Культура

В интернете покажут документальные фильмы Любови Земцовой, которая год тому назад погибла в автокатастрофе

Показ состоится 13—15 мая в рамках кинофестиваля BelarusDocs.

Любоў Зямцова — адна з самых таленавітых беларускіх дакументалістак новай плыні. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (курс Міхаіла Жданоўскага) і курс дакументальнага кіно Doc Pro ў Школе Вайды (Варшава), удзельнічала і была адзначаная на міжнародных кінафестывалях. Трагічна загінула ў маі 2020 года ў аўтакатастрофе, якая таксама забрала жыцці яе сяброў і калегаў — прадзюсара Уладзіміра Міхайлоўскага і гукарэжысёра Максіма Гаўрыленкі.

За тыдзень у межах чацвёртага анлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs можна будзе ўбачыць сем адметных фільмаў пра беларускую рэчаіснасць. Кожны з фільмаў праграмы будзе даступны для анлайн-прагляду з англійскімі субцітрамі ў любой кропцы свету на сайце belarusdocs.com.

Сёлета акцэнт у праграме фестывалю зроблены на разнастайнасці формаў дакументальнага кіно, а тэматычна — на пытаннях правоў чалавека. У прыватнасці, гледачы змогуць убачыць фільмы, прысвечаныя праблемам хатняга гвалту («Добрых дзяўчынак не б’юць»), зняволення за «незаконны абарот наркатычных сродкаў» («Пакаленне 328»), прэзідэнцкім выбарам-2020 у Беларусі («Маршрут перабудаваны»). Таксама ў праграме — фільм пра жыццё шматдзетнай сям’і на тэрыторыі, забруджанай Чарнобылем («Невядомы рай»), антрапалагічнае кіно «Новае неба над новай краінай» пра святкаванне Купалля, арганізаванае мастаком Алесем Пушкіным, філасофскі фільм-эсэ «Межы» і дакументальная love-story у здавалася б непрыдатнах для высокіх пачуццяў дэкарацыях — «Месца кахання».

Характэрна, што 6 з 7 фільмаў праграмы знялі жанчыны-рэжысёркі. І балюча, што двое з маладых дакументалістак — Люба Зямцова і Вераніка Ніканава загінулі ў трагічных абставінах у мінулым і пазамінулым гадах.

Адзначым таксама, што BelarusDocs — гэта кінафестываль, на якім кожны глядач можа стаць сябрам журы. Для гэтага дастаткова запоўніць адмысловую анкету на сайце, паглядзець усе фільмы праграмы і ацаніць іх.

Комментарии

Сейчас читают

Посадили подполковника и бывшего преподавателя Военной академии. Он поддержал народ в 2020-м

Посадили подполковника и бывшего преподавателя Военной академии. Он поддержал народ в 2020-м

Все новости →
Все новости

Лукашенко снова заявил, что Беларусь не будет защищать Европу от мигрантов29

Лукашенко: России и Беларуси эскалация не нужна3

«Безумная афера». Лукашенко прокомментировал закрытие литовской границы15

В понедельник вечером в Литве снова были зафиксированы воздушные шары, но Вильнюсский аэропорт не закрывали3

В Беловежской пуще нашли необычный гриб — он светится в темноте, причем зеленым светом6

Известные журналисты открывают в Варшаве бар30

В Минске сдают приличную однушку за 220 рублей в месяц — но есть одно условие2

«Это — прелюдия войны». Бывший министр обороны Литвы о прилетах воздушных шаров из Беларуси21

Ученый раскрыл тайну древнего жертвенного камня в Минском районе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Посадили подполковника и бывшего преподавателя Военной академии. Он поддержал народ в 2020-м

Посадили подполковника и бывшего преподавателя Военной академии. Он поддержал народ в 2020-м

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць