Афіша

Славутыя асобы Беларусі

Выстава гістарычных партрэтаў пачнецца сёньня ў 18.30 на Ўправе БНФ (вул.Варвашэні, 8, цяпер Машэрава, 8). На адкрыцьці выступіць Уладзімер Арлоў.

Выстава гістарычных партрэтаў пачнецца сёньня ў 18.30 на Ўправе БНФ (вул.Варвашэні, 8, цяпер Машэрава, 8). На адкрыцьці выступіць Уладзімер Арлоў. На выставе будуць прадстаўленыя працы Зьмітра Шапавалава і Валянціна і Ляілі Варэцаў.

На палотнішчах адлюстраваныя вядомыя гістарычныя постаці, такія як Эўфрасіньня Полацкая, Барбара Радзівіл, Тадэвуш Касьцюшка, Мікола Гусоўскі і інш. На выставе будуць прадстаўлены 10 графічных прац і каля 30 літаграфій.

У імпрэзе возьмуць удзел гісторыкі Ўладзімер Арлоў, Валянцін Голубеў, гурт Рокаш і іншыя.

Грунтоўная праца была выкананая мужам і жонкай Валянцінам і Ляіляй Варэцамі. Яна была задумана і створана на нацыянальным уздыме ў першыя гады адноўленай незалежнасьці. Мастакі і іх калегі правялі дасьледчую працу па выявах гістарычных дзеячаў Беларусі, для кожнай асобы быў выбраны найбольш верагодны зьнешні выгляд. Многія партрэты сьпісваліся з арыгінальных пажыцьцёвых выяваў выбітных людзей Беларусі. Фон літаграфіяў таксама адмыслова падабраны — у залежнасьці ад жыцьцёвага шляху, дзейнасьці асобы.

На многіх літаграфіях адлюстраваны выявы родавых і ўласных пячатак, гербаў гарадоў, зь якімі зьвязаны лёс герояў літаграфіяў. Паводле літаграфіяў былі складзеныя два альбомы рэпрадукцыяў — тэматычныя зборнікі «Гістарычныя асобы Беларусі» і «Культурныя дзеячы Беларусі». У кожным альбоме паказаныя па 20 асобаў, якія аказалі ўплыў на палітычнае ці культурнае разьвіцьцё Беларусі. На кожным аркушы і на вокладцы зьмешчана кароткая інфармацыя пра дзеячаў. На вокладцы таксама пададзена рэцэнзія Янкі Запрудніка на працу мастакоў.

На выставе можна будзе ня толькі паглядзець працы Валянціна і Ляілі Варэцаў, але і прыдбаць літаграфіі ці альбомы.

Даведкі па т.: (029) 668-58-21.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Азербайджана паведаміў пра «сур'ёзныя пытанні» да Масквы праз закрыццё справы аб катастрофе лайнера AZAL1

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

«Гэта рызыкоўна для Беларусі». Зяленскі заявіў, што Расія размяшчае абсталяванне для навядзення шахедаў на дахах беларускіх шматпавярховікаў23

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць