Нерухомасць22

Рыэлтарскія кампаніі пазбавяць права браць грошы за «інфармацыйныя паслугі»

Рыэлтарскім кампаніям неабходна стварыць прафесійнае аб’яднанне для барацьбы з несумленнай канкурэнцыяй.
Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі 31 ліпеня ў Мінску начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Галіна Грышкавец.

«Выпрацоўка агульных правіл дзеяння і здаровай канкурэнцыі — адзін з крокаў па навядзенні парадку на рынку рыэлтарскіх паслуг», — лічыць спецыяліст. «Хтосьці хоча і працуе па законе, толькі па афіцыйных дагаворах, толькі праз касу, а праз дарогу сядзіць іншая кампанія, якая прапаноўвае ўсё зрабіць танней, але без дагавора», — дадала Грышкавец. «Я лічу, што лепш, чым самі рыэлтарскія кампаніі, якія зоймуцца выцясненнем з рынку нядбайных і несумленных канкурэнтаў, якія парушаюць закон і прынцыпы прыстойнасці ў камерцыйнай дзейнасці, ніхто такую сістэму не створыць», — адзначыла яна.

Паводле меркавання начальніка аддзела арэнды КПУП «Квадратны метр» Міхаіла Рагаўцова, «стварэнне такой арганізацыі пойдзе на карысць усім.
Акрамя створанага сёння Саюза рыэлтараў, неабходны яшчэ нейкія інструменты для вырашэння праблем на рынку».

Паводле інфармацыі прадстаўніка Мінюста, у Беларусі выдадзены ліцэнзіі на аказанне рыэлтарскіх паслуг 123 арганізацыям, з якіх 88 знаходзяцца ў Мінску, 9 — у Брэсцкай вобласці, 11 — у Віцебскай, шэсць — у Гомельскай і па тры — у Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцях.

Апошнім часам растуць сумы адлічэнняў у бюджэт ад рыэлтарскай дзейнасці з пачатку ліцэнзавання: 2005 год — 1,5 млрд. рублёў, 2006-ы — 2,5 млрд., 2009-ы — 8,5 млрд., 2012-ы — 29 млрд. рублёў. «Гэта гаворыць пра тое, што становіцца больш легальных дагавораў на рынку нерухомасці, пра зацікаўленасць кіраўнікоў мець сумы на рахунку для развіцця бізнесу, для выплаты добрай заработнай платы», — адзначыла спецыяліст.

Яна таксама заклікала грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі рыэлтарскіх кампаній, уважліва вывучаць дакументы і патрабаваць выдачы персанальных пластыкавых ідэнтыфікацыйных картак, якія пацвярджаюць легальнасць працы рыэлтараў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць