Грамадства11

Беларусь апошняя па свабодзе СМІ ва «Усходнім партнёрстве»

Беларуская асацыяцыя журналістаў прэзэнтавала Індэкс свабоды мэдыяў у шасьці краінах «Усходняга партнэрства»: Азэрбайджане, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне. Упершыню рэйтынг укладаўся на аснове апытаньняў мэдыяэкспэртаў.

Зводны Індэкс падрыхтаваны міжнароднай грамадзкай арганізацыяй «Internews-Украіна» пры падтрымцы Эўразьвязу, паведамляе радыё «Свабода».

Для стварэньня Індэксу было апытана 60 мэдыяэкспэртаў — па 10 з кожнай краіны-ўдзельніцы праграмы «Ўсходняга партнэрства». Апытаньні праводзіліся ў чатырох блёках: «Палітыка», «Практыка», «Тэлерадыёвяшчаньне» і «Інтэрнэт і новыя мэдыі».

Паводле ўсіх чатырох замераў Беларусь апынулася на апошнім месцы. Найбольш свабодная ў сфэры СМІ, паводле Індэксу, Грузія. Асобы экспэртаў не агалошваюцца.

Згодна з працэдураю імі маглі быць асобы, якія не ўваходзяць у палітычныя арганізацыі, не прадстаўленыя ў структурах улады і працуюць у сфэры СМІ ня менш за 5 гадоў.

У экспэртную групу зь Беларусі ўвайшлі журналісты, грамадзкія дзеячы, праваабаронцы, сацыёлягі.

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна кажа, што, у адрозьненьне ад іншых падобных рэйтынгаў, Індэкс ня толькі канстатуе інфармацыю пра стан журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, але і дае рэкамэндацыі, як палепшыць стан рэчаў. У дачыненьні да Беларусі рэкамэндавана зьмяніць заканадаўства, каб карэспандэнтам замежных СМІ і журналістам-фрылансэрам было б прасьцей працаваць.

Рэкамэндуецца таксама спыніць арышты і судовы перасьлед журналістаў.

«Сам індэкс — гэта ацэнка магчымасьцяў мэдыяў і журналістаў у рэалізацыі сваіх правоў зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Адна з самых вялікіх праблемаў у Беларусі — доступ журналістаў да інфармацыі. Гэта наш агульны клопат, каб выключыць абсурдныя выпадкі, калі журналістам адмаўляюць на падставе забароны даваць інфармацыю.

Мяне вельмі ўразіў выпадак з прэс-канфэрэнцыі кіраўніцтва „Беларуськалія“, калі са спасылкай на словы генэральнага дырэктара было адмоўлена ў прысутнасьці на прэс-канфэрэнцыі журналісту Радыё Свабода. Яго не пусьцілі са словамі: „Ваша рэдакцыя не выклікае даверу“», — кажа Жанна Літвіна.

Намесьнік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец адзначыў: унікальнасьць Індэксу ў тым, што гэта самаацэнка, бо ён падрыхтаваны экспэртамі ўнутры краінаў: «Вядома, існуе шмат розных індэксаў, складзеных міжнароднымі арганізацыямі.

Яднае іх тое, што Беларусь заўсёды апынаецца на апошніх месцах — дзесьці паміж Эрытрэяй і Паўночнай Карэяй. Але канкрэтна гэты Індэкс адрозьніваецца ад іншых рэйтынгаў тым, што яго складалі самі мэдыяэкспэрты ў кожнай краіне. Ён створаны ня звонку, а на падставе самаацэнкі».

Андрэй Бастунец заявіў, што цалкам згодны з вынікамі дасьледаваньня. Ён кажа, што каб зразумець, чаму Беларусь апынулася на апошнім месцы, дастаткова ўбачыць пытаньні, на якія адказвалі экспэрты: «Ці існуюць у краіне законы ці падзаконныя акты, якія абмяжоўваюць свабоду інтэрнэту?»

«Ці былі выпадкі арыштаў або іншых пакараньняў у дачыненьні да блогераў і актыўных карыстальнікаў інтэрнэту?» «Ці існуе дзяржаўная манаполія на аказаньне інтэрнэт-паслугаў?»

«Ці былі выпадкі блякаваньня доступу да онлайн-СМІ, стварэньне тэхнічных праблемаў?» Гэтым разам прэзэнтавалі пілётны выпуск Індэксу свабоды мэдыяў. Зьвесткі ў ім будуць абнаўляцца штоквартальна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць