Эканоміка11

1 ліпеня цэны на цыгарэты вырастуць на 2—30%

1 ліпеня максімальныя рознічныя цэны на большасць марак цыгарэт айчыннай вытворчасці вырастуць на 2–30%.

Як паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты вытворчасці ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» «Кронан» і «Кронан 7» вырастуць на 24,4% (да 5.600 рублёў за пачак), «Магнат» — на 22,5% (6.000), «ФЭСТ» і «ФЭСТ 7» — на 12,8% (5.300), Viceroy — на 5,7% (8.300), Pall Mall — на 5,7% (8.400), Monte Carlo — 4,4% (8.300), Rider — на 11,1% (8.000), Lucky Strike — на 4,8% (11.000), Vogue — на 2,5% (14.500), Winston — на 4,8% (11.000), Glamour — 2,9% (10.500).

Цана на цыгарэты вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест» Magna павялічваецца на 30% і складзе 6.450 рублёў за пачак. «Карона» падаражэе на 21,2% (да 6.000), «Форт» — на 8,2% (да 5.300), Monte Carlo — на 4,4% (8.300), West — на 5,3% (10.000), Camel — на 6% (12.500), Winston — на 4,8% (11.000).

Цэны на імпартныя цыгарэты застануцца на ранейшым узроўні

Апошнім разам цэны на цыгарэты павялічваліся 1 чэрвеня, на 4,3–14%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год42

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года2

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год42

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць