Всеволод Стебурако. А памяць падкідае толькі добрае… Стихотворение
Всеволод Стебурако опубликовал в фейсбуке новое стихотворение.

А памяць падкідае толькі добрае
як водар свежаскошанай травы,
а памяць пакідае толькі дробнае,
вялікае — знікае з галавы.
Цішэюць гукі, колеры змяняюцца,
мінулае ўкрываецца смугой,
і самыя нястомныя стамляюцца
і сцежка астывае пад нагой.
І ад учора мала што ўзгадаецца —
здаецца толькі выйшлі на прасцяг,
а на галінцы, што яшчэ гайдаецца
ўжо тчэцца павуцінка забыцця.
ні перамог, ні цудаў, ні здзяйсненняў
не прыгадаю,толькі бачу ў сне
юнацтва човен поўны летуценняў,
што адплывае ўдалеч без мяне.
Комментарии