Культура

Опубликован короткий список литературной премии «Дэбют»

Журы агучыла шорт-ліст намінатаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Сёлета ў яго ўвайшлі наступныя кнігі і аўтары, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр:

Проза

Аліна Длатоўская. Ген зямлі. — Мінск: Кнігазбор

Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. — Мінск: Кнігазбор

Іван Стома. Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда»

Пераклад

Алена Казлова (пер. з фінскай): Ціма Парвела. Эла і сябры. — Мінск: Мастацкая літаратура

Андрэй Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэплз Льюіс. Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч (пер. з ангельскай): Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час. — Мінск: Харвест

Журы прыняло рашэнне сёлета не вызначаць шорт-ліст і пераможцу ў намінацыі «Паэзія».

Таксама на цырымоніі ўзнагароджання, якая мае адбыцца ў сакавіку, будзе ўручана спецпрэмія.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў. Згодна з Палажэннем прэміі, у адной ці некалькіх намінацыях пераможца можа не вызначацца.Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Міхал Бараноўскі, Павал Бераговіч, Марына Весялуха, Сяргей Дубавец, Марыя Мартысевіч, Усевалад Сцебурака.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

Комментарии

Сейчас читают

На пожаре погиб знаменитый художник Владимир Акулов1

На пожаре погиб знаменитый художник Владимир Акулов

Все новости →
Все новости

На одной из улиц в центре Минска ввели одностороннее движение1

Правительство Кира Стармера попало в серьезный политический кризис. И снова все из-за Эпштейна2

Лучший футболист Беларуси, который выбирал между турецким и корейским клубами, переходит в витебский «Макслайн»2

Большое интервью с Лесей Рудник о сексизме, муже-рестлере, зарплате доктора наук в Швеции, оппозиции и ошибке Евросоюза25

Тихановская поедет на Мюнхенскую конференцию по безопасности3

За что люди любят Беларусь?13

В Великобритании и Франции ультраправые силы в ожидании выборов стараются дистанцироваться от Путина12

В Минске россияне открывают итальянский ресторан4

Через КПП на белорусско-украинской границе в Малоритском районе ежедневно проходят десятки людей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пожаре погиб знаменитый художник Владимир Акулов1

На пожаре погиб знаменитый художник Владимир Акулов

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць