Культура66

«Если уедешь в 17 лет, то просто не вернешься». Интервью с белоруской, победившей на международной астрофизической олимпиаде

Впервые за 4 года белорусская команда астрофизиков вернулась с международной олимпиады с медалью. С бронзовой медалисткой олимпиады Мирославой Булгаковой Радио «Свабода» беседует об инопланетянах, президентском фонде и будущем белорусской науки.

«Я не любіла фізыку клясы да 8-й, напэўна, — прызнаецца Міраслава, дачка рэдактара часопісу ARCHE Валера Булгакава і галоўнай бухгальтаркі Беларускай асацыяцыі журналістаў Алены Казловай. — Але пасьля я папрасіла бацькоў, каб мяне адправілі да рэпэтытара, і праз паўгода ўжо не магла спыніцца».

Любоў да фізыкі прывяла Міраславу ў ліцэй БДУ, на фізыка-матэматычны профіль. У 10-й клясе настаўнік астраноміі Віктар Малышчыц прапанаваў усім наведваць факультатывы рыхтаваньня да алімпіяды. Выкладае ён па-беларуску.

У ліцэі, калі Віктар Васілевіч ці нейкі іншы настаўнік выкладаў па-беларуску, на гэта рэагавалі абсалютна нармальна, ніхто ня скардзіўся, — кажа Міраслава. — Усе ўсё разумелі, і факультатыў у нас ішоў па-беларуску, і зборы да алімпіяды. Ніколі я ня чула нэгатыўных водгукаў».

«У маленькім плянэтарыі 20 чалавек, дыхаць няма чым, а заданьні трэба выконваць»

Міжнародная алімпіяда, якая сёлета праходзіла ў горадзе Кэстхэй у Вугоршчыне, — гэта найвышэйшы этап. Пачынаецца ўсё са школьнай алімпіяды, пасьля выпраўляюць на раённую, а затым ужо на гарадзкую альбо абласную; далей можна трапіць на нацыянальную.

Зь пераможцаў нацыянальнай алімпіяды і зьбіраюць каманду на міжнародную: абраныя вучні выконваюць заданьні яшчэ адной, дадатковай, алімпіяды, і па яе выніках фармуецца каманда. Сёлета ў беларускай камандзе астрафізыкаў было 5 чалавек.

«Алімпіяда па астраноміі і астрафізыцы складаецца з практычнага і тэарэтычнага тураў, ёсьць і вельмі важная назіральная частка. На нацыянальнай алімпіядзе гэта звычайна проста мапа зорнага неба, дзе трэба пазначыць пэўныя зоркі ці правесьці лініі нябеснай сфэры.

А на міжнароднай усё ня так, бо назіральны тур складаецца з дзьвюх частак: плянэтарый і начныя назіраньні, калі мы выходзілі глядзець у тэлескоп. Для мяне гэта было самае складанае, бо там давалі 5 хвілін на заданьне, а трэба было яго прачытаць, асэнсаваць, пайсьці навесьці тэлескоп, нешта пазначыць на лісьце адказаў».

Паводле Міраславы, гэты тур «кволенька» напісала амаль уся каманда. У нас асабліва ня вучаць працаваць з тэлескопам, а вінаватае ў гэтым пераважна беларускае надвор’е: прыяжджаеш у поле паглядзець на зоркі, а па ўсім небе аблокі плывуць.

«Плянэтарый — вельмі маленькае памяшканьне, унутры 20 чалавек, дыхаць асабліва няма чым, а заданьні трэба выконваць. І самае складанае заданьне з гэтага туру было ўявіць, што мы апынуліся на Месяцы і бачым зацьменьне Сонца Зямлёй. І трэба было падлічыць, праз колькі часу зойдзе Зямля, праз колькі зойдзе Сонца. Трэба было таксама вызначыць, дзе менавіта мы знаходзімся на Месяцы і як называецца той кратэр».

«Калі ў космасе і ёсьць іншаплянэтныя цывілізацыі, то вельмі далёка, ня ў нашай галяктыцы»

Да таго як заняцца астрафізыкай, Міраслава ўжо ўдзельнічала ў нацыянальнай алімпіядзе ў ангельскай мове.

«Да 4-х гадоў, пакуль не пайшла ў садок, я ня ведала іншай мовы, акрамя беларускай. Але, ведаеце, я не лічу расейскую мову чымсьці чужародным, бо ў мяне сябры размаўляюць па-расейску, настаўнікі па-расейску, я на гэта нармальна рэагую. Проста так склаліся абставіны, што ў нас у краіне шмат хто размаўляе па-расейску. Я магу выкарыстоўваць і тую, і другую мову, для мяне гэта не праблема — а калі што, то й перайсьці на ангельскую».

Захапляцца космасам Міраслава пачала яшчэ ў дзяцінстве, чытала энцыкляпэдыі.

«У мяне зь дзяцінства быў пэўны жах, хваляваньне перад космасам, бо я думала — гэта бясконцасьць, як такое можа быць? Ня верылася, што мы адныя ў такой бясконцай прасторы. Мы, людзі, такія маленькія-маленькія, а космас такі аграмадны. Калі задумаесься пра гэта, то сапраўды страшна робіцца».

Міраслава не спадзяецца, што мы хутка знойдзем іншаплянэтныя цывілізацыі: у гэтай велізарнай прасторы калі нешта і ёсьць, то вельмі далёка, ня ў нашай галяктыцы. Але на самых першых — і самых далёкіх — касьмічных апаратах «Піянэр» (амэрыканскія касьмічныя апараты, якія запускалі пачынаючы з 1958 г.; «Піянэр-10» і «Піянэр-11» упершыню дасягнулі Юпітэра і Сатурна. — РС) зьмешчаныя пасланьні для іншаплянэтнікаў: там ёсьць касэта, дзе выяўлены чалавек, запісаныя гукі Зямлі. Неўзабаве ў «Піянэраў» скончыцца ядзернае паліва і яны будуць проста вандраваць у космасе — можа, кудысьці і трапяць, але хіба празь мільярд гадоў.

«Касмалёгія мяне цікавіць больш за ўсё, — прызнаецца Міраслава. — Гэта дасьледаваньне эвалюцыі сусьвету, і там больш за ўсё адкрытых пытаньняў. Ведаем пра Вялікі Выбух, але ня ведаем, чым усё скончыцца і ці скончыцца ўвогуле. Яшчэ мяне цікавяць аб’екты зь вялікім гравітацыйным патэнцыялам, напрыклад, «чорныя дзіры» ці «кратовыя норы» — як у фільме «Інтэрстэлар». «Кратовая нара» — гэта гіпатэтычны аб’ект. Калі ўзяць лісьцік, то можна ад аднаго канца да другога прайсьці проста, а можна лісьцік згарнуць, і зрабіць дзірку, і прайсьці наскрозь — гэта і ёсьць «кратовая нара», калі каротка. Такія магчымасьці дасьледаваць сусьвет вельмі інтрыгуюць».

«У нас аграрная IT-краіна, а праграмістаў вылучаюць у асобную касту»

Вядома, Ілан Маск і яго касьмічная праграма цешацца пэўнай папулярнасьцю, але ж шырокай цікавасьці да навукі ў нас няма. Прынамсі, да беларускай, — мяркуе Міраслава.

«У нас аграрная IT-краіна, а праграмістаў чамусьці вылучаюць у асобную касту. У іншых краінах Эўропы такога няма. Але мне хацелася б далей пайсьці ў навуку, хоць навука ў нас, на жаль, у заняпадзе. Цяпер проста сьмешна атрымоўваць у Акадэміі навук 300 рублёў, ну хто туды пойдзе. Але ж, хто б што ні казаў, на фізфаку, ФПМ і паўсюль у БДУ ў нас добрая адукацыя, зь ёю можна быць пасьпяховым навукоўцам. Але ў нас няма магчымасьцяў працягваць гэтую дзейнасьць».

Маладыя навукоўцы часта зьяжджаюць за мяжу, часьцей за ўсё «адток розумаў» ідзе ў Расею і Польшчу. У Расеі нават ёсьць адмысловая праграма для моладзі Russia Study. Трэба падаць свае дасягненьні, дыплёмы алімпіядаў, і найлепшым прапаноўваюць паступленьне без іспытаў у буйныя расейскія ўнівэрсытэты.

Але Міраслава зьяжджаць ня хоча. Яна ўпэўненая: калі зьедзеш у 17 гадоў, то проста ня вернесься назад.

«За перамогу ў міжнароднай алімпіядзе даюць значок, і толькі тым, каго ўхваліць прэзыдэнт»

За перамогу ў міжнароднай алімпіядзе ўзнагароджваюць стыпэндыяй спэцыяльнага фонда прэзыдэнта.

«Даюць значок «Ляўрэат спэцфонду прэзыдэнта», зь ім можна, наколькі я ведаю, паступаць куды хочаш два гады, — тлумачыць Міраслава. — Праўда, калі я ўдзельнічала ў нацыянальнай алімпіядзе ангельскай мовы, то мне ажно праз год патэлефанавалі пра стыпэндыю. Але значок толькі за міжнародную алімпіяду даецца, і то ня ўсім: толькі тым, каго ўхваліць прэзыдэнт, ня ведаю, паводле якіх крытэраў».

На міжнароднай алімпіядзе Міраславе вельмі спадабалася атмасфэра — больш свабоды. Усе жылі ў студэнцкім інтэрнаце і хадзілі адно да аднаго ў госьці.

«Я жыла зь немкай, з баўгаркай, і мы зь імі па-ангельску размаўлялі, а ўкраінцы хадзілі да нас у госьці. Мне вельмі спадабаліся нашыя пасядзелкі з украінцамі, мы размаўлялі пра ўсё: пра алімпіяду, пра нашыя краіны».

Дзяўчына без экзамэнаў паступіла на факультэт прыкладной матэматыкі БДУ і вельмі чакае пачатку заняткаў. Поруч з вучобаю зьбіраецца далучыцца да нефармальных суполак. Напрыклад, «Атлянтыда» займаецца папулярызацыяй беларускай мовы ў БДУ, а апякуецца ёю акурат студэнт ФПМ; арганізацыя «Вандровар» папулярызуе роварны рух. Таксама на ФПМ ладзяць так званыя «лямпавыя сустрэчы», куды студэнты прыходзяць чытаць вершы, граць на гітары. Мае Міраслава і прафэсійныя пляны.

«У мяне ёсьць ідэя пайсьці ў ліцэй і весьці там факультатывы, — кажа Міраслава. — Ёсьць мара стварыць свой плянэтарый — гэта цяпер папулярна, можна рабіць праграму і для дзяцей, і для дарослых».

Задаволіць сваю цікаўнасьць да космасу, раіць Міраслава, можна ў абсэрваторыі Менскага плянэтарыю (ён працуе зь серады па нядзелю). Можна вывучаць астраномію дома: на сайце Astronomy picture of the day штодзень выкладаюць новыя здымкі космасу, а партал Стэлярыюм — гэта «хатні» плянэтарый, па якім можна вывучаць зорнае неба.

Комментарии6

Сейчас читают

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур30

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур

Все новости →
Все новости

У Борисове в строящемся кафе произошел взрыв. Четверо пострадавших

ОАЭ и Саудовская Аравия пригрозили Ирану ответом на удары по их территории

40 девочек погибло в результате ракетного удара по школе на юге Ирана — местные власти1

«Мы очень близки к окончательной победе». Реза Пехлеви записал обращение к иранцам1

И это не шутка. Однушку без отделки в «Минск-Мире» сдают за $3502

С 1 марта ТЦ Green City вводит платную ночную стоянку

Одной из главных целей первой волны ударов по Ирану были лидеры исламской республики7

В воскресенье ожидается до +15. Погода на первые дни весны1

Трамп: Мы собираемся уничтожить их ракеты и сровнять их ракетную промышленность с землей14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур30

Иран официально подтвердил гибель аятоллы Али Хаменеи. Объявлен 40‑дневный траур

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць