Литература55

«Д'ябал запрэжаны ў плуг»: Сергей Дубовец написал книгу про настоящую и ненастоящую жизнь и закулисье Радио «Свабода»

Пад «Радыё Салярыс» у новай кнізе культавага беларускага аўтара лёгка пазнаецца «Радыё Свабода». Дубавец апісвае жыццё выдання, у якім сам працуе, і калег. Некаторых — пад рэальнымі імёнамі: Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Ганна Соўсь, Ракіцкі, Бартосік…

Галоўныя ж героі зашыфраваныя псеўданімамі Імбрык і Есіп. Есіп — ветэран адраджэння. Юны Імбрык, выхадзец з сям’і актывістаў нацыянальнага руху, выпускнік Коласаўскага ліцэя, марыць зрабіць кар’еру, стаць вялікім начальнікам. І вось Імбрык трапляе да Есіпа ў якасці стажора, яны сядзяць у кавярнях, ходзяць па Празе. Размаўляюць пра сэнс жыцця, жанчын, Беларусь. Дакладней, размаўляе Есіп, а Імбрык вымушаны слухаць і ўдаваць цікавасць.

У вачах Імбрыка Есіп — старпёр і лузер. Для Імбрыка ўсе — лузеры.

Есіп жа падтруньвае з Імбрыка. У вачах Есіпа Імбрык — нікчэмны, павярхоўны кар’ерыст. Хапаецца за ўсё, а ўнутры ў яго — пустата, ён ні на што не здольны. Ён не ўмее напісаць просты тэкст, даць загаловак, не кажучы ўжо пра разуменне нейкіх філасофскіх рэчаў. Шустры, прабіўны, але бяздарны.

Міф пра Голема нарадзіўся якраз у Празе. Голем — гліняны слуга, які ажыў і мусіць выконвае цяжкія даручэнні, робіць тое, што з меркаванняў маралі і закона не можа зрабіць чалавек. Выконваючы заданне гаспадара, Голем выходзіць з-пад кантролю і пачынае дзейнічаць па-свойму…

Імбрык і Есіп бясконца гавораць на ўсякія тэмы, дакладней, Есіп гаворыць, а Імбрык вымушаны слухаць. І Імбрыка гэтыя філасофскія маналогі так выбешваюць, што ў яго зараджаецца ідэя Есіпа забіць.

У Есіпу ўгадваецца сам Дубавец. У аповесці згадваецца і Дубавец як асобная фігура, але па ўсім бачна, што і Есіп — alter ego аўтара.

Дык а за што забіваць Есіпа? Бо Імбрык лічыць, што гэтае пакаленне са сваімі вечнымі размовамі, размовамі, размовамі прасрала Беларусь. Бо яны лузеры, нават ягоны бацька — лузер. Імбрык, з аднаго боку, прагне будаваць кар'еру на «Салярысе», аднак унутрана пагарджае ўсім пакаленнем Есіпа, якое знаходзіцца ля стырна. Яны мала робяць, адсталі ад свайго часу, трэба працаваць інтэнсіўней, думае ён. «У Кадырава ў інстаграме ўжо два мільёны падпісчыкаў, а мы тут … ледзьве можам набраць пяцьдзясят тысяч. Трэба нешта зрабіць з гэтымі ўсімі… каб не заміналі працаваць з аўдыторыяй».

Выходзіць, Есіп-Дубавец да сябе таксама крытычна ставіцца? Так, але чытач разумее гэта ўжо потым. Праз пачатак аповесці прадзерціся цяжкавата. Спярша ты чытаеш і падаецца проста нецікава — ну што нам тут у Беларусі да маральных пакут Есіпа і Імбрыка ў Празе.

А потым разумееш, што аўтара так апісвае сваё асабістае Цёмнае царства.

Дубавец добрасумленна апісвае побыт «Радыё Салярыс», няспешны, правільна ўладкаваны буржуазны побыт. Вось яны прыходзяць на працу, вось ідуць некуды на дах паліць, вось пачынаецца абед, яны спускаюцца ў сталоўку… Кіраўнік станцыі пастаянна прабягае поруч з героямі і кажа: «Адпачывайце, джэнтльмены», «Enjoy!». На працягу аповесці ён фігуруе як чалавек, які ўвесь час прабягае міма. Аўтар выпісвае асяродак «Салярыса» як людзей, якім найбольш важны камфорт, стандарт спажывання. «Энджой, джэнтльмены!».

Аўтар падрабязна апісвае, хто што заказвае, і як ядуць, і прыдзіра Сяргей Абламейка раз за разам паўтарае: «Як жа мне нясмачна!» Аўтар піша: «На РС гаварылі многа, падоўгу і пра адно і тое ж».

Тое, што ён апісвае і як, вельмі прыгнятае. Такое ж уражанне рабіў стары офіс РС — каля старога горада на вялікай плошчы стаіць кубічны чорны будынак, абнесены калючым дротам. Перад дротам стаяць яжы, на ганку — аўтаматчыкі. Нібы ў варожым атачэнні. Дзіка ўсё гэта было ў свабоднай Празе, дзеля якой Амерыка так старалася. І чытаючы «Радыё Салярыс», міжволі ўспамінаеш уражанні ад таго будынка.

Гэтая аповесць чытаецца як помста Дубаўца «РС». Сваім рытмам яно зламала Есіпу жыццё, прывабіла грашыма і высмактала, зніштожыла яго творчы патэнцыял.

Герой хацеў не проста камфортна жыць, а нешта значыць для людзей, для «вечнасці». Але спробы нешта змяніць і на нешта ўплываць сышлі на нішто. Чаму? Бо ўплываць на сваю краіну, як аказалася, немагчыма, калі знаходзішся ў эміграцыі. Толькі выключныя асобы ў выключных абставінах здольныя на гэта.

Але аповесць — далёка не толькі пра РС і эміграцыю, не толькі пра «бацькоў і дзяцей». Ёсць у ёй экзістэнцыйная глыбіня і філасофская дзёрзкасць, тонкая іронія, бязлітасная сіла тыпажоў.

Сяргей Дубавец у 1991 годзе адрадзіў «Нашу Ніву». Ён быў не толькі выбітным публіцыстам, але і празаікам. Ягоныя «Практыкаванні» ў 1990-х сталі вялікай падзеяй. Гэта была новая манера пісьма, нешта незвычайнае на фоне постсавецкай літаратуры.

Яны зайшлі на мост самазабойцаў, Імбрык сказаў: ты павінен скочыць, і Есіп пагадзіўся, але папрасіў дапамагчы. У выніку яны ўпалі разам. 

Пытайцеся ў «Акадэмкнізе» ды іншых кнігарнях.

Комментарии5

Сейчас читают

Келлог планирует поездку в Беларусь и встречу с Лукашенко.

Келлог планирует поездку в Беларусь и встречу с Лукашенко.

Все новости →
Все новости

Под Донецком российский военнослужащий поймал жену с любовником, вывез его в поле и расстрелял из автомата7

Илон Маск опубликовал результаты анализов мочи на наркотики5

Россиянин выпрыгнул в Литве из поезда во время движения, его разыскивает полиция1

Как отличить временное выпадение волос от облысения? Объясняет трихолог

Светлана Алексиевич рассказала, какую книгу выпустит следующей. Она не о любви, как планировалось ранее23

Лукашенко рассказал, что корова должна стоять в дворце и каждому необходимо «хотя бы по две бороздки» картошки посадить20

В Киеве уже около 100 пострадавших после ночного удара1

Израиль убил и нового начальника Генштаба армии Ирана. Он занимал пост несколько дней7

В Минске пропала пенсионерка. Оказалось, что она по просьбе «следователей» стала курьером мошенников 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келлог планирует поездку в Беларусь и встречу с Лукашенко.

Келлог планирует поездку в Беларусь и встречу с Лукашенко.

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць