявайма,
Хрыста праслаўляйма,
Нараджонага з Марыі
пакорна ўпрашайма.

Просім Цябе, Божа,
просім мы, як можам:
Дай нам ў небе жыццё шчасна,
на зямлі прыгожа.

Нова радасць стала,
Яка не бывала.
Над Віфлемам зорка ясна,
Светла засіяла.

Ціхая ноч

Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно.
Толькі Маці Святая уcцяж
Ціха ў яслях люляе Дзіця —
Спі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, спі!

А угары усё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.

Ціхая ноч, святая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
У ціхую, святую ноч,
У ціхую, святую ноч!

Зора засвяціла

Учора звячора зора засвяцiла,
Новы год, новы, зора засвяцiла.

А Божая Мацi Сына нарадзiла,
Новы год, новы, Сына нарадзiла.

Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,
Новы год, новы, у пялёны спавiла.

У пялёны спавiла, анёлам сказала,
Новы год, новы, анёлам сказала:

«Анёлы святыя, калышыце Сына,
Новы год, новы, калышыце Сына.

Калышыце Сына, пойце Яму песнi,
Новы год, новы, пойце Яму песнi.

Пойце Яму песнi, ды ўсё i святыя,
Новы год, новы, ды ўсё i святыя».

Усе людзi рады, усе весяляцца,
Новы год, новы, усе весяляцца.

На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,
Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.

Комментарии5

Сейчас читают

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко40

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко

Все новости →
Все новости

Туск: Сеть Джеффри Эпштейна могла быть масштабной операцией российских спецслужб по вербовке западных элит18

«Я была как под гипнозом». Реальные истории минчан, которых мошенники заставили продать квартиры1

Сегодня ночью было до минус 27,6°C

«У вас есть любимая песня?» Знакомьтесь с Максатом — самым известным стрит-видеографом Минска1

В слитых файлах Эпштейна всплыла еще одна белоруска, модель и жена футболиста — рассказываем, что о ней известно17

Чемпион Польши по боксу, который внезапно вернулся в Беларусь, объяснил неожиданное возвращение11

Тихановский выступил в Конгрессе США32

Цена на золото снова более 5000 долларов за унцию1

Бывшего мужа Джилл Байден задержали за убийство нынешней жены

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко40

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць