Рабаўнікі прадставіліся работнікамі ЖЭС і ўвайшлі ў кватэру Аляксандра Шакуціна па вуліцы Кузьмы Чорнага.
Рабаванне адбылося яшчэ 19 верасьня, але вядома пра яго стала толькі цяпер, калі міліцыі ўдалося затрымаць банду налётчыкаў.
Паводле менскай міліцыі, рабаўнікі прадставіліся работнікамі ЖЭС і ўвайшлі ў кватэру Аляксандра Шакуціна па вуліцы Кузьмы Чорнага. Пасля гэтага адзін з рабаўнікоў дастаў пісталет.
Яны звязалі ўсіх, хто знаходзіўся ў кватэры, пасля чаго вынеслі з яе 7 тысяч даляраў, 800 індыйскіх рупій і ювелірныя вырабы (пярсцёнкі з дыяментамі, залатыя зашпілкі і срэбныя ўпрыгажэнні). ЖЭСаўскую ўніформу яны выкінулі ў лесе, а таксама ў смеццевым кантэйнеры адной з вёсак Мінскага раёна.
Як выявілася, разбойны напад учынілі трое 28-гадовых мінчукоў, двое з якіх нідзе не працавалі. У дачыненні да іх заведзеная крымінальная справа.
28- гадовы Аляксандр Шакуцін — сын вядомага ў Беларусі мультымільянера Аляксандра Шакуціна, які займае 2-е месца ў Топ-200 уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. Сын узначальвае прадзюсарскае агенцтва ТАА «Спамаш-груп», якое ўваходзіць у групу кампаній бацькі.
Каментары