У Старых Дарогах, райцэнтры на поўдні Мінскай вобласці, напярэдадні Новага года калона святочна ўпрыгожаных аўтамабіляў праехала па вуліцах вячэрняга горада.

Фота: raionka.by
У аўтапрабегу ўзялі ўдзел розныя мясцовыя арганізацыі і прадпрыемствы. Аўтамабілі былі аздобленыя яркімі агеньчыкамі, гірляндамі і святлодыёднымі стужкамі — кожны па арыгінальнай схеме.
Навагодні картэж пачаў рух з цэнтральнай плошчы і праехаў па многіх гарадскіх вуліцах.
Жыхары горада мелі магчымасць зрабіць памятныя здымкі: аўтамабілі выстраіліся на плошчы, каб усе ахвотныя маглі разгледзець святочныя кампазіцыі.
Фінальным этапам аўтапрабегу стала ўзнагароджанне лепшых удзельнікаў.
Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч
Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка
Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА
Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства
Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі
Каментары
" тыж бульбаш , ці спытаў , ці праўда ? "
Я - я , я нацюоліх 🙂
Фу...