Усяго патроху

Пасольства Літвы будзе выдаваць візы толькі па папярэднім запісе

З 1 жніўня консульскі аддзел пасольства Літвы ў Беларусі будзе выдаваць візы толькі па папярэднім запісе.

З 1 жніўня консульскі аддзел пасольства Літвы ў Беларусі будзе выдаваць візы толькі па папярэднім запісе.

Нагадаем, з 28 мая па 1 ліпеня гэтага года літоўскае пасольства праводзіла эксперымент па запісе на атрыманне літоўскай візы па тэлефоне. Гэта прывяло да павелічэння чаргі тых, хто жадае атрымаць візу ў Літву без пасрэдніцтва турфірм. Апрача таго, пасольства атрымала мноства нараканняў з боку тых, хто проста не змог датэлефанавацца.

Як паведамляе дыпмісія, з 1 жніўня запіс на атрыманне візы праводзіцца ў журнале папярэдняй рэгістрацыі па панядзелках‑чацвяргах з 10.00 да 13.00. Для запісу пры сабе неабходна мець пашпарт. Талоны папярэдняй рэгістрацыі выдаюцца толькі па замежных пашпартах асабіста грамадзянам і для членаў сям’і з аднолькавым прозвішчам (для членаў сям’і з рознымі прозвішчамі дадаткова патрабуюцца дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва). Пасольства нагадвае, што запісы, праведзеныя па‑за тэрыторыяй пасольства, з’яўляюцца несапраўднымі.

Тыя, хто жадае выехаць у Літву, таксама могуць скарыстацца паслугамі турыстычных фірм, спіс якіх можна знайсці на сайце http://by.mfa.lt або на інфармацыйным стэндзе пасольства. Пры дыпмісіі акрэдытаваныя 40 турыстычных фірм, праз якія можна аформіць візы для паездкі ў Літву. Парадак папярэдняга запісу для арганізацый, прадпрыемстваў, турыстычных фірм, спартсменаў і мастацкіх калектываў застаецца ранейшым.

Пасольства выказвае спадзяванне, што з уводам у эксплуатацыю прыбудовы да консульскага аддзела, будаўніцтва якой плануецца закончыць у канцы жніўня 2007 года, выдача віз будзе больш зручнай для кожнага, хто жадае выехаць у Літву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць