Общество11

Репортеров Замировского, Спевак и Зарубина за их работу закинули на Окрестина. Рассказываем, чем они известны

У суботу сілавікі забралі траіх з нашых шэрагаў. Спачатку — «для праверкі дакументаў», якая ў Беларусі можа цягнуцца невядома колькі. Але хутка высветлілася, што ўсё яшчэ горай: супраць іх пачалі «адміністратыўны працэс», мінімум да панядзелка яны будуць сядзець у чаканні суда на Акрэсціна. Хто яны — людзі, якія робяць карцінку і здабываюць інфармацыю ў немагчымых умовах?

Вадзім Заміроўскі, фатограф Tut.by і БелаПАН

Вадзім Заміроўскі. Фота Сяргея Балая

Вадзім Заміроўскі — адзін з найвядомейшых і найпаспяховейшых фатографаў Беларусі, хоць сам мае армянскія карані. У Мінск Вадзім прыехаў у 1991 годзе, з таго часу тут і жыве. З жонкай Марынай гадуе сына Яна, якому няма яшчэ і годзіка. 

Пакуль тата на Акрэсціна, Марына вымушана спраўляцца сама: «Вадзік, мы чакаем цябе. Дзякуй за праўду! Ты не баішся, ты ідзеш і робіш сваю работу. Ты наш герой!»

Вадзім з Марынай і Янам. Фота з сямейнага архіву.

Вадзім вядомы ў Беларусі найперш як фатограф найпапулярнейшага беларускага партала Tut.by, для якога ён здымае апошнія сем гадоў. Заміроўскага з камерай можна ўбачыць паўсюль, дзе адбываецца штосьці важнае. Але хіба найбольш яго хвалююць чалавечыя праблемы ў кропках канфліктаў. Людскі боль не дае яму спакою. Ён і на Данбас у 2017-м паехаў, каб зафіксаваць, як працуюць медыкі на фронце, «Наша Ніва» друкавала гэты спецрэпартаж.

Вадзім — адзін з нямногіх фатографаў, якога мінчукі пазнаюць на вуліцах, да якога падыходзяць і дзякуюць за працу. Але сам Вадзім надзвычай сціплы чалавек, ён не імкнецца да нейкіх самасцвярджэнняў, апроч як кудысьці паехаць і зрабіць фотарэпартаж.

Здымкі Вадзіма разлятаюцца па ўсім свеце. Адзін з апошніх кадраў, які абляцеў планету, — з мінскага пратэсту. Дзяўчына сядзіць на зямлі перад сілавікамі, у вачах — адчай. Фота ўвайшло ў топ-20 найлепшых здымкаў тыдня The Guardian. І такіх кадраў у Вадзіма шмат.

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Каб не Вадзім, можа, не было б і найпрэстыжнейшага конкурсу для беларускіх фатографаў «Прэс-фота Беларусі». Вадзім шмат гадоў быў шчыра адданы гэтаму праекту.

Усевалад Зарубін, відэааператар Tut.by і БелаПАН

Відэаператар Усевалад Зарубін нарадзіўся ў Германіі, а пасля з бацькамі вярнуўся ў Беларусь і правёў дзяцінства ў Брэсце. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў. Хлопец любіць усё, што звязана з тэхнікай, і асвойвае ўсе навінкі, якія толькі з’яўляюцца. Ён, дарэчы, адным з першых набыў 3D-прынтар.

Фота з Facebook

У камандзе Tut.by Усевалад з 2017 года. У відэаадзеле яго называюць тэхнічным гуру. Хлопец любіць актыўны рытм жыцця і кайфуе ад сваёй працы. Ездзіў у камандзіроўкі не толькі па Беларусі, але і ў Грузію, Украіну.

Дома яго зараз чакаюць жонка Ганна і дачка-школьніца Варвара.

Дар’я Спевак, рэпарцёрка Onliner.by

Дар’я Спевак — журналістка «Анлайнера». Сама яна са Светлагорска. Тры гады таму скончыла Інстытут журналістыкі БДУ, працавала ў «Звяздзе».

Вучылася таксама на розных курсах для журналістаў, ездзіла на стажыроўку ў Вялікабрытанію. Для «Анлайнера» яна рыхтавала серыю душэўных сюжэтаў пра доўгажыхароў у глухіх вёсках, рэпартаж з чарнобыльскай зоны. 

Фота з Instagram

У вольны час Дар’я падарожнічае па закутках Беларусі і чытае Караткевіча з Барадуліным. Горача любіць свайго ката. Гэта смелая дзяўчына з вострым пачуццём гумару. 

У мінулыя выходныя журналістку затрымалі падчас працы ў Гродне, але праз некалькі гадзін адпусцілі. На гэты раз сілавікі заламвалі ёй рукі, калі вялі да машыны.

Комментарии1

Сейчас читают

175 тысяч белорусов эмигрировали или уехали на работу в ЕС в 2024 году. Больше всего в Польшу, а Германию догнала Испания12

175 тысяч белорусов эмигрировали или уехали на работу в ЕС в 2024 году. Больше всего в Польшу, а Германию догнала Испания

Все новости →
Все новости

Роберт Фицо летит в Китай к Путину, а после встретится с Зеленским1

Что за двадцатилетние девушки наливают чай Лукашенко21

После заявления генерала Герасимова на телевышке Купянска поставили российский флаг на магнитах1

Беларус подсчитал, сколько раз по новым ПДД ему нужно спешиваться при поездке на работу на велосипеде9

В Вилейке снесли 85-летний долгострой4

Что за отель, в котором останавливался Путин в Китае и куда приглашал Лукашенко?1

Белорусский банк посоветовал клиентам, которые забыли PIN-код, обращаться к Полине3

На линейке в Брестском техническом университете студентов поприветствовал гуманоид ВИДЕО5

Перед линейкой школьникам раздали инструкцию, как слушать гимн5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

175 тысяч белорусов эмигрировали или уехали на работу в ЕС в 2024 году. Больше всего в Польшу, а Германию догнала Испания12

175 тысяч белорусов эмигрировали или уехали на работу в ЕС в 2024 году. Больше всего в Польшу, а Германию догнала Испания

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць