Пад Ашмянамі знайшлі 20-гадовага навучэнца. Замерз у полі тры месяцы таму
Недалёка ад вёскі Гароднікі Ашмянскага раёна вечарам 19 красавіка каля лесу быў знойдзены труп 20-гадовага жыхара вёскі Луды.
Хлопец вучыўся ў Ашмянскім дзяржаўным прафесійным аграрна-тэхнічным каледжы. 9 студзеня ён прапаў.
Пракурор Ашмянскага раёна Андрэй Клышэвіч распавёў: цела зніклага навучэнца каледжа знайшоў мясцовы жыхар. Мужчына гуляў з сабакам.
Прыехаў у Граўжышкі (цэнтр сельсавета), але да хаты ў Лудах так і не дайшоў.Пра знікненне хлопца 10 студзеня ў міліцыю заявіла яго маці. Яна тады сказала, што сын 9 студзеня пасля заняткаў у каледжы сеў у Ашмянах на аўтобус.
Па факце знікнення была заведзена крымінальная справа.
Бачных пашкоджанняў на целе памерлага не выяўлена. Можна меркаваць, што смерць наступіла ад пераахаладжэння.
Каментары