Обо всём по чуть-чуть

Gaude Polonia приглашает на стипендиальную программу молодых творческих людей из Беларуси

Заявки на стипендиальную программу принимаются до 15 октября 2020 года.

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XX конкурс (на 2021 год) стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia.

Праграма прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны.

Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2021 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2020 года.

Неабходныя дакументы:

— заяўка на атрыманне стыпендыі;

— мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;

— партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе на CD/DVD.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: [email protected]), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2552371, e-mail: [email protected]).

Сферы дзейнасці кандыдатаў:

— кіно,

— фатаграфія,

— захаванне твораў мастацтва,

— літаратура / пераклад,

— музейная справа,

— музыка,

— выяўленчае мастацтва,

— тэатр,

— мастацтвазнаўства (мастацтва, музыка, кіно, тэатр).

Перавагі:

— узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45 гадоў),

— значныя дасягненні ў абранай галіне.

Фармальныя крытэрыі:

— грамадзянства і месца сталага жыхарства ў Беларусі, Украіне ці іншай краіне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,

— скончаная вышэйшая адукацыя,

— валоданне польскай мовай на дастатковым для камунікацыі ўзроўні.

Абавязковыя дакументы:

• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўнікам;

• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове або з перакладам на польскую;

• натарыяльна завераны пераклад на польскую мову дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі.

Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia была заснаваная ў 2003 годзе. Яна мае на мэце наладжванне і развіццё добрых культурных адносін Польшчы з суседзямі, прасоўванне польскай культуры і супрацоўніцтва паміж мастацкімі коламі Польшчы і краін гэтага рэгіёна Еўропы.

Удзельнічаць у праграме могуць творцы, якія ўжо маюць і дакументальна пацвердзяць выдатныя дасягненні ў абранай галіне творчасці. Акрамя таго, абавязковымі ўмовамі атрымання стыпендыі з’яўляецца цікавая канцэпцыя стыпендыяльнага праекта, станоўча ацэненая камісіяй, і хаця б камунікатыўнае веданне польскай мовы.

Паўгадовае знаходжанне ў Польшчы (ад 1 лютага да 31 ліпеня) дазваляе замежным творцам пазнаёміцца з сучаснай польскай культурай, рэалізаваць уласныя праекты і ўдасканаліць сваё творчае майстэрства пад наглядам вядомых польскіх мастакоў, педагогаў і перакладчыкаў, а таксама ўстаноў культуры ў самых важных і буйных культурных цэнтрах Польшчы.

За 18 гадоў існавання праграмы «Gaude Polonia» было прызнана 768 стыпендый творцам з Албаніі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Македоніі, Малдовы, Расіі, Сербіі і Украіны. Найбольшую колькасць стыпендый атрымалі украінцы (604) і беларусы (124).

За гэты час праграма заняла важнае месца не толькі ў польскай сістэме творчых стыпендый, але самае галоўнае — атрымала прызнанне ў творчых і мастацкіх колах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Комментарии

«Свиньи зарохкали. Без воды давно не сидели, я бы им отключил». Азаренок обрушился на жителей элитного района Лебяжий29

«Свиньи зарохкали. Без воды давно не сидели, я бы им отключил». Азаренок обрушился на жителей элитного района Лебяжий

Все новости →
Все новости

Ученые выявили убийцу пяти миллиардов морских звезд1

Россию освистали на открытии Паралимпиады4

Почему женщины чаще страдают мигренью, а мужчины — инфарктами?2

МИД Азербайджана поблагодарил Беларусь за солидарность против иранских дронов5

Клещи — их любимая еда. Ученые подтвердили эффективность этих птиц в борьбе с опасными насекомыми7

Белорусские участники прошли на открытии Паралимпиады под красно-зеленым флагом ФОТОФАКТ32

На польском аукционе за 700 евро продают старинную книгу из белорусского прихода. Как такие раритеты могут вывозить за границу?10

«В советское время почти заработал на «Жигули». Пенсионер рассказал о своем цветочном бизнесе

«Белавиа» и ГУМ представили «самолетные» витрины ФОТО11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свиньи зарохкали. Без воды давно не сидели, я бы им отключил». Азаренок обрушился на жителей элитного района Лебяжий29

«Свиньи зарохкали. Без воды давно не сидели, я бы им отключил». Азаренок обрушился на жителей элитного района Лебяжий

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць