Меркаванні22

“Вось сымбаль твой…”

Першы раз ён ударыў яе пасьля вясельля.

Першы раз ён ударыў яе пасьля вясельля. Піша Алег Аблажэй.

Ня ведаю, як назваць гэты тэкст. Паставіць пытальнік? Але ці варта пытацца, ведаючы, што ніхто не адкажа. Проста разьвесьці рукамі, бяз словаў? Ды й гісторыя, па сутнасьці, банальная. Сотні такіх наўкола, а ўражвае, бо чалавек знаёмы.

… А пачалося так. Запрасіла мяне знаёмая мастачка на вэрнісаж. Мелася быць выстава творчасьці мастакоў-жанчын зь Вільні. Я ня бачу вялікага сэнсу ў такім дзяленьні – мастацтва не прыбіральня, хлопчыкі налева, дзяўчынкі – направа. Але адмаўляцца непрыгожа.

Неяк атрымалася, што я прыпазьніўся. І ўжо ўсе адышліся ад стала з традыцыйнаю для такіх выпадкаў пачосткаю. Кінулася ў вочы, што спадарыні мастачкі пілі віно не з маленькіх кубачкаў, а з паўлітровых. Мабыць, каб паказаць сваю перавагу над мужыкамі.

Творы, аднак, такой перавагі ня мелі. Зрэшты, цяпер усе выставы ў Вільні падобныя адна да адной – там больш размазана, тут – менш. Нуда. Я ўжо хацеў сыходзіць – раптам мяне хтось паклікаў. Гляджу – былая аднакурсьніца, якой я ня бачыў гадоў дваццаць. Была яна ў нейкай пакамечанай чорнай капоце, дапоўненай ня дужа дарэчнымі бурштынавымі каралямі. Не люблю неахайна апранутых жанчын. Але што рабіць – у наш час “творчая інтэлігенцыя” перакананая, што прыстойна апранацца трэба два разы ў жыцьці: на ўласным вясельлі і ўласных паховінах. NN – назавем яе так, — была нечым усхваляваная, ці то выпітым віном, ці то выставай.

Я памятаў яе зусім не такой. Яна была тоненькай, амаль празрыстай і сьветлай – ня колерам валасоў, а таму, што нібы сьвяцілася. Пры ўсёй бясспрэчнай таленавітасьці яе мучыла прага дасканаласьці – малюнкі былі працёртыя ад паправак да дзіраў. У літаральным сэнсе.

Пад канец вучобы NN закахалася. І выйшла замуж. Насуперак адгаворам выкладчыкаў і сяброў. Сапраўды, абраньнік яе, які вучыўся на гэтым жа аддзяленьні, быў асобай малапрыемнай. Мякка кажучы. Чаго была вартая адна ягоная звычка пастаянна пляваць. Дзе ён ні стаяў ці сядзеў – пакідаў мярзотную лужынку.

“Яго ніхто ня любіць, а я люблю!”

Вось цяпер я і спытаўся: а чаму ж ты адна, дзе ж твой рыцар? NN, п’янавата хіхікаючы, сказала: “Недзе з каханкамі качаецца. А мне на памяць вось што пакінуў!” – і, не саромеючыся, высока задзерла сваю апранаху. На сьцягне чарнелі вялізныя крывападцёкі. “Пайшлі адсюль!” “Толькі я ня маю ні капейкі. І ня ела нічога ад раніцы”.

У кавярні побач я выслухаў невясёлую гісторыю яе жыцьця. За вокнамі сунулася ў касьцёл вясельная працэсія. Нявеста ў сукні, падобнай на торт, жаніх у чорным гарнітуры. “Вось і ў мяне так усё было, а можа й лепш”, — сумна сказала NN.

Першы раз ён ударыў яе пасьля вясельля. І яна ўцякла да бацькоў. Але – вярнулася. А як жа – шлюб, перад Богам абяцала, што будзе вернай. Ды й новая істота ўжо зарадзілася.

Так і жылі – сваркі, бойкі. Часам пытаўся: “У морду хочаш?”, часам – не. Біў адразу. Паламаныя рэбры і рукі. Сяброўкі сумна жартавалі – у цябе, мабыць, ніводнай цэлай косткі не засталося. Біліся, мірыліся. Тым часам і дзеткі пайшлі – чацьвёра. Апора і падмога. Старэйшы сын ужо дапамагае бацьку – таксама можа “руку прылажыць”.

Былі спробы разводу, уцёкі. Але шкада маладзейшых. “Каб ты ведаў, якія мае дзеці прыгожыя!”

Я маўчаў. А што было сказаць? Што нельга дазваляць зьдзек зь сябе? Што нельга жыць з такім чалавекам? Але ўсё гэта й так вядома, – як тое, што Волга ўпадае ў Касьпійскае мора.

Чаму, чаму добрыя, таленавітыя людзі дазваляюць так абыходзіцца з сабою? І чаму замест змаганьня яны й самі пачынаюць сябе губіць – гарэлкаю, дэпрэсіяй? І як ім дапамагчы? І ці гэта магчыма?

І яшчэ падумалася – “Вось сымбаль твой, забыты краю родны!” Так і ты, забыты й забіты, жывеш у зьвязку з чужынцам, церпіш, пакутуеш, ува ўсім яму саступаеш, — і ніяк не адважысься на развод, рашучы й канчатковы. І – губіш сябе.

І не дапамогуць ніякія парады збоку, з-за мяжы, ніякія гранты й гуманітарныя пасылкі.

Пакуль ня ўспомніш пра сваю годнасьць.

Каментары2

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць