Спорт1212

Беларускія тайбаксёры адваявалі залаты медаль з дапамогай забастоўкі

Уся каманда акупавала рынг і прыпыніла чэмпіянат Еўропы. У выніку беларусы, якія прыехалі ў няпоўным складзе, занялі другое агульнакаманднае месца.

Чэмпіянат Еўропы па муай-тай завершыўся ў нядзелю 28-га ліпеня. Галоўнымі ньюсмэйкерамі сталі беларусы. Па прылёце зборнай у Мінск сталі вядомы пікантныя акалічнасці, з якімі нашы сутыкнуліся на спаборніцтвах.

Па-першае, у Лісабон не даляцелі тры байцы дарослай мужчынскай зборнай. Адзін ― з-за недахопу фінансавання, двое ― з-за праблем з візамі. Такім чынам, беларусы выступалі на 75% ад сваіх магчымасцяў, але залатых медалёў здабылі столькі ж, колькі пераможцы агульнакаманднага заліку ― украінцы.

А ў дзень фіналаў нашы байцы сутыкнуліся з вечнай праблемай усяго беларускага спорту ― засуджваннем.
Скандальныя сітуацыі, як на алімпійскіх спаборніцтвах па боксе, штанзе, як на чэмпіянаце свету па муай-тай, здараліся часта і набілі аскоміну. І дабівацца справядлівасці не атрымлівалася.

Але ў Лісабоне пасля адной з такіх сітуацый трэнеры нашай тайбаксёрскай зборнай не стрымаліся, акупіравалі рынг і спынілі такім чынам чэмпіянат.

«Пачалося з таго, што нахабна засудзілі Андрэя Кулебіна. А ён проста раскатаў саперніка.
Мы перацярпелі гэты ўдар, ― эмацыйна ўзгадвае галоўны трэнер зборнай Беларусі па муай-тай Міхаіл Сцяпанаў. ― Калі ж засудзілі Дзімку Варца, я не стрымаўся: „Рабяты, што вы робіце, ці ёсць у вас сорам?“ Тады ўся наша каманда выйшла ў рынг і абвесціла байкот. Паўза зацягнулася хвілін на 15. Тады галоўны суддзя сказаў: „Пішыце пратэст, будзем пераглядаць відэа бою“. Толькі калі пратэст прынялі, мы выйшлі з рынгу. А далей усе пяць суддзяў, якія яго разглядалі, аддалі перамогу нашаму байцу. Уяўляеце? Усе пяць. І далей усё пайшло, як па масле. Палітычныя гульні спыніліся, і пачаўся спорт. Амаль усе нашы байцы перамаглі ў фінале».

У зборнай Беларусі першыя месцы, як і чакалася, заваявалі сусветныя зоркі прафесійнага муай-тай Віталь Гуркоў (71 кг) і Дзмітрый Валент (81 кг). Таксама золата здабылі Дзяніс Ганчаронак (91 кг), Сяргей Скіба (51 кг) і Дзмітрый Варац (63,5 кг).

«Пад Ганчаронка расіяне прывезлі свайго накаўцёра Уладзіміра Мінеева. Той цягам года правёў дзясятак прафесійных баёў, скончыўшы іх датэрмінова, ― працягвае дзяліцца ўражаннямі Міхаіл Сцяпанаў. ― У паўфінале Мінееў накаўтаваў украінца. Усе думалі, што будзе інтрыга, расіяне намякалі, што прывезлі сапраўдны падаруначак. Але Дзяніс раздзелаў саперніка пад арэх».

На жаль, мы часта сутыкаемся з тым, што беларусаў засуджваюць. Гэта першы за апошнія гады выпадак, калі ўдалося адстаяць справядлівасць.

Міхаіл Сцяпанаў: «Што тычыцца нас, то беларускім прадстаўнікам трэба ўваходзіць у міжнародныя федэрацыі. Таксама ва ўсе структуры трэба ўводзіць беларускіх суддзяў. Ад зборнай Украіны на спаборніцтвах звычайна прысутнічае чатыры суддзі. А ад Беларусі ― толькі адзін, і таго адсеклі і адправілі судзіць байцоў больш нізкага класу. Важна і тое, каб на справе ведаць метады, як адстаяць сваю кропку гледжання».

Беларускія тайбаксёры часта сталі трапляць у інфармацыйную прастору. Шмат ёсць і крытыкаў, якія ўказваюць, што спорт непапулярны, бо не ўваходзіць у алімпійскую праграму.

Міхаіл Сцяпанаў: «На справе ж аказваецца, што гэта вельмі папулярны від спорту. Уключыце „Еўраспорт“, і там усё пабачыце. Тайскі бокс і кікбоксінг паказваюць увесь час. У той жа Азіі муай-тай ― гэта спорт № 1. Людзям гэта падабаецца, ім пасля змены правілаў стала менш цікава глядзець бокс і некаторыя віды барацьбы. Прыгажосць тайскага бокса ў тым, што тут акцэнтаваныя, жорсткія ўдары, а не цап-царап, што здарылася з аматарскім боксам. Мы не хочам быць падобнымі да фехтавальшчыкаў. Рана ці позна гэты від спорту стане алімпійскім, засталася адна прыступка. Таксама паведамлю пра магчымасць таго, што ў 2014-ым годзе ў Мінску пройдзе чэмпіянат Еўропы, і я ўпэўнены, што глядацкія залы будуць забітыя людзьмі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення5

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення5

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць