Ferrari 458 Italia і Jaguar F-type сталі зоркамі Мотаршоў-2013 — фотарэпартаж Гудзіліна
Сёння ў
«Мотаршоў» хоць і ёсць самай буйной аўтавыставай Беларусі, аднак усё ж гэта не Жэнеўскі аўтасалон ці штогадовая аўтавыстава ў амерыканскім Дэтройце. На «Мотаршоў» аўтабрэнды не вязуць супер- іПрычым у гэтым годзе ў выставе не бяруць удзел такія «народныя» маркі, як Fiat, Toyota, Honda, Renault, хоць іх прадстаўніцтвы і ёсць у Беларусі. Не знойдуць наведвальнікі і аўтамабіліканцэпт-кары для дэманстрацыі аўтатэхналогій будучыні, а сусветна вядомыяцюнінг-атэлье не рыхтуюць свае «зараджаныя» версіі папулярных аўтамабіляў. «Мотаршоў» выглядае хутчэй як вялікі аўтакірмаш, дзе пад адным дахам афіцыйныя дылеры прадстаўляюць наяўныя ў іх асартыменце аўтамабілі.
На аўтавыставах звычайныя гледачы спадзяюцца знайсці нешта незвычайнае — аўтамабілі, якія рэдка сустрэнеш на вуліцы. Ёсць такія і на «Мотаршоў». ТакАўтамабіль выклікае цікавасць гледачоў, хоць «навінкай» аўтапрома яго назваць цяжка: мадэль 458 вырабляецца з 2009 года.БПС-Банк прывёз на свой стэнд сапраўднага італьянскага «огера» — суперкар Ferrari 458 Italia.
Нашмат навейшы італьянец на «Мотаршоў» — чатырохдзверны седан Quattroporte шостага пакалення ад італьянскага вытворцы суперкараў Maserati.Мадэль 2013 года камплектуецца
Яшчэ адзін свежы спорткар «Мотаршоў» прыбыў не з сонечнай Італіі, а з Туманнага Альбіёна. JaguarF-type — мадэль, якая яшчэ не паступіла ў продаж нават на радзіме. Двухмясцовы родстар з адкідным дахам, вытанчаным дызайнам і пачатковай цаной 60 тысячаў фунтаў так і прыцягвае цікаўны позіркі.
Таксама можна ўбачыць жыўцом знакаміты і прыгожы родстар Audi R8 Spider. Нямецкі суперкар добра знаёмы аматарам гульні Need For Speed і фільма «Жалезны чалавек», але ў Беларусі яго не ўбачыш кожны дзень.
У гэтым годзе на «Мотаршоў» анансавана і рэкордная колькасць прэм’ер ад аўтабрэндаў — іх на выставе ажно 37.Найбольш актыўнымі ў прэзентацыі новых і абноўленых мадэляў стала карэйская Hyundai, якая правядзе беларускую прэзентацыю пяці аўтамабіляў: Hyundai Genesis, Hyundai Genesis Coupe, Hyundai Veloster, Hyundai Equus, Hyundai Grandeur.
Нямецкія маркі выступілі па стандартнай праграме: «баварцы» паказалі навінкі BMW 3 і 5 серыі з постфіксам GT, а Audi акрамя R8 прывезла і Audi A3 Sedan, які пачнуць прадаваць толькі ўлетку.
Аднак не менш увагі прыцягнута і да брэндаў не так вядомых, як Audi і BMW. Так, на стэндзе рэдкай у Беларусі маркі MG адбылася прэм’ера аўтамабіляў MG 3 Xross і MG 5, якія рэдка сустрэнеш на нашых дарогах, і мікракрасовера Mini Paceman папулярнай у апошні час сярод маладых беларусаў англійскай маркі Mini.
Дастаткова шырока прадстаўлены на
Аўтадылеры прадставілі на «Мотаршоў» мінулагодні пярэднепрывадны гарадскі красовер Great Wall Haval M4. Яны прадаюцца ў Беларусі ў камплектацыі Luxury і Super Luxury па цане 18 і 29 тысячаў даляраў адпаведна.
Можна знайсці і навінку ад «беларускіх кітайцаў», праўда, будучую — чарговы красовер Geely EX7. Яе плануюць неўзабаве пачаць збіраць на заводзе кампаніі «БелДжы» у Барысаве.EX7 будзе камплектавацца 2- ці 2,
На «Мотаршоў» варта схадзіць тым, хто выбірае сабе новы аўтамабіль.Адмыслова для наведвальнікаў выставы некаторыя аўтадылеры падрыхтавалі прыемныя бонусы. Skoda, Nissan i Opel прапанавалі зніжкі, Mitsubishi — бясплатнае ТА цягам трох гадоў.
Аднак цэны на аўтамабілі наганяюць смутак — на «Мотаршоў» становіцца зразумела, што большасць беларусаў не пацягне новых аўтамабіляў, якія купляюць прадстаўнікі сярэдняга класа Еўропы ці ЗША.Самыя бюджэтныя прапановы выставы да $15 000 — «Лада», кітайскія Geely і Great Wall ці ЗАЗ Vida — рэінкарнацыя Chevrolet Aveo ад Запарожскага аўтазавода.
Актыўна цікавяцца і маркай Citroen, якая прадае новыя аўтамабілі па прывабных цэнах. Новы Citroen С1 можна набыць за 10,5 тысячаў еўра. «У нас сёння няма спецыяльных зніжак, але у нас вельмі нізкія цэны і чарга па аўтамабіль распісана па верасень», — кажа прадстаўніца кампаніі.
Каментары