Усяго патроху77

Зніжак з-за надзвычайнага становішча ў Егіпце турфірмы не даюць

Хоць некаторыя ўжо спынілі продажы пуцёвак.

Сусветныя інфармагенцтвы паведамляюць, што ў Егіпце абвешчана аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча.

Міністэрствы турызма Расіі, а пасля і Беларусі не рэкамендуюць грамадзянам сваіх краін у бліжэйшы час наведваць небяспечную краіну, а таксама прадаваць туды пуцёўкі.
Але набыць квіток у турыстычны рай кшталту Шарм-эль-Шэйха ў сталіцы ўсё яшчэ магчыма.

Адзін з самых папулярных беларускіх тураператараў «Алатан тур» прапануе адмовіцца ад паездак у Егіпет на бліжэйшы час.
«Канкрэтнай забароны няма, але міністэрства ўжо вынесла папярэджанне, — кажа супрацоўніца фірмы. — Квіткі ў продажы ёсць, напрыклад, можна замовіць тур з Мінска да Хургады на 10 дзён. Самы просты варыянт з трохзоркавым гатэлем будзе каштаваць ад $1000 на аднаго чалавека».

У прадстаўніцтвах замежных агенцтваў таксама ёсць егіпецкія туры. Так, аператар «Tez tour» адзначае, што па факце набыць квіткі можна з вылетам і з Масквы, і з Мінска, але за апошнія месяцы попыт на іх значна знізіўся.

Пры гэтым кошты на пуцёўкі амаль не змяншаюцца.

Некаторыя агенцтвы, якія займаюцца продажам так званых гарачых тураў, прадаваць квіткі адмаўляюцца.

«Мы не займаемся зараз Егіптам, бо не ведаем, якая сітуацыя будзе там праз некалькі дзён» —
кажуць у фірме «Мыс».

А вось у агенцтве «Трэвэл Хаус» запэўніваюць: ніякай небяспекі для турыстаў хваляванні ў Каіры не прадстаўляюць. Маўляў, аператары літаральна сёння тэлефанавалі тым, хто адпачывае ў Шарм-эль-Шэйху. Кліенты там задаволеныя і атрымліваюць асалоду ад жыцця. Далучыцца да іх можна за $500, калі ляцець з Масквы, і за $960, калі адпраўляцца з Мінска.

Мы вырашылі пашукаць самы танны тур, і адзін з сайтаў выдаў «казачны адпачынак у Егіпце» за $370 з вылетам з Масквы. Прапануе яго турагенцтва «Ванда», але па факце апынулася, што пакуль продаж спынены.

Такім чынам, пры вялікім жаданні наведаць папулярныя курорты магчыма, але няварта спадзявацца на зніжкі. Гарантаваць бяспеку турыстам таксама ніхто не бярэцца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне9

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія ініцыявала стварэнне міжнароднай кааліцыі для разблакавання Армузскага праліва8

У Беларусі створаць адзіную дзяржаўную сістэму продажу квіткоў4

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці21

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне9

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць