Комментарии к статье

Самая белорусская буква? В литовском языке кириллическая «ў» появилась раньше, чем в белорусском

  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    дзякуй НН, што падхапілі тэму

    звярніце ўвагу на надпіс на вокладцы літоўскага лемантара:

    "издан по распоряжению господина главнаго начальника северо-западного края"

    тады гэта быў мураўёў а сёння лукашэначка. Але прынамсі літоўцы з таго краю вырваліся. таму што не слухалі папоў і герцэна
  • Ёсік
    07.12.2025
    Шчэ некалькі такіх артыкулаў, і даведаемся, што і няма аніякіх беларусаў, той Беларусі, ды гісторыі, аб якой кажа Арлоў. Літоўскай мовы мы ня ведаем, як бы там не было, але ў ААН ведаюць рэспубліку Літва, а не Ліетуву ці шчэ як-небудзь. І мовы такой няма, як беларуская, Ў - літоўская, Шчучыншчына - польскае пшэ пану, беларусы так не кажуць, у іх не правільны рускі язык. Краіна, насельніцтва, мова, гісторыя - усё здань, няма і не было нас. Дык мо лукашэнка сапраўды другі Езус ці Маісей, вядзе гэты авечы статак да родных мясьцін - у расею.
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    Ёсік, звярніце ўвагу на надпіс на вокладцы літоўскага лемантара:

    "издан по распоряжению господина главнаго начальника северо-западного края"

    тады гэта быў мураўёў а сёння лукашэначка. Але прынамсі літоўцы з таго краю вырваліся. таму што не слухалі ані папоў ані герцэна
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    Шаноўны Ф.Раўбіч, дапамажыце разабрацца, - ці была насамрэч такая брашура Чачота Da miłych muz̓yczkōú? вось тут гэта толькі верш з ягонага чарговага зборніка Piosnki wieśniacze (1846): https://be.wikisource.org/wiki/Piosnki_wie%C5%9Bniacze_(1837%E2%80%941846)/6/Piosnki_znad_D%C5%BAwiny/Rozmaite
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    І яшчэ да пана Ф.Раўбіча: падазрона, што пра гэтую брашуру Da miłych muz̓yczkōú пішуць ці не выключна ў артыкулах па гісторыі літары Ў. Дык ці была такая насамрэч? і яшчэ стала цікава, ці была ў ёй (у вершы) літара Ў? ці яе далалі шжо ў ХХ ст. у беларускіх хрыстаматыях , у якіх публікавалі гэты верш? C. Da i jaz̓ wam pamahu // Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny. Wilno: drukiem J. Zawadzkiego, 1846
    Да мілых мужычкоў // Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год. / склад. Максім Гарэцкі. Вільня: Віленскае Беларускае Выдавецтва Б. Клецкіна, 1922
  • Нашчадак шляхты ВКЛ
    07.12.2025
    Ёсць Літва, а ёсць Lietuva.
    Літва гэты мы, беларусы, а Lietuva гэта нашы суседзі (якія ўдзячныя Сталіну за падарунак у выглядзе Вільні).

    Не разумею, у чым спрэчкі. Мы на назву іх краіны Lietuva не прэтэндуем.
    І просім іх правільга называць нашу сучасную назву Беларусь/Belarus.

    А то яны жа сіх пор нас называюць так, як ім Сталін напісаў.
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    Ёсік, ай... Навошта галасіць?
    Усе гэтыя "ваў!", ад раней-пазьней бяруцца ад банальнае непісьменнасці.
    Не "з'явілася ў літоўскай мове" , як напісана ў загалоўку, а ў спробе штучнага стварэння кірылічнага правапісу літоўскае мовы.
    Як стварылі, так і забылі. ))

    Гук у кароткае маецца не толькі ў нашай мове. У ангельскай запісваецца w, у польскай ł.
    У беларускай мове існуе паводле помнікаў пісьменнасці з 1200-х гадоў, значыцца ўсё жыццё. ))
    У розныя часы запісваўся рознымі спосабамі. 1 19 ст кожны аўтаоа пеоадаваў гук у кароткае як хацеў. Да 20 ст паслядоўна ўсталяваўся спосаб перадачы гука літарай Ў. Яшчэ напачатку 20 стагоддзя еожны разумнік стараўся прапанаваць штосьці сваё. Напрыклад, вечны арыгінал Язжп Лёсік патрабаваў адмяніць ўжо звыклае Ў. Былі прапановы ўвесці яшчэ "і кароткае" між галосных ці пасля галоснсй (бура й вецер) - запісваць зычны літарай Й. А Дубоўка прапаноўваў увесці новую літару для абазначэння гука [дзь].
    Нават у другой палове 20 ст розныя слоўнікі давалі розныя нормы напісання ў: па-удмурцку і па-ўдмурцку. Асабіста я за другі варыянт, бо вымаўляем як адно слова не зважаўшы на нібыта знак пунктуацыі.
    А ўвогуле гэта шараговыя клопаты вузкіх адмыслоўцаў, нам дужа пераймацца ня варта: маем Ў і добра.
    Тым больш шукаць глыбокі сэнс ў спробе Мураўёва первасці lietuvis kalba на кірыліцу.
    ))
  • Сіверасапатны Рай
    07.12.2025
    Чаму маўчыць Скарына ў Піцеры? Хай скажа, як на самой справе.
  • Балтаслаў
    07.12.2025
    Яшчэ раз пераконваюся, што беларуская фанетыка – гэта вынік славянізацыі балтаў. Прымусьце літоўца, які не размаўляе на рускай і не ведае рускую фанетыку, чытаць беларускі тэкс і яго літоўскі акцэнт будзе амаль беларускім.
  • Мова
    07.12.2025
    Балтаслаў, навошта прымушаць, мо папрасіць можна, каб прачытаў?
  • Ёсік
    07.12.2025
    Балтаслаў, а яшчэ жаўнеры з Ігумена (Чэрвень) і Уцены вельмі падобныя ў савецкай форме - рысы твару, насы, валасы, вочы, і па-расейску размаўлялі аднолькава не чыста, бо наш хлопец таксама па жыцьці беларускамоўны.
  • Хлусу
    07.12.2025
    Хлусня. Літару ў і знак для яе прыдумалі базыльяне ў 18 ст.
  • Эсперантыст
    07.12.2025
    Хлусу, літара «ŭ» ёсць у мове Эсперанта. Адзінай у свеце сінтэтычнай мове, аўдыторыя каторай расце. Кажуць, больш за 10 мільёнаў ведае Эсперанта.
    Тут няма дзіва. Аўтар мовы з нашага рэгіёну. Фанэтыку і лексіку ён запазычыў з існуючых моваў. Правілы спрасціў, каб не было выключэнняў і іншых складанасцяў, кшталту склонаў назоўнікаў.
  • Gorliwy Litwin
    07.12.2025
    Эсперантыст, дзякуй за гэтую заўвагу, ужо ўлічыў яе ў адпаведным артыкуле Вікіпедыі: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%8E
  • Уладзімір Някляеў
    07.12.2025
    Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ

    ...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!

    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • )))))))))))))))))
    07.12.2025
    зараз усе перасабачацца і будуць крычаць што беларусы самыя першыя ўкаюшчыя

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць