Литература1414

Автор книги про литвинов в гвардии Наполеона удостоен премии Богушевича

У дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, 21 сакавіка, беларускі ПЭН-цэнтр у 23 раз уручыў прэмію імя Багушэвіча.

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Пераможцам сёлета стаў Уладзімір Лякін з кнігай «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона». Лякіна на імпрэзе не было. Атрымала ўзнагароду рэдактар выдання Дзіяна Селях.

— Я вельмі радая, што нашу кнігу заўважылі, што яна прыйшлася даспадобы. Гэта не вельмі сціпла, але кніга насамрэч добрая, — сціпла пракаментавала Селях.

Больш гаварлівым быў выдавец кнігі, галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько.

— Адчуваю вялікае задавальненне, што гэтая кніга, якая стала яскравай з’явай у культурным жыцці нашай краіны, уганаравана гэтай прэміяй, — распавёў «Народнай Воле» Санько. — Продкі аўтара былі ў гвардыі Напалеона, змагаліся ў элітных фармаваннях. І ў фундатара кнігі Уладзіміра Бржэзскага, які з’яўляецца школьным сябрам аўтара, прадзеды змагаліся ў арміі Напалеона. Гэта тэма слаба даследавана ў нашай гісторыі.

Выдавец прыгадаў адну з гісторый, апісаных у кнізе.

— Адзін з нашчадкаў гвардзейца Вішнеўскага ў трыццатыя гады рэгістраваў свайго сына ў ЗАГСе. Ён пажадаў, каб сына запісалі Напалеонам. Зразумела, сельсаветчык сказаў, што не, гэта вораг. Тады было прапанавана запісаць сына Банапартам. «Што гэта за імя?», — спытаў сельсаветчык. «Мясцовае, тыпу Дэрмідонта». Іронія лёсу ў тым, што калгас насіў імя Кутузава. Гэта сведчыць пра тое, што памяць захоўвалася.

***

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917».

Комментарии14

Сейчас читают

«Если бы не «Весна-1996, мы были бы Татарстаном». 30 лет назад белорусы уже протестовали против Лукашенко и России — как это было14

«Если бы не «Весна-1996, мы были бы Татарстаном». 30 лет назад белорусы уже протестовали против Лукашенко и России — как это было

Все новости →
Все новости

«Гомсельмаш» планирует потратить больше полумиллиона долларов на ремонт крыши своего Дворца культуры

Японец, отсидевший в белорусской тюрьме, написал об этом книгу. Он рассказал, почему им заинтересовались силовики3

В Минске будут строить крытый скалодром

Иран начал взимать плату с судов за проход через Ормузский пролив5

Визит Тихановской в Киев отложили на неопределенный срок29

За сутки Россия запустила в Украину почти 1000 беспилотников2

В оккупированном Севастополе взорвался многоквартирный дом. В нем хранились взрывчатые вещества

В Пинске продают квартиру Алексея Пацко — бывшего судьи, который отказался судить протестующих5

Сервисы в Беларуси больше не обслуживают автомобили Geely китайской сборки1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Если бы не «Весна-1996, мы были бы Татарстаном». 30 лет назад белорусы уже протестовали против Лукашенко и России — как это было14

«Если бы не «Весна-1996, мы были бы Татарстаном». 30 лет назад белорусы уже протестовали против Лукашенко и России — как это было

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць