Будь как они! Топ-10 красивых белорусок, которые ведут свои инстаграмы по-белорусски ФОТО
Большое число просмотров и сотни комментов собрал материал «НН» о девушке, которая записала белорусскоязычный рэп и ведет свои социальные сети исключительно по-белорусски.
Читайте: Такого вы еще не видели! Цаца записала рэп по-белорусски и «плачет от счастья, что пришла к этому» ВИДЕО + много ФОТО
Прозвучало мнение, что если уж мужчины за 25 лет независимости не привели белорусов к белорусскому языку, то это могут сделать красивые девушки. Своим примером.
Смотрите, подписывайтесь и будьте как они!
Валерыя Суравіцкая
Валерыя — мініяцюрная маладая спявачка, вельмі мілая ва ўсім, што робіць.
Здаецца, пакуль яна ў пошуку ўласных хітоў, таму ў інстаграм пакуль залівае каверы. Вельмі ўдала перапела «Манетачку», вядома, па-беларуску.
Лізавета Шумякова
Ліза — студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з Магілёва. Выглядае, што фатаграфавацца — адзін з улюблёных яе заняткаў.
Асабліва — на фоне магілёўскай Ратушы.
Барбара Гузарэвіч
Ну, Барбара ўжо амаль зорка! Аўдыторыя «Нашай Нівы» доўга спрачалася, ці трапна называць яе «гламурнай кісай», пасля таго як яна выпусціла свой першы сінгл «BOSS».
Сацсеткі дзяўчына прынцыпова вядзе па-беларуску. Прычым піша туды не банальнасці, а доўгія складаныя тэксты са сваімі думкамі і перажываннямі.
У дзяўчыны дзесяць тысяч падпісантаў.
Арына Каршунова
Дзяўчына стала вядзе свае сеткі па-беларуску.
Што яна там размяшчае? Фота з вандровак, часам — з півам.
Здаецца, што Арына — шчаслівая закаханая, таму значная частка яе фота — з хлопцам.
Злата Бабіч
Хаця прозвішча Златы і супадае з прозвішчам сумнавядомага расійскага пасла, любові да Беларусі ў яе можна павучыцца.
Дзяўчына вучыцца на біёлага ў БДУ і вядзе мілы інстаграм.
Эвеліна Кульбака
Выглядае, што Эвеліна яшчэ школьніца, але ўжо захапляецца Драздовічам. А таксама Гурковым.
Відаць, найбольш шансаў — у тых, хто ўмее маляваць і баксіраваць.
Наста Хрышчановіч
Наста сама піша, што не можа вызначыцца, які варыянт імені ёй больш падабаецца: Наста, Насця ці Настасся.
Можа быць, вам пашанцуе, калі вы праявіце арыгінальнасць і прапануеце іншы варыянт.
Наста журналістка і прынамсі да нядаўняга часу працавала ў Лідзе.
Наталля Рымашэўская
Не, гэта не сваячка палітыка. Наталля фатаграфуе і працуе з жывёлкамі: яна прафесійная ветэрынарка.
Таму прыдумайце сабе хаця б «сабачку ў мамы», калі не ведаеце, з чаго пачаць размову.
Вераніка Адамовіч
Вераніка — студэнтка з Глыбокага, якая выйграе амаль ва ўсіх конкурсах прыгажосці, у якіх удзельнічае.
А таксама яна актывістка БРСМ.
Ганна Максіменка
Як можна меркаваць з інсты, Ганна вучыцца на перакладчыцу і дакладна валодае нямецкай мовай. Улічыце гэта.
Але беларускай усё ж лепш — бадай усё яна ў інстаграме піша па-нашаму.
Сейчас читают
Ученый рассказал о геологических загадках Беларуси: ртуть из земли и кратер от падения метеорита, который уничтожил все живое в радиусе тысяч километров

Комментарии