Мнения22

Ганна Севярынец: Не трэба крыўдаваць, высвятляць, хто з нас большы змагар

Пасярод цяперашняга багатага на падзеі часу ёсьць адзін ня самы важны, але добра заўважны трэнд: ня вострае, аднак упартае супрацьстаяньне старых і новых пратэстоўцаў, піша Ганна Севярынец у сваім блогу на Радыё Свабода.

Усё, як заўсёды: старыя бурчаць, што ўсё робіцца ня так, ня тымі людзьмі і ня тымі сродкамі, маладыя кідаюць у твар старым крыўднае «а што рабілі вы ўсе гэтыя дваццаць шэсьць год». Старыя па звычцы шукаюць руку Масквы, агентаў КДБ і лялькаводаў, маладыя абураюцца і кажуць, што ўсё само.

Зьява не ўнікальная ані ў палітычных абставінах, ані ў простых чалавечых. Успомніце хаця б, як у межах адной сям’і хто-небудзь з маладых возьмецца перабудоўваць старую дачу. Навязе новых, сучасных матэрыялаў, прыдумае сабе які «скандынаўскі мінімалізм» ці што там у іх зараз носяць, і давай бураць. А мама з бацькам бегаюць навокал, хапаюцца за старое бярвеньне і прычытваюць: я тут вас чацьвярых вырасьціў, у людзі вывеў, я тут кожную цаглінку ведаю, о тут не вытрымае, о тут прасядзе, і наогул кыш адседава, мы самі!

У гісторыі, на жаль, адбываецца тое самае. Дастаткова ўспомніць наш распаўсюджаны міт пра тое, што беларусы — цярпліўцы, ніколі за сваю будучыню не змагаліся, гнулі сьпіны перад панамі і прызвычайваліся дыхаць і жыць нават на шыбеніцы. Кожнае новае пакаленьне пратэсту пачынала з таго, што адмаўляла папярэдняе. Повязь паміж старымі і маладымі, нітачка, што зьвязвала тых і гэтых, заўсёды вілася так тоненька, так няпэўна, што вымяралася лічанымі людзьмі. Ну, і так па коле.

А між тым усе пратэстоўцы падобныя адзін на аднаго, як дзьве кроплі вады. І старыя, і маладыя пачыналі з рамантыкі і агульных прыгожых словаў. І тыя, і тыя абагаўлялі сваіх лідэраў. І тыя, і тыя стаялі на плошчах і пад сьценамі турмы. І тыя, і тыя расчароўваліся, стамляліся, сьціскалі зубы і працягвалі біцца ў муры.

Такія пратэстныя настроі, якія мы маем сёньня, ніколі не бяруцца «раптам». Не, канешне, асобным людзям можа падавацца, што раней усе, як і яны, былі па-за палітыкай, а цяпер раз — і калі мы сталі актыўнымі, тады і ўсё стала актыўным.

Гэта — ня так. 97% пратэстовага электарату заўсёды сьпее, і сьпее гадамі, і яны павінны мець кропкі, пункты, месцы канкрэтнага прыкладаньня свайго пратэсту. Плошчы, вуліцы, пікеты, сьцяг, песьні, арнамэнты, мэмы, культурны код. Дом будуецца на падмурках, пратэст вырастае з насеньня, насыпанага з папярэдніх каласоў. Нічога не бярэцца ніадкуль. Але спытайцеся ў зерня, ці ўсьведамляе яно, што яшчэ ўчора сядзела ў калосьсі. Ды ніколі. Кожнае зерне думае, што яно і ёсьць пачатак сусьвету.

А таму не трэба крыўдаваць, высьвятляць, хто з нас большы змагар, хто што так ці ня так рабіў ці робіць. Гэта агульны рух, які існуе і таму, што калісьці нарадзіўся, і таму, што нехта пранёс яго праз усе дваццаць шэсьць год змрочных часоў, і таму, што цяпер туды хлынула маладая хваля хлопцаў і дзяўчат у цішотках з заплечнікамі.

Так, яны агулам ня памятаюць гераічных дзевяностых. І дзякуй Богу. Цяжар гэтай памяці моцна цісьне да зямлі. Але памятаць трэба — гэта і ёсьць задача тых, хто стаяў у сваіх чэргах за свабоду дваццаць год таму. Яны мацнейшыя за цяперашніх, яны якраз і могуць вытрымаць вагу бясконцых расчараваньняў і маюць і па сёньня сілы да супраціву. Улічыць, падказаць, навучыць, папярэдзіць — ну, гэта ж заўсёдная задача старэйшых.

Мы ўсе — адзін рух. Якія б мы не былі. Няхай будуецца новы дом, з тых цэглаў і блёкаў, якіх дваццаць год таму проста не было ў сьвеце. Ён будуецца на падмурках, надзейна заглыбленых у зямлю. Тыя, хто ўзводзіў гэтыя падмуркі, выбралі найлепшае месца, улічылі ляндшафт, зьбераглі каменьне. Тыя, хто будуе цяпер, выкарыстоўваюць нажытае сучасным, значна больш эфэктыўным і крэатыўным чынам.

Гэта будзе агульная перамога.

Галоўнае, панове, каб яна была.

Комментарии2

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам9

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам

Все новости →
Все новости

Генплан Минска будут изменять. Горожане могут озвучить предложения7

Тихановская обратилась к белорусам по случаю пятой годовщины протестов24

В Минске вооруженные силовики задержали индивидуального предпринимателя1

«Байсол» выставит на аукцион лимитированную серию часов6

ChatGPT представил новую модель GPT-5. Вот что в ней нового и что обещают разработчики2

Помните фото с мускулистым белорусом, который в 2020 году шел в сцепке с омоновцем? Теперь он снимается в кино в Англии2

Израильские власти одобрили план Нетаньяху по оккупации города Газа16

Трамп анонсировал подписание мирного договора между Азербайджаном и Арменией сегодня в Белом доме2

От клинописи до витражей Сен-Дени. Телеграм-каналы белорусских историков, на которые стоит подписаться4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам9

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць