Усяго патроху44

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?

Інструкцыя на адвароце бутэлькі з шампунем часта раіць нанесці сродак, змыць яго і паўтарыць працэдуру. Многія ставяцца да яе скептычна, бачаць у гэтым толькі маркетынгавую хітрасць. Дык можа, дастаткова і аднаго намыльвання?

Фота: Getty Images

На аснове парадаў спецыялістаў журналісты The New York Times вылучылі тры асноўныя прыкметы таго, што вам варта мыць галаву ў два этапы.

1. Вашы валасы хутка становяцца тлустымі

Калі карані валасоў выглядаюць нясвежымі і зліплымі ўжо праз дзень-два пасля мыцця, нават калі кончыкі застаюцца сухімі, двайное намыльванне можа выправіць сітуацыю.

Па словах хіміка-тэхнолага Крупы Кестлайн, першае мыццё разбурае паверхневы пласт тлушчу і бруду. Павярхоўна-актыўныя рэчывы звязваюць «цяжкія» забруджванні, дазваляючы падчас другога нанясення шампуню дабрацца непасрэдна да скуры галавы і ачысціць стрыжні валасоў.

Глыбокае ачышчэнне скуры крытычна важнае, бо назапашванне себуму ці скуранога тлушчу і поту можа прывесці да запаленняў, свербу і нават запаволення росту валасоў.

2. Вы выкарыстоўваеце шмат сродкаў для ўкладкі

Прынцып тут падобны да двайнога ачышчэння твару пасля макіяжу. Калі ў вашым арсенале рэгулярна прысутнічаюць сухі шампунь, лак, гелі, воск альбо густыя алеі, аднаго намыльвання будзе недастаткова.

Першая порцыя пены змывае самі прадукты стайлінгу, а другая — ужо чысціць валасы і скуру. Калі не выдаліць рэшткі сродкаў цалкам, валасы з цягам часу стануць цьмянымі і сухімі. Больш за тое, напластаванні прадуктаў перашкаджаюць пранікненню вільгаці і кандыцыянуючых рэчываў у структуру воласа, што з часам прыводзіць да сухасці, крохкасці і павялічвае верагоднаць іх ломкасці.

3. Вы мыеце галаву рэдка

Метад паўторнага намыльвання таксама актуальны для тых, хто аддае перавагу доўгім інтэрвалам паміж мыццём (напрыклад, каб захаваць складаную прычоску або косы). Чым даўжэй вы не мыеце галаву, тым больш тлушчу, пылу і адмерлых клетак назапашваецца на паверхні. Каб эфектыўна выдаліць шматдзённае напластаванне і пазбегнуць раздражнення скуры, аднаразовай працэдуры часта бывае мала.

Ці ёсць шкода ад двайнога мыцця?

Калі вы не адносіцеся да пералічаных вышэй катэгорый, але ўсё роўна любіце мыць галаву двойчы, вялікай бяды ў гэтым няма. Аднак варта ўважліва сачыць за рэакцыяй арганізма.

Дэрматолагі папярэджваюць, што празмернае ачышчэнне можа змыць натуральны ахоўны пласт і перасушыць валасы і скуру галавы. Калі вы заўважылі, што пасля двайнога мыцця валасы сталі жорсткія і сухія (быццам хрусцяць) або скура галавы выглядае раздражнёнай — гэта сігнал, што вам больш пасуе аднаразовае мыццё.

Каментары4

  • Сапраўды
    19.02.2026
    Тройчы
  • Хм
    19.02.2026
    Мылам мыйце, чым гэта лепей?
  • Чаўпёнка
    19.02.2026
    Мылам мыйце, калі мянтоўская стрыжка, можа гаспадарчым пойдзе. А калі валасы хоць трохі даўжэй, то ад мыла яны робяцца як дрот і пагана расчосваюцца

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў1

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Як праваслаўныя латышы хацелі адціснуць у католікаў храм пад Віцебскам3

Амерыканскі акцёр Эрык Дэйн памёр ва ўзросце 53 гадоў

У старажытных хрыбетных жывёл было чатыры вокі1

Альпініст пакінуў дзяўчыну на гары, каб збегаць па дапамогу. Цяпер яго судзяць як за забойства9

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення5

У Клецку каля чыгункі знайшлі акрываўленыя трупы сабак. Што з імі здарылася?

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца14

Марыя Калеснікава адказала, хто нясе адказнасць за падзеі 2020 года і чаму не абысціся без размовы з Лукашэнкам54

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў1

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць