Культура99

«На «гламурную кису» я не обижаюсь». Барбара Гузаревич рассказала, что потратила $4000, чтобы записать рэп на белорусском языке

Барбара Гузарэвіч — насамрэч Варвара, але ў дзяўчыны ёсць план наведацца ў пашпартны стол і змяніць імя афіцыйна. На мінулым тыдні па байнэце распаўсюджвалася невялічкае відэа, тызер яе сольнага рэп-праекта. Прыгожая дзяўчына з класічным інставобразам вяртаецца з шопінгу, пасля чаго пачынае зачытваць пра 25-гадовых хлопцаў, якія працягваюць жыць са сваімі мамкамі. Мы бачылі шмат чаго падобнага, але гэта быў беларускамоўны флоў. Нечаканасць крышачку зламала мозг. Оnliner.by сустрэўся з Барбарай, каб паразмаўляць пра рэакцыю на беларускамоўную кісу, стэрэатыпы і грошы. Безумоўна, пытанне карэктнага перакладу рускага слова «инстатёлочка» абмяркоўваецца.

Читайте также: Такого вы еще не видели! Цаца записала рэп по-белорусски и «плачет от счастья, что пришла к этому» ВИДЕО + много ФОТО

Вось спасылка на поўны трэк.

Вось тызер, пра які напісана вышэй.

— Як усё пачалося?

— Мы размаўлялі з мужам. Так, я замужам.

— Максім, хопіць рабіць фоткі, пайшлі дахаты.

— Ну паслухайце мяне яшчэ крышачку (усміхаецца). Дык вось, у нас была размова з мужам. Выйшлі на тэму Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая была надрукавана на старабеларускай мове. Да таго ж яна была першай у Еўропе. Раней я асабліва не цікавілася гісторыяй Беларусі. І, канечне, была ў шоку ад гэтага факта. Пачала гугліць, чытаць нешта, амаль што зноўку вучыць гісторыю нашай краіны. Таму што асабіста мне ў школе гэта было нецікава: ні мова, ні літаратура, ні гісторыя… Гэтыя прадметы, як і фізіка з хіміяй, прайшлі дзесьці там.

— А якія прайшлі дзесьці тут?

— Матэматыка, руская мова, англійская… Таму пасля школы я паступіла на факультэт бізнэсу БДУ, спецыяльнасць «лагіст-эканаміст».

Дык вось, пасля размовы з мужам я вельмі зацікавілася і пачала ўсё перачытваць. Калі вучылася ва ўніверы, пісала шмат работ па эканоміцы. І без ведаў гісторыі пазл у мяне не складваўся доўгі час. Чаму мы пайшлі гэтым шляхам, прымалі тыя ці іншыя рашэнні, калі можна было абраць іншыя? Але ж у рэшце рэшт пазл гэты склаўся.

Пачала разважаць, што я магу зрабіць дзеля таго, каб штосьці змяніць. Глабальна, канечне, усе мы можам сядзець на канапе і тлумачыць, чаму вакол усё кепска. І я ў сваіх думках прыйшла да высновы, што калі ты будзеш неяк штурхаць, прымушаць беларуса, навязваць яму нешта, нічога не будзе. Гэта не працуе. Мне здаецца, нашыя людзі, наадварот, пачынаюць закрывацца ў такіх умовах. Трэба па-іншаму, мякка.

Зразумела, я дзяўчына, якой 23 гады, мне няма сэнсу нешта тлумачыць людзям, якія старэйшыя і разумнейшыя за мяне. Я магу на роўных размаўляць з моладдзю. Вось я ўсё і думала, што можна зрабіць такога цікавага, каб моладзь мела магчымасць пачуць нашу мову з іншага боку.

— І калі вы вырашылі ўжываць беларускую мову штодзённа?

— Я чытала гісторыю, пра той перыяд, калі краіна стала часткай Расійскай імперыі, пра русіфікацыю, якая потым пачалася. Слухайце, можна пісаць навуковыя працы, разважаючы наконт натуральнасці рускай мовы для беларусаў, і мне будзе надта складана растлумачыць сваю думку ў інтэрв’ю пра рэп. Але ж асабіста я нарэшце вырашыла размаўляць на матчынай мове.

Я яе амаль не ведала, ну вельмі слаба. Была з тых беларусаў, для якіх мова — штосьці такое «ну хай на ёй у вёсцы размаўляюць, а ў нас тут Мінск, сталіца». Кшталту руская мова — гэта больш сучасна і прыгожа. А беларуская — гэта нейкі калгас. Жудасныя стэрэатыпы. Зразумела гэта, калі ўключыла сваю галаву.

Насамрэч, калі я пачала размаўляць на беларускай мове, мне было вельмі некамфортна. Вакол мяне не разумелі. Памятаю, прыйшла я ў «Віталюр» на раёне. Думаю: «Трэба папрасіць вялікі пакет. І трэба папрасіць на беларускай мове». І для мяне гэта былі нейкія катаванні, суперстрашныя. І вось падышла мая чарга, я такая: «Вітаю». А сама трасуся. «І вялікі пакет». — «Что вы сказали?» — «І вялікі пакет». І так было кожны раз у кожнай краме.

Я не хачу сказаць, што ўсе вакол у Мінску такія дрэнныя і жудасныя. Але ўпэўнена, што амаль кожны беларускамоўны чалавек мае шмат успамінаў пра тое, як на яго неадэкватна рэагавалі. На жаль, гэта ёсць.

Потым я каву пачала ў горадзе прасіць па-беларуску. Псіхалагічна вельмі цяжка, калі ты не ведаеш, зразумее цябе чалавек альбо не. Што скажа, як адрэагуе. На рускай дык усё звычайна. А калі ты на беларускай размаўляеш, усе на цябе так глядзяць… Асабліва калі ў чарзе чакаеш. Выразы на тварах кшталту: «WTF! Беларуская мова?»

Спачатку я адчувала негатыў. Але потым стала лягчэй. Барысты ў кавярнях, напрыклад, заўсёды рэагавалі станоўча.

Гэта год таму было. Але ж толькі ў лістападзе я сур’ёзна вырашыла, што буду размаўляць па-беларуску. І ведаеце што?

— Што?

— Дагэтуль бывае даволі складана. Напрыклад, ехала я ў маршрутцы некалькі тыдняў таму. Трэба было выходзіць каля гандлёвага цэнтра «Тытан». Я кажу: «На наступным прыпынку, калі ласка». Кіроўца рэзка тармозіць. Паўза. Паварочваецца: «Што?» Я сяджу і не ведаю, што рабіць. Жыццёвая гісторыя. Болей ужо нічога гаварыць не хацелася. Пасажыры яму неяк пераклалі на рускую мову. Ну з усмешкай. Вырашылі пытанне.

Яшчэ, памятаю, прыйшла ў краму паглядзець касметыку. Пачала размаўляць на беларускай мове. А ў мяне той кансультант пытае: «А вы адкуль?» — «У якім сэнсе? Ну, сур’ёзна». Складана. У мяне яшчэ эмоцый даволі шмат. Таму для мяне гэта вельмі цяжка.

— Вядома, ужываць беларускую мову ў Беларусі не вельмі зручна.

— Ведаеце, калі я ў лістападзе прымала рашэнне размаўляць выключна па-беларуску, былі розныя думкі. Але я лічу, што гэта мая мэта. Таму не спыняюся. І ніводнага разу яшчэ не падумала, што трэба заканчваць.

Дарэчы, мне матуля нядаўна сказала вельмі крыўдную рэч: «Ты размаўляеш на беларускай мове толькі таму, што хочаш хайпу». Так балюча было. Атрымліваецца, што мы жывём у той час, калі беларус можа хайпіць, ужываючы беларускую мову. Што ў галовах? Трэба штосьці рабіць. Я вось пакуль што дзяцей не планую, але ў будучыні яны ж з’явяцца, і я хачу, каб яны размаўлялі на беларускай мове і не адчувалі сябе так, як я адчуваю сябе зараз.

На мой погляд, беларуская мова для нас больш натуральная. Я адчула на сабе, калі пачала размаўляць, што мой голас гучыць зусім інакш, больш прыгожа. Мне часта робяць кампліменты. А на рускай, калі чую сябе з боку, мне складана слухаць зараз.

Як сродак камунікацыі — добра, але нічога роднага, нічога асаблівага для сябе ў рускай мове я ўжо не бачу.

— Вы ў сваёй тусоўцы адзіная беларускамоўная?

— Не, у мяне з’явілася чатыры беларускамоўныя сябры. Але калі я пачынала ўжываць беларускую мову штодзённа, іх у маім жыцці, вядома, не было. Аднойчы згадала, што вучылася з беларускамоўнай дзяўчынкай у школе, напісала, зараз кантактуем. Іншыя з’явіліся ў маім жыцці праз інстаграм, праз інтэрнэт.

Калі я пачала пісаць па-беларуску ў інсту, пасыпалася шмат пытанняў: «А чаму? А навошта?». Гэта не быў нейкі негатыў. Проста зацікаўленасць: «Як? Што? Чаму ты так вырашыла?» І зараз я атрымліваю шмат паведамленняў кшталту якая я класная, якая я крутая. Але калі прапаную людзям: «Дык паспрабуй таксама, што табе перашкаджае» — яны пачынаюць злівацца: «Я не ведаю, зусім не ведаю, нешта не хочацца».

Ведаеце, я разумею, што ў мяне зусім не літаратурная мова, што яна падчас вельмі дрэнная (маю на ўвазе якасць і ўжыванне русізмаў), але я спрабую. У тым жа лістападзе ўсталявала на тэлефон Skarnik. І калі я штосьці не ведаю, чэкаю патрэбныя мне словы. Калі б я перажывала за свае памылкі, калі б мне было сорамна, я б ніколі не пачала размаўляць. І з вамі ў гэтым інтэрв’ю таксама.

Я вось, дарэчы, заўважыла, што людзі, як правіла, апраўдваюць сябе нежаданнем рабіць памылкі. Кшталту: «Я ж не ведаю літаратурнай беларускай мовы? То-бок не маю права на ёй размаўляць». А калі ўжываюць рускую, то ўсе як быццам Антон Паўлавіч Чэхаў. Гэта такое сабе.

— На якой мове вы думаеце?

— Скажу шчыра, што 50 на 50 — беларуская і руская. Таму што бываюць моманты, калі мне трэба размаўляць на рускай. А калі я цэлы дзень размаўляю на беларускай, то і думаю, натуральна, на беларускай.

— Па-руску вы размаўляеце на працы?

— Так, я працую ў казіно. Адміністратарам. Там няма ніякага сэнсу размаўляць па-беларуску. У нас і кіраўніцтва з Расіі, і амаль усе госці.

— Зразумела. Як вы пачаліся ў рэпе?

— Проста пачала разважаць: «І што мне рабіць са сваёй беларускай мовай? Калі я адна пачну размаўляць, нічога ж не зменіцца. Малаверагодна, што гэта дапаможа маім дзецям у будучыні». А потым вырашыла, што ў наш час музыка — найлепшы канал дыстрыбуцыі сваіх думак моладзі. Праз яе рэальна данесці пэўныя ідэі.

Безумоўна, хапае прыгожай музыкі на беларускай мове. Але ж мала хто ёй цікавіцца. Таму я зразумела, што трэба рабіць нешта моладзевае, нейкі хіп-хоп. Ну вось зрабіла. Словы я пішу сама.

— Абдумвалі свой вобраз?

— Ну я не адчуваю нейкі вобраз, я адчуваю сябе звычайнай дзяўчынай.

— Вам растлумачыць, як гэта выглядае збоку?

— Тлумачце.

— Знянацку класічная «інстадзяўчына» пачынае зачытваць рэп на беларускай мове. Ва ўсіх пачынаецца кагнітыўны дысананс. Рабілі разлік на гэта?

— Безумоўна. Гэта і ёсць хайп на сёння. Сама я слухаю амерыканскі рэп. Нікі Мінаж, Кардзі Бі. Гэта суперкрута. Дарэчы, ёсць некалькі рускіх выканаўцаў, якіх я магу паслухаць. Тыя ж Face, Pharaoh. Ведаеце, што Face запісаў сацыяльны альбом?

— Ага.

— Але перад тым як атрымаць магчымасць рабіць заявы, трэба было зрабіць трэкі кшталту «Бургер». То-бок я таксама не супраць карыстання сённяшнім вобразам «інстадзяўчыны», як вы кажаце, каб далей зрабіць нешта больш сур’ёзнае.

— Вы не крыўдзіцеся на «гламурную кісу» і «інстадзяўчыну»?

— Я не вельмі сур’ёзна стаўлюся да гэтага. Галоўнае для мяне — маё асабістае меркаванне і меркаванні маёй каманды. А што кажуць… Ну няхай. Не на ўсё ж трэба рэагаваць. Я ж у казіно працую! Ну сур’ёзна. Усміхаемся і крочым далей. Усё крута.

Я не лічу, што неяк падкрэсліваю гэты вобраз. Маю на ўвазе візуал. Тэкст — так. У тэксце ёсць пэўныя перагібы. У кліпе — не. Вы ж бачыце мяне, я аднолькавая і ў жыцці, і на відэа.

— Дакладна наш фармат. Дзевяцьсот каментарыяў зоймуць спрэчкі, свае ў вас вусны альбо не.

— Я гатовая да ўсяго. Гэта ж прыкольна. Хейт насамрэч — гэта таксама прагрэс.

— Можаце яго падцяпліць і дадаць, што вусны ў вас свае.

— Свае.

— Глядзіце. Вы маеце мэту — данесці мову да моладзі. Наколькі складана ўспрымацца ўсур’ёз з вашай знешнасцю?

— Не ведаю. Мая аўдыторыя — гэта людзі, якія падпісаны на мяне ў інстаграме. Усе свае, як і вусны (усміхаецца). Людзі бачаць мае пасты, мае сторыс, мае хайлайтсы. Я публікую не толькі фотаздымкі, але і свае думкі на розны густ. Мне здаецца, падпісчыкі ўспрымаюць мяне адэкватна і разумеюць, хто я такая.

І ўвогуле, я ніколі ў жыцці не сутыкалася з людзьмі, якія б не ўспрымалі мяне несур’ёзна.

— Але ж добры хайп — гэта публіка, шырэйшая за 10 тысяч вашых падпісчыкаў. 

— Можа, хтосьці мяне і не ўспрымае сур’ёзна, але гэта мяне ніяк не тычыцца. Вось так.

— Пэўная правакацыя абрана вашым творчым метадам. Гэта тычыцца і тэксту. 

— Ну, гэта мае думкі. Так, ёсць сарказм — калі я слухаю, заўсёды ўсміхаюся.

— Вы самі сябе пераслухоўваеце?

— Так, калі дэмка з’явілася, круціла яе некалькі дзён па 24 гадзіны. Мы пакуль што ідзём сінглам. Альбома яшчэ няма. І я не бачу сэнсу рэлізіць яго адразу. Мне вельмі пашанцавала знайсці каманду ў Маскве. Хутка зразумела, што ў Мінску няма патрэбнага мне прадакшэну. У Расіі варыянты цікавейшыя. Каманду я шукала вельмі доўга, але ўрэшце мне пашанцавала. Проста выпадкова пачула біт у інсце, знайшла чалавека, звярнулася да яго і зразумела, што гэта мой выбар. Праз некалькі дзён я перавяла грошы. Саўндпрадзюсар пачаў працаваць.

І яшчэ наконт маёй каманды, хто робіць музыку для мяне: хацелася б, каб іх імёны прагучалі — OSA (slake) Сцяпан Озераў (мой саўндпрадзюсар) і Sensimiller Арсеній Свінцоў (гукарэжысёр і аўтар музыкі). Яны суперкрутыя хлопцы, без іх нічога не атрымалася б.

Па тызеры мы працавалі з беларусамі. Мне не вельмі спадабалася. Нядаўна пісала feat таксама ў беларускай студыі і яшчэ раз зразумела, што не.

— Колькі грошай вы ўжо выдаткавалі на праект?

— Усё цалкам — і песня, і відэа — абышлося ў 4000 даляраў. Гэта грошы мае і маёй сям’і. Бацькі дапамагалі, усе дапамагалі. Грошы як бы ёсць, ёсць што патраціць на маю творчасць.

Ведаеце, мне цікава. Цікава рабіць музыку, цікава рабіць гэты праект, цікава чытаць каментары. Я дзіўлюся, адкуль час у людзей, якія пішуць мне паведамленні фармату А4 пра тое, што ім не спадабалася? І відэа кепскае, і песня, і ўсё астатняе. А я проста сяджу і думаю: «Ну трэк жа пра тое і пісаўся. Там ёсць пэўная колькасць думак на тэму».

Хейту шмат было. Толькі прыкол у тым, што не на маіх старонках, а, напрыклад, у сацсетках хлопцаў з крамы symbal.by. Здавалася б, такая суполка беларускамоўная, патрыятычная. І там такі хейт канцэнтраваны пайшоў. Але ж яны хочуць зрабіць мне горш, а робяць лепш. Што рабіць? Усё добра. Я буду працягваць. Для мяне гэта важна.

— І тым не менш беларусы глабальна клёвыя?

— Усім нам трэба яшчэ крышачку над сабой папрацаваць.

Комментарии9

Сейчас читают

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур30

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур

Все новости →
Все новости

ОАЭ и Саудовская Аравия пригрозили Ирану ответом на удары по их территории

40 девочек погибло в результате ракетного удара по школе на юге Ирана — местные власти1

«Мы очень близки к окончательной победе». Реза Пехлеви записал обращение к иранцам1

И это не шутка. Однушку без отделки в «Минск-Мире» сдают за $3502

С 1 марта ТЦ Green City вводит платную ночную стоянку

Одной из главных целей первой волны ударов по Ирану были лидеры исламской республики7

В воскресенье ожидается до +15. Погода на первые дни весны1

Трамп: Мы собираемся уничтожить их ракеты и сровнять их ракетную промышленность с землей14

Шпаковский: Желаем Ирану мужества и стойкости58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур30

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць