Каралева Нідэрландаў Беатрыкс падпісала дакумент аб адрачэнні ад пасады ў каралеўскім палацы ў Амстэрдаме.
Вілем-Аляксандр стане першым каралём Нідэрландаў за больш чым 120 гадоў (ад 1890 г. правілі Вільгеміна, а потым Юліяна).
Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся сёння ў цэнтры Амстэрдама, каб адсвяткаваць узыходжанне на трон новага манарха.
Вілем-Аляксандр разам з маці, жонкай Максімай і дзецьмі з'явіліся ў 11:30 на балконе каралеўскага палаца і прывіталі прысутных.
Каментары