Общество3131

Некляев выступил против руководства ПЕНа: Никто из вас не сделал такого вклада, как Шапран

Уладзімір Някляеў адрэагаваў на гучны скандал, звязаны з падзеямі ў ПЭН-цэнтры. На сваёй старонцы ён напісаў зварот да рады беларускага ПЭН-цэнтра.

Некалькі сяброў Беларускага ПЭН-цэнтра, адносінамі з якімі я даражу, патэлефанавалі і напісалі пра сітуацыю, якая склалася ў ПЭНе, паківаўшы мне, што я ўхіляюся ад пісьменніцкіх праблем. Гэта не так, я нават збіраўся быць на з’ездзе ПЭНа, але якраз гэтымі днямі памёр у Стакгольме блізкі мне чалавек…

Не маючы магчымасці прыехаць, я напісаў ліст да старшыні ПЭН-цэнтра і сяброў Рады. Ліст прыватны, але паколькі ніякага адказу на яго я не займеў, пра рашэнне Рады ніхто мне не паведаміў, мяркую, што маю права змясціць гэты прыватны ліст у публічнай прасторы.

ДА РАДЫ БЕЛАРУСКАГА ПЭН-цэнтра

Таццяна,

сябры Рады,

мне, мякка кажучы, няёмка праз тое, што адбываецца вакол беларускага ПЭНа…

Сяргей Шапран напісаў двухтомнае даследваньне пра жыццёвы лёс і творчасць заснавальніка беларускага ПЭН-цэнтра Васіля Быкава. Напісаў фактычна безганарарна, затраціўшы на гэта чатыры гады жыцця. Ніхто з вас не зрабіў гэтакага ўнёску ў ПЭН, а вы выключылі яго з ПЭНа за няўплату ўнёскаў.

Глеб Лабадзенка паставіў помнік на магіле сузаснавальніка беларускага ПЭНа, ягонага першага прэзідэнта Рыгора Барадуліна. Паставіў, спаўняючы запавет найпершага сучаснага беларускага паэта. А вы пастанавілі выключыць яго з ПЭНа.

У змаганні за Беларусь, за нацыянальную культуру і беларускую мову Павел Севярынец прасядзеў у турме больш, чым вы, змагаючыся за Статут, прасядзелі на Залатой Горцы. Ён вязень сумленьня паводле ягонага статусу. І ён яшчэ не выйшаў быў з турмы, а вы прапанавалі яму выйсці з ПЭНа. Паводле Статуту.

Я прасіў вас гэтага не рабіць.

Вы спаслаліся на прынцыпы.

Что ж, прынцыпы дык прынцыпы.

Я прынцыпова нідзе і ніколі не казаў, калі, каму і чым дапамагаў. Ну, дапамог — і пра тое ведаюць ты ды Бог. Але ў дадзеным выпадку проста змушаны нагадаць, што мной былі ахвяраваныя на дзейнасць ПЭНа сродкі, якіх больш чым дастаткова, каб пагасіць запазычанасць усіх сяброў ПЭНа, выключаных за няўплату ўнёскаў.

Прашу вас гэта зрабіць. І на тым перагарнуць старонку гісторыі ПЭНа, якую не хочацца чытаць.

Уладзімір Някляеў.

23.10.2019, Швецыя, Лунд.

Комментарии31

Сейчас читают

Международный уголовный суд начал расследование преступлений, совершенных режимом Лукашенко25

Международный уголовный суд начал расследование преступлений, совершенных режимом Лукашенко

Все новости →
Все новости

Будет ли Россия снимать сливки с нефтяного кризиса из-за войны в Иране? Похоже, что да18

В Москве неделю не работает мобильный интернет, бизнес теряет миллиарды20

Самой дорогой квартирой Минщины в феврале стала квартира в панельке

В минском зоопарке будет жить львица

«Отрубишь одну голову — вырастают новые». Как руководство Ирана построило систему, позволяющую ему удерживать власть10

Делегации РФ и США провели переговоры во Флориде

Трамп: США уже одержали победу над Ираном9

Цены на нефть снова вернулись к уровню выше $100 за баррель3

Кэти Перри против Кэти Перри. Австралийская дизайнер выиграла иск против певицы, с которой судилась из-за имени

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Международный уголовный суд начал расследование преступлений, совершенных режимом Лукашенко25

Международный уголовный суд начал расследование преступлений, совершенных режимом Лукашенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць