Культура11

Дарафееву выслалі ў Глушкевічы

Топ‑сьпявачку РБ рыхтуюць да «Дажынак».

Топ‑сьпявачку РБ рыхтуюць да «Дажынак».

У лiтаральным сэнсе ў палях праходзiць значная частка выступленняў Iрыны Дарафеевай, якая са сваiм калектывам накiравалася з пачатку жнiўня ў вялiкi канцэртны тур. Сацыяльны канцэртны тур, якi атрымаў назву «Пад мiрным небам», праходзiць штогод у перыяд уборкi збожжавых. Сёлета ён пралягае праз Гомельскую i Мiнскую вобласцi.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Разам са спявачкай у склад «артыстычнай брыгады» ўваходзяць яе музыканты i артысты «Тэатра песнi Iрыны Дарафеевай». Гэтаксама паўсюль артыстаў суправаджае прадзюсар Юрый Саваш i гукарэжысёр, якому даводзiцца падладжвацца пад самыя неверагодныя ўмовы. А яны сапраўды паходна‑палявыя: днём канцэрты адбываюцца ў аграгарадках, палях i на зернетаках, каб не адцягваць механiзатараў i камбайнераў ад напружанай працы; увечары ж калектыў выступае ў райцэнтрах — пераважна на адкрытых канцэртных пляцоўках, стадыёнах i плошчах. Большая частка канцэртаў — безганарарная, выключна на энтузiязме i творчым iмпэце.

У праграме «Пад мiрным небам» ёсць шэраг кампазiцый, якiя кожны раз выконваюцца абавязкова: «Белая Русь» Iзмаiла Капланава, «Беларусь моцная» Сяргея Сухамлiна, «Сэрца зямлi маёй» i iншыя новыя песнi Кiма Брэйтбурга.

Канцэртны тур стартаваў 1 жнiўня з Калiнкавiцкага раёна, далей спявачка i яе калектыў накiравалiся ў Ельск. Сёння Iрына Дарафеева выступае ў Баранавiчах, дзе ўдзельнiчае ў святкаваннi Дня чыгуначнiка. Вядомы i расклад тура на блiжэйшы час: 4 жнiўня артысты далі канцэрты ў Лельчыцах i вёсцы Глушкевiчы, 5 жнiўня выступілі на пляцоўках у Светлагорску i вёсцы Печышчы, 6 жнiўня — у Добрушы i вёсцы Насовiчы. Сама Iрына Дарафеева адзначае, што ёй заўжды прыемна нават проста праязджаць праз Добруш, бо з тутэйшых мясцiнаў родам матуля артысткi.

Фiнiшуе канцэртны тур, як плануецца, на рэспублiканскiм свяце «Дажынкi‑2007».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?1

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва132

П'яныя расійскія вайскоўцы жорстка расправіліся з сям'ёй з Пакроўска, якая чакала «вызвалення» ад Украіны24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць