Эканоміка77

Леанід Заіка: Каб выжыць, ІП павінны змяніць фармат працы

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія хочуць захаваць бізнес ва ўмовах Беларусі ў межах Мытнага саюза, павінны кардынальна змяніць фармат сваёй дзейнасці. Такое меркаванне выказаў эканаміст Леанід Заіка, выступаючы 15 ліпеня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага праблемам малога і сярэдняга бізнесу.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел лідары прадпрымальніцкіх колаў беларускіх рэгіёнаў і сталіцы, у прыватнасці старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч (Віцебск) і старшыня каардынацыйнага савета прадпрымальнікаў Мінска Алесь Макаеў.

Удзельнікі круглага стала падзяліліся сваім бачаннем праблем малога прадпрымальніцтва ў святле ўвядзення 1 ліпеня патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці», які выклікаў шырокі рэзананс сярод прадпрымальнікаў і прывёў да забастовак на рынках і ў гандлёвых цэнтрах у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня.

Паводле слоў Заікі, ён не бачыць сэнсу ў тым, каб прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Беларусі «працягвалі працу ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў яшчэ 20 гадоў».
Ён лічыць, што складанасці, звязаныя з увядзеннем згаданага тэхрэгламенту, з`яўляюцца для ІП сігналам «да змены фармату свайго жыцця, кірунку і стратэгіі сваёй дзейнасці». «Усё, што звязана з рынкамі, кіёскамі, маленькімі металічнымі каробачкамі, будкамі, — гэта прывядзе вас у тупік», — сказаў эканаміст прадпрымальнікам.

Для выжывання ў рэгіёнах Заіка параіў прадпрымальнікам ствараць праграмы развіцця гандлёвай інфраструктуры. «Вы павінны пабудаваць сабе новыя будынкі і перабрацца ў іх, — сказаў ён. — Не сядзіце ў гэтых металічных будках.
Прапануйце (мясцовым уладам. — БелаПАН.) стварыць новую сістэму гандлёвай, сацыяльнай інфраструктуры, сферы абслугоўвання. У той жа час, калі хочаце выжыць, вам трэба стварыць уласную гандлёвую сетку, свае холдынгі».

Эканаміст падкрэсліў, што калі не прытрымлівацца гэтых рэкамендацый, то малы бізнес у Беларусі рызыкуе быць выцесненым з рынку буйнейшымі гульцамі.

Паводле меркавання Заікі, не варта вінаваціць у бедах прадпрымальнікаў тэхнічныя рэгламенты, бо гэта «абсалютна нармальная рэч, якая ўстанаўліваецца ў мэтах аховы спажыўца па параметрах бяспекі, надзейнасці».
Ён прывёў прыклад Еўрасаюза, тэхрэгламенты якога «практычна супадаюць з тэхрэгламентамі СНД».

«Але ў ЕС стандартызацыя і прыняцце рэгламентаў — машына, якая даўно працуе, і выконваецца яе галоўны прынцып: стварэнне аптымальных умоў для спажыўца. Тое, што адбываецца ў Беларусі, варта разглядаць як стаўленне ўлады да ўласнасці і бізнесу.

Выдаваць сертыфікаты, усе дакументы, якія тычацца пацвярджэння якасці тавару, павінны вытворцы, у крайнім выпадку аптовыя кампаніі.
Вас наогул не павінны чапаць. Віна за тое, што так не адбываецца, ляжыць на чыноўніках Беларусі і Мытнага саюза», — падагульніў эканаміст.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць