Мнения4747

Крик души студента БНТУ: IT-страна? У нас даже запрещают писать курсовые на компьютере!

Эпоха змянілася, а вучаць па старынцы. Калаж з сайта Bntu.by.

Я амаль заканчваю Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, будаўнічы факультэт. І вось у той час як з прэзідэнтам мы будуем ІТ-краіну, выкладчыкі будфака забараняюць выкарыстоўваць камп'ютар для выканання курсавых работ. Ад слова зусім.

Матывуюць, што змагаюцца з плагіятам. Але гэта нонсэнс. Нікому не сакрэт, што існуе цэлая індустрыя па перапісванні курсачоў. Хто хоча спісаць і купіць — зробіць.

Яшчэ адна адгаворка выкладчыкаў: плагіятараў і купцоў курсавых не выгнаць, бо забараняюць, таму хоць якось выхваць вось такімі дурнымі патрабаваннямі. Лухта!!! Проста выкладчыкі трымаюцца за дробныя прэміі (вядома што калі адлічваць шмат — прэмія гудбай) а яшчэ ім лянота прымаць пераздачы, бо другая праца ёсць, і часам яна не другая, а першая, а выкладанне — па рыжанькім ад часу канспекце студэнцкіх часоў выкладчыка. Дый да таго ж, чаму з за гультаёў пакутуюць нармальныя студэнты?

Яшчэ адзін нонсэнс. У будаўнічай галіне існуюць стандарты. Беларусь два гады таму перайшла на еўрапейскія з савецкіх. А вось кафедра металаканструкцый вучыць па сённяшні дзень савецкім, некаторыя з якіх адменены нават у Расіі.

І нават забараняюць выкарыстоўваць еўрапейскія ў вучэбным праектаванні. Адна з думак чаму так — гэта таму што 90 адсоткаў выкладчыкаў не жадаюць разбірацца ні з чым новым і працуюць па старым БНІПам (будаўнічым нормам), але даюць працу астатнім 10%, якія запрашаюць студэнтаў на платныя курсы па вывучэнні еўракодаў. У навучальны час кансультаваць студэнтаў, як працаваць з еўранормамі, з гэтых 10% выкладчыкаў адмаўляецца палова — ідзіце на платныя курсы. Гэта відавочная нізасць і паскудства. Але добры спосаб смактаць грошы з праектных фірмаў.

Глядзіце. Кожны год з 200 студэнтаў выпуску 60 ідуць ў праектаванне. За пяць гадоў асвоілі б гэтыя нормы ва ўсіх фірмах. Але не. Выкладчыкі відаць наўмысна не вучаць, каб смактаць грошы з фірмаў. Прыязджае два чалавекі раз на год і праводзяць курсы па новых нормах без адрыву ад вытворчасці і за вялікія грошы.

Што не перашкаджае кафедры засвойваць грошы дзяржавы ужо дзесяць гадоў на вывучэнне еўрапейскіх нормаў і расказваць на канферэнцыях, як яны інтэгравалі іх у навучальны працэс.

Варта адзначыць што не весь будаўнічы факультэт гнілы, ёсць выкладчыкі, якім хоць за 80, але яны аўтары самага сучаснага і шыкоўнага з рускамоўных падручнікаў па механіцы — іх люблю і паважаю. Тады як у некаторых іншых выкладчыкаў патрабаванні настолькі дурныя, што нельга нават выкарыстаць праграмаваны калькулятар!

Бо выкладчык не пабачыць ход вылічэнняў (напрыклад A+B=3+2=5, а на калькулятары, не кажучы пра сістэмы інжэнерных вылічэнняў, так не зробіш. Яны выдадуць на дысплей адказ А+B=5, а выкладчыкі ўсё перакрэсліваюць. Яны яшчэ кажуць: «У нашы часы (60-я) мы і ўвогуле без калькулятараў жылі і выраслі нармальнымі людзьмі». Яшчэ кажуць, што дзесьці ў Германіі таксама такія ж патрабаванні. Але гэта поўная лухта. Большасць з выкладчыкаў і моў замежных не ведаюць.

Я вось ведаю студэнтаў з Францыі ды Польшчы — нідзе няма такога. Наадварот, у навучальных праграмах там акцэнт на авалодванне камп'ютарнымі тэхналогіямі.

Можа паказацца, што гэта дробязь. Але не зусім. Па-першае, гэта адставанне ад свету. Па-другое, дурная муштра рыхтуе рабоў, а не творцаў. Па трэцяе, бай-бай экспарт тых жа інжынірынгавых паслуг, а маглі б хмарчосы для сяброў Лукашэнкі з Катара маляваць. Па-чацвёртае, бай-бай замежныя студэнты (будфак з іх нязменнай з 60-х гадоў праграмай просіць шалёныя грошы з замежнікаў за падрыхтоўку на рускай мове). Па-пятае, кансервуецца адставанне будаўнічай галіны.

Для мяне гэта ўсё амаль закончана, працую над дыпломам, але шкада змарнаванага часу. І крыўдна за краіну.

Комментарии47

Сейчас читают

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили партию политзаключенных9

ОбществоОбновляется!9

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили партию политзаключенных

Все новости →
Все новости

Статкевич рассказал, как выживал в заключении. И чем занимается сейчас4

Как сейчас выглядит Международный финансовый центр в Минск-Мире

Задержали группу анархистов14

Тоннели уйдут на восемь метров ниже Свислочи — как идет строительство Зеленолужской линии метро ФОТО3

Трамп угрожает взорвать газовое месторождение Южный Парс, если Иран атакует Катар6

Убивать по приказу в телефоне? Психолог — о том, почему люди соглашаются выполнять такие дикие указания18

20 лет назад начались события «Площади-2006»4

Hittler против Zielinski. Выборы мэра французского городка «завирусились» из-за фамилий кандидатов1

В Минске продают двухуровневую квартиру с видом на КГБ. Вот сколько за нее просят6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили партию политзаключенных9

ОбществоОбновляется!9

Пальчис, Андреева, Лойко и другие имена — после визита американских дипломатов в Минск освободили партию политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць