Архіў

Summertime and lazing is easy

Нават на старонках афіцыйных мас-мэдыя тэмпэратурныя рэкорды выцесьнілі працоўныя.

Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Нешта ніхто не адчувае ўзрушэньня ад таго, што 267 гаспадарак краіны выйшлі на 4 000 літраў удойнасьці ад каровы (так піша «Саўбелка»). А з кульбітамі градусаў Цэльсія справа іншая. Як толькі сонца раскумарылася, усімі авалодалі пафігізм і апатыя. Кар’ерныя, сэксуальныя і асабістыя ўстаноўкі забіла ідэфікс: ператварыцца ў «шчасьлівага дзікуна» з кніжкі Русо, распластацца пад пальмай на беразе акіяну і лузаць «Баўнці».

Іншымі словамі, памер неабходнай арганізму дозы фізычнай асалоды рэзка падскочыў. Прычым гэта толькі пачатак сэзону, а што будзе недзе там у ліпені?.. Павальная сіеста.

Прааналізаваўшы сацыяльна-псыхалягічныя вынікі глябальнага пацяпленьня ў Беларусі, мусім сказаць самі сабе страшную рэч: «Шухер! Беларуская пратэстанцкая дактрына апынулася пад пагрозай! Назіраецца паўзучая рэвізія нашага этычнага дыскурсу. Тупое жаданьне плоцевай асалоды, быццам вірус, акупуе сэктар за сэктарам мазгавога вінчэстэра».

Натуральна, першым закладнікам тэмпэратурнага coup d’etat сталі ўлады. Пакуль апошнімі днямі піпл загібаўся ад сьпякоты, яго слугі сядзелі ў абсталяваных кандыцыянэрамі кабінэтах і мазгавалі, як да 2010 году трансфармаваць беларускую вёску ў сэн-сымонаўскія фалянстэры.

Абламіцеся! Ня трэба стыкераў «Сёньня Ўкраіна — заўтра Беларусь», графіці «Зубра», сайту «Хартыі» і нават замежных галасоў, каб зарубіць згаданы праект. Як толькі тэрмомэтар пакажа 25 градусаў, брыгадзір скажа: «Ладна, хлопцы, перакур. А ты, Вася, дуй у магаз па бырла». Тут праграме і капец.

Барацьба зь цялеснымі практыкамі, выкліканымі зьменамі ў атмасфэры, робіцца для нас архіактуальнай. Цікава, што той жа самы гемарой даставаў дзяржаўны мэнэджмэнт у час пераходу грамадзтва ад фэадалізму да капіталізму — зьнішчыць у целе ўсе не адпавядаючыя працоўнай дысцыпліне спакусы. Ахвярай кампаніі, у ходзе якой быў створаны дысцыплінарны таталітарны апарат, сталі сэкс і шыза.

Беларусі ня меней, чым Эўропе, патрэбен дзяржаўны інстытут кантролю за паталёгіямі (цяпэр гэта будзе называцца так) расслабону, які мог бы праводзіць аналягічныя рэформы: у садках нафіг адмяніць усе прагулкі, забараніць пляжы, павыкідваць лаўкі з паркаў. Самі паркі зьнішчыць.

А ўвосень падчас дзяжурнага рэфэрэндуму правесьці папраўку да артыкулу Канстытуцыі аб тым, што грамадзяне РБ маюць права на адпачынак. У новай рэдакцыі, якую, натуральна, падтрымаюць 84% тых, хто мае права галасаваць, артыкул павінен гучаць наступным чынам: «Грамадзяне маюць права на адпачынак ад адпачынку у форме працы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць