Свет33

Абаму не дазволілі самастойна вызначаць мяжу дзяржаўнага доўгу

Дапушчальны максімум можа быць перавышаны да канца года.

Сенат не дазволіў прэзідэнту ЗША самастойна падымаць гранічны памер дзяржаўнага доўгу. Доўг можа перавысіць дапушчальны максімум ўжо ў снежні, у мінулы раз спрэчкі рэспубліканцаў і дэмакратаў на гэтую тэму амаль давялі ЗША да дэфолту.

Дзярждоўг ЗША цяпер складае прыкладна $16,244 трыльёна, столь доўгу устаноўленая на ўзроўні $16,394 трыльёна. Бюджэтны камітэт кангрэса падлічыў, што да верхняй мяжы запазычанні падыдуць у лютым-сакавіку 2013 года, але некаторыя эксперты кажуць, што гэта можа здарыцца ўжо ў снежні.

Прапанову павысіць дазволены памер дзярждоўгу Абама інтэграваў у праграму па прадухіленні так званага фіскальнага абрыву - адначасовага скарачэння расходаў дзяржбюджэту і спынення дзеяння падаткаў, з якімі ЗША сутыкнуцца 1 студзеня 2013 года. Традыцыйная пазіцыя рэспубліканцаў па гэтым пытанні - павышаць столь дзярждоўгу толькі адначасова са скарачэннем выдаткаў на тую ж суму.

Празмерна доўгія спрэчкі па гэтым пытанні могуць прывесці да цяжкіх наступстваў.
Так, у жніўні 2011 года спрэчкі вакол чарговага павышэння столі дзярждоўгу паставілі ЗША на грань дэфолту і ў выніку прывялі да страты найвышэйшага крэдытнага рэйтынгу ААА, які дзяржава мела з 1941 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць