Меркаванні9797

Стась Карпаў: А што, ёсць абавязак — любіць гей-парады?

Не думаў, што мне давядзецца бараніць Паўла Севярынца, піша ў сябе ў фэйсбуку Стась Карпаў.

Павел Севярынец дае інтэрв'ю ютуб-каналу «Ток» 29 снежня 2025 года. Скрыншот з відэа

Калі шчыра, я ніколі не думаў, што буду адвакатам Паўла Севярынца, адвакатам «гамафобіі» і усяго такога. Але, паколькі ў мяне тут адбылася вочна-завочная спрэчка па тэме, я выкажуся яшчэ разок.

Не ведаю, як у нашай суполцы ваяроў за свабоду слова мусіць выказвацца чалавек, каб яму не прылятала.

І я не ведаю, чаму, калі чалавек выказвае сваё меркаванне — на яго меркаванне адразу напяльваюць футра пад назвай «прымушае», боцікі пад назвай «не дазваляе», шапачку пад назвай «дыскрымінуе» і вось такую страшную пачварку выпускаюць на вуліцу пагуляць, каб пасля надаваць ёй падсрачнікаў.

Севярынец даў інтэрв'ю на дзве гадзіны. Там ён расказаў шмат пра што. І шмат з чым можна было б паспрачацца. Напрыклад, з яго разуменнем беларусаў, з ягоным разуменнем Зянона, з ягоным разуменнем Ціханоўскай, з разуменнем цноты і аскезы, рэлігійнасці і беларускасці. Але зацікавіла ўсіх толькі ягоная асабістая (асабістая!) пазіцыя наконт гей-парадаў.

У яго не пыталі, што ён думае пра права геяў на тое, каб быць, на права на сумесную гаспадарку, на шлюб, на агульную маёмасць, на права расціць дзяцей.

Яго спыталі пра гей-парады. І ён сказаў, што супраць гей-парадаў. І вы засмуціліся.

Скажыце, вы б хацелі каб ён сп****еў вам пра сваё стаўленне да гей-парадаў? А пра што яшчэ? Пра Пазняка? Пра Ціханоўскую? Каб ён п****еў усё інтэрв'ю цалкам?

Я, дарэчы, прапусціў той момант, калі у чалавека з'явіўся абавязак любіць геяў і спачуваць геям? Гэта запісана ў генецічаскім кодзе, у канстытуцыі, на нейкіх скрыжалях? Дзе гэта запісана? Назавіце мне месца, каб я пачытаў.

Якімі больш мягенькімі словамі чалавек можа сказаць, што ён супраць гей-парадаў? Ці чалавек не можа быць супраць гей-парадаў? Ці Севярынец — адзіны чалавек (з некалькіх мільярдаў людзей, каторыя супраць гей парадаў), які не можа быць супраць гей-парадаў?

Вы правялі дах** гей-парадаў і цяпер з выхадам Севярынца лавачка прыкрылася?

Я, напрыклад, наогул супраць парадаў. Любых парадаў. Ці павінен я атрымаць промні нянавісці ад геяў з аднаго боку і ад танкістаў — з іншага?

Я лічу рэлігійнасць заганай свядомасці. Мне можна такое казаць?

Я не заклікаю лячыць рэлігійных людзей. Я за права рэлігійных людзей ствараць сем'і і расціць дзяцей. Праўда, мне не падабаюцца хросныя хады. І рэзанне бараноў на вуліцах. Я б не быў супраць, калі б ніколі гэтага не бачыў.

Мне такое можна казаць? Ці мне такое не можна казаць? Мне казаць такое, што вы лічыце цывілізаваным і перадавым? А калі ваш набор правільнага зменіцца — дзе можна пачытаць спіс зацверджанага, каб не адставаць ад трэндаў?

Ау. Дзе пачытаць?

Каментары97

  • CV
    14.01.2026
    Карпаў, відаць, не вельмі ўважліва чытаў той допіс пасля інтэрв'ю Севярынца, бо там не было пра абавязак любіць геяў і гей-парадаў, а толькі абурэнне тым, як ён маніпулюе ўяўнай рэлійнасцю беларусаў, гэтымі збітымі "не за гэта сядзяць у турмах", каб хоць неяк абгрунтаваць сваю пазіцыю, якая не мае нічога рацыянальнага, і нават гатовы ахвяраваць такімі базавымі дэмакратычнымі каштоўнасцямі, як свабода сходаў, абы было так, як яму не падабаецца.
  • Барадзед
    14.01.2026
    На заборе можно почитать.
  • Sheriff
    14.01.2026
    Извращения какими бы они ни были ни любить ни поощрять нельзя. Тем более разрешать публичную демонстрацию.

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць