Адна з галоўных прэм’ер красавіка — фільм «Вось гэта драма!» з суперзоркамі Зендаяй і Робертам Пацінсанам. Тым цікавейшая, што галоўны аператар гэтага фільма нарадзіўся і вырас у Мінску.

«Вось гэта драма!» (The Drama) — камедыя ад кінастудыі А24, якая робіць хіба ці не самыя смелыя і небанальныя стужкі ў сучасным мейнстрымным кіно. Топавыя галівудскія акцёры Зендая і Роберт Пацінсан граюць у ім Эму і Чарлі, маладую пару, якой да вяселля засталося некалькі дзён. Але тут Чарлі даведваецца пра Эму нешта вельмі нечаканае, і ў іх жыцці распачынаецца сапраўдная драма.
Аператар-пастаноўшчык гэтай стужкі — 33‑гадовы Арсеній Хачатуран, які нарадзіўся і вырас у Мінску. Ён паспеў два гады павучыцца ў беларускай Акадэміі мастацтваў, пакуль не пераехаў у ЗША.

Сярод найбуйнейшых праектаў з яго ўдзелам — фільм Bones and All («Цалкам і даастатку») з галівудскай зоркай Цімаці Шаламэ, уганараваны намінацыяй на Венецыянскім кінафестывалі. У 2023‑м Хачатуран працаваў у камандзе серыяла «Кумір» ад амерыканскага канала HBO. А сёлета выходзіць крымінальная камедыя «Суправаджаючыя» (The Chaperones), дзе адзін з прадзюсараў — Брэд Піт, і ў ёй Хачатуран зноў адказвае за аператарскую працу.
Пабачыць фільм «Вось гэта драма!» у Беларусі можна будзе з 9 красавіка.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Праект «Канец свету» з Раянам Гослінгам — чаму гэта сентыментальная фантастыка вам дакладна спадабаецца
Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА
Паглядзелі фільм «Пяшчотна да сябе», зняты па дзіка папулярнай беларускай кнізе — пра зацюканую жанчыну, якую хочуць зрабіць для ўсіх зручнай
Каментары