Комментарии к статье

Русскоязычная писательница вышла замуж за белоруса и составила необычный словарик его слов, которых никогда раньше не слышала

  • %
    22.05.2025
    Малайца ))))
  • Ё
    22.05.2025
    Ізноў рускамоўная як эталон. А палова словаў нават не беларускія. НН, хопіць жыць у расейскай прасторы.
  • Жэсьць
    22.05.2025
    Пісьменьніцу польскага (!) паходжаньня зьдзіўляюць словы «кныр» (параўн. knur), «пасаг» (wyposażyć, wyposażenie – у тым ліку ў значэньні wyposażyć żonę), «нядойшлы» (niedoszły)?! Ня маю словаў...
  • .
    22.05.2025
    Жэсьць, яна прыводзіць польскі адпаведнік пасагу, але ў рускай мове ніколі не чула, каб ужывалі.
  • Ирена
    22.05.2025
    Жэсьць,
    Прабачце, што па-руску. Не валодаю мовай настолькі, каб пісаць.
    Удивило, потому что posag пишется и произносится иначе - [по̀сак], а не [паса̀х] с г фрикативным. Так же, как obrus и абрус.

    Ну и в целом я этот "словарик" составляла левой задней ногой: муж что-то сказал, я посмеялась, записала в заметки, потом закинула по приколу в тредсы.

    Вот уж не думала, что аж целая статья, да ещё и в "Нашей Ниве" выйдет.
  • Dzianis
    22.05.2025
    Лахаць паходзіць ад нямецкага lachen што значыць смяяцца.
  • мова
    22.05.2025
    Dzianis, а вось і не, ёсць яшчэ лахаць у значэнні бегаць у пошуках чаго-небудзь.
  • Varona
    22.05.2025
    мова, шукаць штосьці - гэта лыхаць. Мой бацька казаў, калі мы ў дзяцінстве адчынялі халадзільнік і "сканавалі" што б з’есці: "чаго лыхаеш? Бяры і зачыняй".
  • чарапан
    22.05.2025
    гэта ад армейскага чарпак, чэрап.
    НН, пастаўце націскі, калі ласка.
    яны не заўсёды відавочныя.
  • Андрэй
    22.05.2025
    Дарэчы, "лахаць", цалкам сабе можа быць паходжаннем з нямецкай/йідыша, дзе lachen/lakhn=смяяцца.
  • Leeuwaarden
    22.05.2025
    Андрэй, з Nederlands ( калі ведаеш Недэрляндскую мову дык беларуская на чвэрць здаецца падобнай)
  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.05.2025
    Во колькі экспертаў-лінгвістаў! А вы баяліся, што беларускую мову забываюць))))

    НН, дзякуй за цікавы аналіз! Запісаў сябе крыху цікавостак)
  • Das ist ні не фантастыш
    22.05.2025
    @Перакуліцца — наклониться, перехилиться. Агульнавядомае беларускае слова.@
    перакуліць = опрокинуть; перевернуть
    наклониться = нахіліцца

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць