В Украине будут писать «Берестя», а не «Брест»
-
19.07.2025Лабадэна, у нас нейкая незразумелая сітуацыя, маскоўскія імперыялісты да іх служкі прасоўваюць ПОЛЬСКУЮ ТАПАНІМІКУ Гродна , Мінск , Брэст і г.д. Пытанне да усіх эмпэрцаў ДЗЕ ЛЁГІКА ?
-
20.07.2025імперыялісты да іх служкі прасоўваюць ПОЛЬСКУЮ ТАПАНІМІКУ Гродна , Мінск, логіка простая - там, дзе не паспелі прыдумаць расейскай тапамінімікі (як гэта адбылося з Янавым), вымушана пагадзіліся на ўжо існуючую польскую, абы толькі не беларускую. Бо беларушчына - гэта галоўны вораг для прамаскоўскай лукашысцкай банды
-
20.07.2025Сымон, беларушчына была ўтворана Масквою!
-
20.07.2025Сымон, беларушчына пачала панаваць на нашае зямлі, з часу утварэння Масквою Белорусской губерніі.
Мы Літва. -
20.07.2025Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , што ты нясеш ? ўся Эўропа выкарыстоўваў некалькі назваў адначасова , Галянцы і Грэкі 4 АДНАЧАСОВА , І ШТО ДРЭННАГА Ў Гэтым ? ў нас сёння выкарыстоўваецца Літвіны - Беларусы/РБ-ВКЛ, і гэта цудоўна ! Ты як і твае сябры маскоўскія імперыялісты за ПОЛЬСКУЮ ТАПАНІМІКУ: Гродна , Мінск? Так ці не ?
-
19.07.2025Не тое, каб я быў супраць Берасця, але не справа гэта ўкраінцаў, як называць беларускі горад.
-
19.07.2025Перадай сваім суседзям палякам каб перасталі нас называць ўлохамі!
-
19.07.2025Італіец, палякі не пішуць ў Італію "Шаноўныя паны Влохі,...."
Калі пачнуць па-польску пісаць да Італіі, то італійцы так і будуць чытаць па-польску - влохі.
У Нямеччыну па-нямецку мы будзем пісаць гер дойч, а не спадар немец. -
19.07.2025Брэст жа, а не Брест як па расейску. Ужо не адно пакаленне прызвычаiлася. Можа i жывое ýжыванне назвы жыхарамi трэба ýлiчваць. Берасць... Берасце напэýна куды часцей гучала, калi ýжо да старадаýнiх вытокаý прынцыпова звяртацца.
-
19.07.2025Брэст, тот самый город, который как только не называли. Разные народы знают, называли раньше и называют теперь его каждый по-своему. Город, где встречаются народы, языки и культуры. Приграничный торговый городок.
-
20.07.2025Барадзед, і колькі яшчэ такіх "приграничных городков" расейскай імперыі: Минск, Киев, Верный, Тифлис, Вильно.
-
19.07.2025«Адкрыцьцё» Волкава пра «Берасьць», на якое вы спасылаецеся, абапіраецца на адзінкавых (для такога шырокага часу, калі існавала ВКЛ) прыкладах і ігнаруе пазьнейшую народную мову, у якой сотні разоў зафіксаванае «Берасьце» (або «Бэрысьця» ды іншыя падобныя фанэтычныя варыяцыі, у залежнасьці дзе гэта на Палесьсі). Такім чынам, назва Берасьце – абсалютна нармальная, тады як «Берасьць» – гэта маргінальныя прыклады, кропля ў моры.
-
19.07.2025Гісторык, Была паланіфікацыя, потым расеізацыя. Зараз хочуць зрабіць украініфікацыю. Вось у сябе хай і робяць. Варшаву ж Варсзавай ніхто не называе.
-
19.07.2025Выкарыстоўванне "украінскай, а не рускай транслітарацыі" і "традыцыйных ўкраінскіх варыянтаў геаграфічных назваў" справядліва для назваў на тэрыторыі Украіны або традыцыйных назваў па-за яе межамі, замацаваных у літаратурнай мове і гісторыі.
У іншых выпадках карэктна выкарыстоўваць сучасную мясцовую назву і яе транслітарацыю па мясцовых правілах.
Мяркую, ў ідэале ўвогуле паступова адмаўляцца ад "традыцыйных" назваў, пераходзіць на транслітарацыю з мясцовай мовы (як мы просім выкарыстоўваць "Belarus").
(Тут можна замяніць "украінскай", "Украіны" на любую іншую, прынцып аднолькавы).
Добра, што па Берасць/Берасьце няма спрэчкі, гучыць аднолькава. -
19.07.2025Менавіта падобныя паводзіны і ёсць праявай комплекса непаўнавартасці.
-
19.07.2025Тыпова "маскоўская" думка, з рускага свету. Любая спроба вяртання нацыянальнай ідэнтычнасці класіфікуецца як "нацмены выдзелываюцца, бо ў іх комплексы".
Свае ж аналагічнае зусім не заўважаюць, лічаць нормай, звыкліся. -
20.07.2025., нацмены - гэта нацыянальныя меншасці
-
20.07.2025., ., "Тыпова "маскоўская" думка, з рускага свету. Любая спроба вяртання нацыянальнай ідэнтычнасці класіфікуецца як "нацмены"...- самакрытычна канешне.
Гэтае той выпадак,калі ў воку іншага заўважылі стрэмку, а самі жывеце з бервяном праз усю бошку. Гэтае ж вы выракліся ад уласнай саманазвы свайго народу "літвіны й русіны", і завецеся так, як вас назвалі ў Маскве, белымі русскімі.
Самі ж пішыце: "Свае ж аналагічнае зусім не заўважаюць, лічаць нормай, звыкліся".
Пакарыліся ды звыкліся.
Звыкліся да таго, што нават бароніце сваё рабства. -
20.07.2025Я ведаю і менавіта так напісаў. І? Што сказаць жадалі?
Для імперцаў усе астатнія - нацмены. -
20.07.2025"Сваё аналагічнае" я казаў пра падыход, калі рускія сістэмна пераймяноўвалі мясцовыя тапонімы ў рускамоўныя. У такім выпадку гэта для іх праява ўлады, калі ж такое робяць іншыя - нібыта "комплекс непаўнавартасці".
Вы не разумееце, што напісана.
Але прапагандызм галаўнога мозгу не замінае пісаць пра сваю звышкаштоўную ідэю. Няважна, што нерэлевантна таму, на што адказваеце.
І з азаранкаўскім няўцямным быдляцтвам: з бервяном праз усю бошку", "бароніце сваё рабства". Я ніякае рабства не бараніў, кантралюйце свой брудны язык. -
20.07.2025., раб, які змагаецца за тое, каб заставацца рабом,не варты нават жалю.
-
20.07.2025Рабы імперыі вы, бо вас пакрыўдзіла мая крытыка "маскоўскага" падыходу да назваў і адразу прыбеглі абараняць.
"ІМХО" па-імперскі абвінаваціў украінцаў у комплексах.
"Беларушчына аблудны" - беларусаў.
Вам не падабаецца любая сучасная нацыянальная ідэнтыфікацыя, якая нясе пагрозу рускаму свету. -
19.07.2025Тут трэба не пляскаць у ладкі, а разумець, што гэта робіцца з-за тэрытарыяльных прэтэнзіяў.
Украінскія нацыяналісты на ўсіх мапах з часоў УНР і па сённяшні дзень малююць Слабаджаншчыну, Кубань, Вугорска-славацкае Закарпацця і Палессе як свае землі.
Сапраўды, у нас тут свой дыялект, але гэтых настрояў тут ніхто не падтрымлівае. Старыя яшчэ памяталі Бараўца ды гэтых прыдуркаў з ОУН, пужалі імі дзяцей -
19.07.2025Палешук, У Кіеве ёсць назва метро Берестейска, бо Берасце - гэта стары агульны тапонім. Таму няхай называць, як хочуць. Калі беларусы на афіцыйным узроўні ня могуць нармальна называць уласныя гарады, то няхай гэта робяць прынамсі ўкраінцы. На мапе БНР, дарэчы, Чарнігаў быў за беларусамі, бо там па Карскаму пражывала большасць беларусаў. Беларусы маюць права называць і казаць Чарнігаў, а не Чэрнігів, украінцы маюць права Берасце называць Берасцем. Мінусаў няма, толькі плюсы. Яшчэ б Наша Ніва перастала старшыняў аблвыканкамаў называць губернатарамі, было б увогуле цудоўна, а то гэта неяк не вяжыцца са словамі"Ад Рэдакцыі" у артыкуле.
-
19.07.2025Палешук, я некалі з маці размаўляў пра ідэнтычнасць нашых старэйшых пакаленняў, яна прадзедаў і прабабуль маіх яшчэ застала. Людзі Берасцейскага Палесся (з-пад Бярозы-Картузскай) 1900-х гадоў нараджэння лічылі сябе тутэйшымі, украінцам сябе дакладна ніхто не называў. Пры ўсёй іхняй непісьменнасці адрозненне яны ўсведамлялі. Тут была вельмі слабая нацыянальная самаідэнтыфікацыя, на гэтым ігралі абодва бакі, калі мапы малявалі. Як у патрыёта Беларусі ў мяне ёсць пытанні да мапы "саборнай" Украіны аж да Слуцка. З іншага боку, мы такім таксама займаемся на мапах БНР - з Вільняй, Смаленскам, Беластокам. Гэта не мапы, а, па вялікім рахунку, праекцыі нацыянальных траўмаў (ці амбіцый у іхнім выпадку, бо на поўнач ад Ясельды ўжо пачынаецца арэал гродзенска-баранавіцкіх беларускіх гаворак, а Украінай там ніколі і не пахла). Пры павазе да мадэрнага прынцыпу непарушнасці межаў і Хельсінкскай дамовы 1975 г., на гэтыя мапы можна закрыць вочы. Галоўнае, каб рэваншызму не было.
Што да назваў гарадоў, у нашай традыцыі застануцца Кіеў, Чарнігаў, Адэса, а не іх украінамоўныя варыянты. Так што, з-за Берасця ў іхняй унутранай кухні я б не пераймаўся. -
19.07.2025Палешук, тут вы памыляецеся. У маёй частцы Палесся добра адносіліся да Бараўца. І было шмат людзей якія яго падтрымлівалі. Самі сябе называлі бульбаўцамі. А НКУС іх называў "бульбашамі" Але гэта былі беларусы - якія былі за Беларусь, а не як расейцы потым спрасцілі усе. ОУН Бараўца проста мела у сябрах шмат маленькіх атрадаў у Беларусі,але у гэтых атрадах ніхто не ідэнтыфікаваў сябе украінцам.
К 1944 "бульбаўцаў" амаль не існавала в Украіне. А на Берасцейшчыне іх было шмат. Проста перанялі назву "бульбаўцы" ад сваіх паплечнікаў з Украіны. -
20.07.2025[Рэд. выдалена]
-
20.07.2025Paliašuk, "Галоўнае, каб рэваншызму не было"...ага... значыцца калі ўскраінцы ваююць за былое Крымскае ханства, якое ім ніколі не належала, то яны "героі", а калі хто кажа "Вільня нашая" якая был крывіцкім горадам ды сталіцаю нашаю дзяржавы, то гэтае ўжо "рэваншызм"? Што гэтае, біпалярка, абыякавасць, непісьменнасць, пакорлівасць? Што?
-
20.07.2025Імя майго народу скралі акупанты, імя скралі, а навык перакруціць напісанае, відаць, на рэшту пaкінулі? Хто вам сказаў, што Украіна б'ецца за нейкае Крымскае ханства, - печанегі? Ёсць суверэнная тэрыторыя Украіны ў межах 1991 г. Узброеная барацьба ідзе ў тым ліку за яе на аснове канстытуцыі. Прынцып непарушнасці межаў замацаваны Хельсінкскім актам 1975 г. Мяне гэта задавальняе, бо, з аднаго боку, 207,6 тыс.кв.км - больш чым дастаткова для 9 мільёнаў чалавек; а з іншага гэта міжнароднаправавая аснова адпрэчваць усе нападкі расейскіх імперыялістаў і рэваншыстаў на вяртанне ў родную гавань мінімум усходніх земляў Беларусі (іх, маўляў, Ленін адарваў ад РСФСР дзеля ўзбуйнення БССР) ці, максімум, анексію ўсёй Беларусі, бо роспуск СССР быў "незаконным".
Так што, у мяне - заснаваны на праве рацыянальны падыход.
А біпалярка і непісьменнасць бадай што ў вас. Аказваецца, можна падтрымліваць вяртанне Вільні і адначасова ўжываць слова "ускраінцы". Тлусты такі бот. Пытайцеся пра даплаты за працу ў выходны. -
19.07.2025"Русіфікацыя" ўжо ад украінцаў. Справа правільная. Але ў нас ёсць свае спрадвечныя назвы гарадоў і краін. "Беларусь" а не "Білорусь", у такім разе. Белгарад, бо гэта расейскі (на сёння) горад. Не "Мінськ" а "Менск" (і па украінску таксама).
-
19.07.2025Мх, так Білорусь ідзе ад двухкаранёвага маскоўскага разумення Бел-о-Русь, дзе два корані і пасярэдзіне злучальны галосны гук о.
Што слова Беларусь аднакарэннае з коранем 'беларусь', то міністру ды іншым там не мае значэння.
Kiev з маскоўскай мае значэнне, а Білорусь не мае, тут ад маскоўшчыны не ванітуе.
) -
19.07.2025Найперш не галасі! , все правильно в Украине произносят Беларусь как Билорусь: белор. - белы, укр. - билы, а русь - одинаково.
-
19.07.2025Was für ein Lviv ?! Das muss wieder Lemberg sein, genau wie Pozen.
-
19.07.2025Müller, это было во времена австро-венгрии.
-
20.07.2025Müller, was für einen "Pozen"? Meintest du Posen (Poznan') in Polen?
-
19.07.2025)))
Ужо даўно і адназначна я ўсвядоміў, што наш Сусвет, усе зоркі і планеты, зямля, вада, агонь і паветра, а таксама ўсё жывое не створаныя Богам, не ўтварыліся ад Вялікага Выбуху, а нарадзіліся ў Кіеўскай Русі.
Хто сумняваецца ў такой адназначнай прапісной ісціне, той нікчэмная ахвяра маскоўскай прапаганды.
- Называйце нас на сваіх мовах так, як мы сябе на украінскай называем. Беражыце нас.
- Ну добра, канечне пастараемся, хоць дакладнасці не абяцаем: мовы надта ж розныя.
- Але мы вас будзем называць, не па-вашаму, а па-свойму, хоць і няправільна. Чхаць мы на вас хацелі.
Гэта логіка міністра.
І не толькі міністра.
Сапраўды, чаму згаданы Брэст, а не Віцебск? Чаму згаданыя назвы толькі памежных з Украінай гарадоў? -
19.07.2025МазЫр, а не Мозыр.
Тут прыклады яшчэ. https://warta.media/2934
У дакладзе гісторыка і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча "Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве" -
19.07.2025Калі ўжо жыхары краіны Lietuva вывучаць назву нашай краіны Belarus?
Як Сталін іх прывучыў нас нейкай Балтарусіяй называць, дык да сіх пор так і пішуць. Хоць Сталін той 70 гадоў як ужо памёр. -
20.07.2025название Belarus в литовском языке не может работать. Практически все названия стран имеют окончание -ija (или -as , если название мужского рода). Если только склонять как Aš esu iš Belaraus, Važiuoju į Belarų, Gyvenu Belaruje...
-
20.07.2025[Рэд. выдалена]
-
20.07.2025Belarus , Балтарусіяй , з іх мовы Беларусь, як я разумею яны называюць нас Гоція . Няхай яны нас ВКЛ лепш называюць так ці інакш будзе па нашаму
-
20.07.2025Адам Иосифович, а чаму Еўе стала Вевісам, Вількамір стаў Укмерге, а Пагоня стала Віцісам? Чаму нямецкі Мемель стаў Клайпедаю, таксама нельга патлумачыць прімітыўнаю звычкаю жмудасаў да ўсяго дадаваць свае канчаткі і потым гэтае лічыць сваім. А так безумоўна, Берлінас і Варонежас, гэтае безумоўна летувіскія гарады.
-
20.07.2025Віленчук,
Потому что без окончаний их не могут склонять, всё просто. В латышском языке та же тема. -
19.07.2025Беларусам трэба ўважліва да гэтага паставіцца, каб калі прыйдзе час хутка прызвычаіцца. Бо продкі беларусаў і беларусы самі ніколі нічога не рашалі, не рашаюць і рашаць не будуць.
-
20.07.2025[Рэд. выдалена]
-
20.07.2025Мимо тёщиного дома я без шуток не хожу то..
......................покажу. -
20.07.2025.
• БРЭСТ – ЛІТОЎСКІ! •
⬥ Малайцы ўкраінцы – бароняць сваё. Яшчэ й нараілі нашым «як інтэлектуалам» казаць, што «мова Берасьцейшчыны –ўкраінская». А вось беларуская апазыцыя ганебна поўніцца запраданцамі яшчэ й пралетувіскімі. Бо пры ўсёй павазішчы да Летувы, вялічыць іх Літвою можа толькі беларускі невук альбо з..нік. Усім давёў жа Дзеружынскі, што Літва гэта якраз наша гістарычная Радзіма! Дык яго яго на гэтым сайтыку нават не ўзгадваюць.
⬥ І яшчэ. Покуль украінцы будуць непаважліва называць нашу Радзіму нейкай БілоРусяй, мы пакідаем за сабою права пісаць ня «ва», а якраз «на Ўкраіне». Бо халуйству — не❗
. -
20.07.2025ЯНКА,
1) Дзеружынскі..)) Вы яшчэ па Караткевічу гісторыю вучыць спрабуйце. Ці па Аляксандру Дзюма і Вальтэру Скоту.))
2) Дарэчы, я карыстаюся летувіскім словам Летува-так як яны самі сябе называюць. Справядліва і адразу ясна пра што размова - пра Літву ці Летуву.
3) Мы і так мусім карыстацца сваёй мовай, без аглядкі на настроі іншых.
Швецыя, Нямеччына цяпер пішуць Belarus, але суседскія народы здаўна маюць свае назвы нашага Краю - украінцы будуць і надалей выкарыстоўваць Білорусь, як маскалі Белоруссия, альбо Молдавия, а палякі Białoruś.
Халера з імі, як хочуць. Мы мусім сваё рабіць. Рабіць "абы не па маскоўску, не па украінску" слабая пазіцыя. Маем багата важнейшых клопатаў, чым гадаваць крыўды з суседзямі. -
20.07.2025ЯНКА, Белая Русь = праваслаўе, праваслаўе = Масква. Хочаце быць Літвой - прымайце каталіцтва.
-
20.07.2025ЯНКА, Брэст - Літоўск, гэтае акупацыйная назва Бярэсця. Бо калі Масковія акупавала Літву, былі ўтвораны дзве губерніі, Літоўская й Белорусская. Літоўская на захадзе Літвы, Белорусская на ўсходзе. Таму не толькі Бярэсце, але й іншыя гарады Літвы, мелі назву з прыстаўкай - літоўскі: Менск-Літоўскі, Наваградак - Літоўскі.
-
20.07.2025Найперш не галасі! , выдатна, што Вы добра разумееце, што значыць «Літва», а што «Летува». А гэты сайт, вядома па якіх прычынах, стаіць тутака толькі на сваім. І ні разу за апошні час, паўтару, не ўзгадаў В.У.Дзеружынскага, бо ягонае бачаньне ідзе ў разрэз з за..цамі – яўнымі й прыхаванымі.
-
20.07.2025Найперш не галасі! ,
" Беднае ты... Няшчаснае ты быдла, народ мой, - сказаў Кашпар. За якія такія грахі?!"
"Каласы пад сярпом тваім" -
20.07.2025нейкі, Літва была праваслаўнаю дзяржаваю. Крыж на нашае Літоўскае "Пагоні", вера нашых князёў: Войшалка, які заснаваў праваслаўны манастыр, Альгерда, які заснаваў праваслаўны храм у Вільні, Гедыміна, які заснаваў Літоўскую праваслаўнаю мітраполію з цэнтрам у Наваградку- першаю сталіцаю Літвы, нашага народу, бо гімнам Літвы была "Багародзіца".... усё кажа аб тым, што праваслаўная вера - вера нашых дзядоў. Але вы, выракліся ад яе, як і ад імя й спадчыны сваіх продкаў.
Такі вы народзец. -
20.07.2025нейкі, католичество тутэйшых, как бы они ни назывались - это холопство у польских панов.
-
20.07.2025Гжэчны літвін, і што ў гэтае «акупацыйнай» назьве Вам ня так? Каб тады, падчас Расейскае імпэрыі, яны б назвалі нашу заходнюю частку, напрыклад, Ленінградзкай, а ўсходнюю — Маскоўскаю, то трэба было б моцна абурацца. А так што заганага ў словах Брэст-Літоўск ці Берасьце літоўскае?
-
20.07.2025Што значыць "хочуць пісаць"? Ва Украіне ўжо даўно пішуць назву гэтага горада "Берестя". Больш таго, у рамках дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі, якія паскорыліся пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну ў 2022 годзе ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, у Кіеве павялічылася колькасць тапонімаў, звязаных з Беларуссю. Да таго, што было, у 2023 годзе далучыліся вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага, сквер Кастуся Каліноўскага і праспект Берасцейскі. Апошняя назва гістарычная, яе вярнулі значнай магістралі, якая ідзе ад цэнтра Кіева на захад, у бок Берасця і за савецкімі часамі звалася "праспект Перамогі".
Што ж да непаслядоўнасці рэдакцыйнай палітыкі ў называнні беларускіх тапонімаў, пра якую піша рэдактар НН, то нічога станоўчага ў гэтым "і вашым і нашым" не бачу. У нашых гарадоў ёсць беларускія назвы - Берасце. Горадня, Наваградак, Янаў, Койданава, Каленкавічы, Мёры, Лёзна. І, калі іх не ўжываць нават у недзяржаўных медыях, то яны і не вернуцца ва ўжытак нават у дэмакратычным грамадстве. Мне падаецца, што такое СМІ, як "Наша ніва" проста абавязнае ўжываць не зрасійшчаныя назвы нашых тапонімаў, а менавіта нашыя нацыянальныя. Паслядоўна і мэтанакіравана! -
20.07.2025Беларусы, адкіньце комплекс непаўнавартасьці. Размаўляйце родным голасам сваіх продкаў, а не чужым языком маскоўскага каляніялізму. Мы, беларусы, маем годную, каштоўную спадчыну.
-
20.07.2025Мы павінны цаніць тое, што наша, будзе паслядоўнымі ў сваёй прапанове. Калі вы жадаеце адмовіцца ад маскоўскага каляніялізму, то найперш павінны пазбавіцца ад маскоўскай назвы вашага народу: белыя русскія. Мо апасля гэтага будзе прасцей вернуцца да роднай мовы.
-
20.07.2025Адам Иосифович, давайце іх называць так, яны самі сябе называюць. (Націскі расставіў Гугл-перакладчык, папраўце, калі што не так.)
Літовец, літоўка - Lietuvių - летувЮ, ліетувю
литовская женщина lietuvė - лЕтуве, ліетуве,
литовский мужчина lietuvis - летУвіс, ліетувіс.
литовский народ - Lietuvos žmonės - лЕтувос шмОнес, ліетувос шмонес. -
20.07.2025Гугл, а саманазва іх "жмудас".
Нам яшчэ трэба прымусіць нашых прыбалтыйскіх суседзяў называць нашую краіну так, як хочам мы - Беларусь. Хопіць здзеквацца з нашай радзімы!