Мнения77

«Атрымліваецца, што цяпер беларускамоўныя дзеці апрыёры тупейшыя па вашых рускамоўных тэстах?..»

Мы не раз чулі пра цяжкасці, звязаныя з беларускамоўнай адукацыяй. Напрыклад, пра лагапедаў, якія, пачуўшы цвёрдыя «р» або «ч», гатовыя дыягнаставаць праблемы. Але беларускамоўныя лагапеды, хоць і ў гамеапатычнай колькасці, усё ж існуюць. А вось калі звярнуцца да спецыяльнай адукацыі…

Як вядома, многім дзецям (асабліва з рознымі праблемамі а-ля аутызм, ДЦП і г.д.) рэгулярна даводзіцца праходзіць псіхолага-медыка-педагагічную камісію. Да яе абавязкова трэба атрымаць выпіску ў псіханеўролага, які там пазначыць у тым ліку ваш IQ. А для вызначэння гэтага IQ выкарыстоўваецца агульнапрыняты тэст Векслера. І вось, сядзіць сёння мая Гануля на гэтым тэсце і ў яе пытаюцца:

— Сколько дней в неделе? (Анюта завісае: як такое можа быць? Нядзеля — гэта адзін дзень, колькі ж у ёй можа быць дзён, калі не адзін? Колькі дзён у ТЫДНІ, яна цудоўна ведае, але такое элементарнае пытанне на рускай правальвае)

— Что такое пара? (Гануля спрабуе растлумачыць, што гэта газападобны стан вады, расказвае пра тое, што ляціць у паветра. Правяраючаму нават і не ўцяміць, што ў беларускай мове слова «пара» азначае не толькі «два» — за адказ атрымліваем нуль)

— Что такое мех? (Дачка кажа: гэта каб перавозіць, напрыклад, бульбу. У беларускай мове мех — гэта вялікі мяшок, адкуль здагадацца пра ФУТРА?)

На шчасце, Анюта ўсё ж ведае рускую мову, хоць і горш за беларускую. Ды і псіхолаг нам патрапілася адэкватная, у складаных выпадках дазваляла мне перакласці. Таму большасць пытанняў нам была даступнай. Але па правілах бацькі не павінны ўвогуле знаходзіцца ў полі зроку дзіцяці і ніяк не могуць умешвацца ў працэс. Я разумею, што патрабаваць Векслера па-беларуску крыху наіўна — пераклад гэтага тэста і яго адаптацыя патрабуюць вельмі шмат часу і грошай. Тэст перакладзены на не так і шмат моў. Але што, атрымліваецца, што цяпер беларускамоўныя дзеці апрыёры тупейшыя па вашых тэстах?

А, забыў яшчэ адзінае пытанне з літаратуры, якое нам задали: Кто написал «Евгения Онегина»? Фініш.

Комментарии7

Сейчас читают

Туск заявил о готовности открыть Бобровники и Кузницу с ноября63

Туск заявил о готовности открыть Бобровники и Кузницу с ноября

Все новости →
Все новости

«Это — прелюдия войны». Бывший министр обороны Литвы о прилетах воздушных шаров из Беларуси21

Ученый раскрыл тайну древнего жертвенного камня в Минском районе5

Чтобы не попасть на Окрестина, минчанин убежал жить в лес — вот его история15

Митрополит Вениамин предложил согласовать возможный визит Папы Льва XIV в Беларусь с патриархом Кириллом17

Беларусь не первая страна, откуда отправляют странные шары. Из Северной Кореи запускали мусор и даже говно5

В Чернобыле заметили синих собак7

Преподавательнице Гомельского медуниверситета дали колонию по шести политическим статьям за активность в телеграме6

Пророссийскую блогершу Татьяну Монтян, которая часто появляется в роликах белорусской пропаганды, в России объявили «экстремисткой»6

Лукашенко подписал указ о создании нового судебного органа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявил о готовности открыть Бобровники и Кузницу с ноября63

Туск заявил о готовности открыть Бобровники и Кузницу с ноября

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць