Беларуская мова4949

Мова наша. Як па-беларуску будзе «стерва»?

«Паважаныя мовазнаўцы, падкажыце, як па-беларуску называецца шкодная жанчына? Не ў сэнсе лаянкі, а каб падкрэсліць асаблівасці характару (тое, што па-руску «стерва»)», — запытаўся ў суполцы «Толькі пра мову» адзін з удзельнікаў. 

Што прапаноўвае шаноўная публіка?

Вось пісьменнік Валер Гапееў лічыць, што праблемы такой не існуе: «Сцерва — агульнаславянскае слова. То чаму нельга пісаць у беларускай мове?» — і прыводзіць артыкул са слоўніка: «Сте́рва ж., сте́рво «падаль» (Даль), укр. сте́рво, блр. сце́рва, др.-русск. стьрва ж., стьрвь ж. «труп», русск.-цслав. стьрвь νεκρός (Срезн. III, 586), болг. стръв, сербохорв. стр̑в м., словен. stȓv, род. п. -ȋ, ж., «жердь в стогу», ostȓv «сухое дерево для насаживания снопов», польск. ścierw, ścierwo «падаль», в.-луж., н.-луж. śćerb — то же». 

Шмат хто ўзгадвае слова «лярва», але адна з удзельніц суполкі ўдакладняе: «Лярва — гэта больш пра лянівую. Мой дзед асабліва любіў гэтае слова і часта выкарыстоўваў». Адна з удзельніц дыскусіі так тлумачыць гэтую абразу: «Лярва — гэта гуляшчая жанчына. Яна з мужа ўсю жыццёвую энергію высмоктвае».

Вольга Кузьміч прывяла вычарпальны пералік з мовы вёскі Мосар Ушацкага раёна: «Нялюдская, праціўная, зайздрослівая, дрынданутая, звяглівая…».

Гучаць яшчэ варыянты: язва, вэрла, пэхавая, зараза, паскуда, падла, шэльма. 

А які варыянт можаце прапанаваць вы, як у вас называлася «нахабная, бессаромная жанчына», «сцерва»? Пакідайце каментары. 

Комментарии49

«Знаете, как комментирует ваше задержание оппозиция? «Арестован пособник режима». Тюремная исповедь лидера профсоюзов Ярошука2

«Знаете, как комментирует ваше задержание оппозиция? «Арестован пособник режима». Тюремная исповедь лидера профсоюзов Ярошука

Все новости →
Все новости

В Китае продолжаются жесткие чистки в армии: полетела голова второго человека в войсках3

«Я думаю, Путин хочет завершить войну». Трамп встретился в Белом доме с Зеленским23

Философ Мацкевич предлагает создать вариант белорусского русского языка, чтобы приблизить его к белорусскому131

Польский суд отказался выдавать Германии обвиняемого во взрыве «Северного потока»4

Александр Азаров закрывает фонд Bypol4

В «Белоруснефти» рассказали, как решают проблему очередей на АЗС6

У минской Комаровки появился конкурент. Какие цены на этом «секретном» рынке?5

Путин наградил Андрея Лемешонка и игумению Гавриилу14

Тихановской временно вернули прежнюю охрану17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знаете, как комментирует ваше задержание оппозиция? «Арестован пособник режима». Тюремная исповедь лидера профсоюзов Ярошука2

«Знаете, как комментирует ваше задержание оппозиция? «Арестован пособник режима». Тюремная исповедь лидера профсоюзов Ярошука

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць