Здароўе88

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы

Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя прапануе здаровым мужчынам па 4000 рублёў.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Спасылкі на цікавую прапанову з’явіліся ў Threads.

Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя цяпер праводзіць клінічнае даследаванне біяэквівалентнасці (прэпарат «Пертузумаб»). Калі казаць простай мовай, хочуць праверыць, ці дзейнічае новы прэпарат так, як арыгінальны.

Сам «Пертузумаб» выкарыстоўваюць для лячэння раку малочнай залозы (дарэчы, менавіта гэты від раку найбольш часта сустракаецца ў беларускіх жанчын).

Пазначана, што правядзенне даследавання прэпарата адобрана Міністэрствам аховы здароўя і незалежным этычным камітэтам. У якасці добраахвотнікаў шукаюць здаровых мужчын ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў.

Само даследаванне будзе выглядаць так: спачатку чалавек пройдзе поўнае медыцынскае абследаванне, потым яго шпіталізуюць з пятніцы да нядзелі і ўвядуць прэпарат. А пасля неабходна будзе рабіць амбулаторныя візіты па ўзгодненаму графіку.

Ганарар для ўдзельнікаў прадугледжаны — абяцаюць заплаціць кожнаму па 4000 рублёў.

Карыстальнікаў Threads здзівіла тое, што прэпарат ад раку малочнай залозы плануюць тэсціраваць выключна на мужчынах. Але адказ аказаўся банальным: згодна з правіламі правядзення даследаванняў біяэквівалентнасці, пол удзельнікаў не мае значэння, аднак неабходна ўлічваць рызыку для жанчын дзетароднага ўзросту. У гэтым выпадку было вырашана абмежаваць удзел жанчын дзетароднага ўзросту, каб мінімізаваць рызыкі для рэпрадуктыўнай сістэмы.

Тым мужчынам, якія хочуць паўдзельнічаць у даследаванні, неабходна запоўніць невялікую анкету на сайце Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі. Там сярод стандартных пытанняў пра ўзрост, працу і кантактныя дадзеныя ёсць і пытанні пра спажыванне алкаголю і наркотыкаў, а таксама курэнне.

Неабходна будзе таксама распавесці, ці з’яўляецца мужчына вегетарыянцам і ці прымае рэгулярна нейкія лекі (у тым ліку і БАДы). Папросяць і прызнацца, ці прымаў раней чалавек удзел у нейкіх клінічных даследаваннях і як даўно гэта было. 

Каментары8

  • дачнік
    24.03.2026
    Анкету ужо запоўніў і даслаў.
  • рак груди у мужчин
    24.03.2026
    один знакомый родителей сказал, что у него "женская болезнь"-рак груди . Мужская грудь также содержит железистую ткань, в которой может развиться опухоль.
  • Касцюк
    24.03.2026
    Хто вам піша загалоўкі?! "Вялікія грошы"?! Нейкія жабрацкія 1К€ за эксперыменты над уласным здароўем. Не уяўляю, хто увогуле можа пагадзіцца на такое. Можа толькі алкашы ці наркаманы нейкія, якім ужо на усё похрэн, толькі б на дозу хапіла.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць