Меркаванні1616

Ці разгоняць сёння Еўрамайдан? Меркаванне ўкраінскага праваабаронцы

Украінскія СМІ паведамляюць пра магчымасць сілавога разгону Еўрамайдана ў Кіеве — нібыта гэта можа адбыцца ўжо сёння, і дзеля зачысткі на Майдане Незалежнасці адключаць святло і камеры відэаназірання.

Карэспандэнт «НН» пагутарыў з украінскім праваабаронцам і кандыдатам у народныя дэпутаты Украіны Васілём Кавальчуком.

«НН»: Ці сапраўды сілавы варыянт разгону Еўрамайдана можа адбыцца сёння ці бліжэйшым часам?

Васіль Кавальчук: Цяперашняя ўлада можа ўсё, што заўгодна — на маральныя якасці цяперашняга ўкраінскага ўрада разлічваць не прыходзіцца. Гэта групоўка, якая сёння захапіла і сканцэнтравала ўсё рэсурсы і моц у сваіх руках. У іх ёсць кантроль над сілавікамі, унутранымі войскамі.

«НН»: Ці не было б больш разумным з боку ўлады нічога не рабіць і чакаць, пакуль людзі разыйдуцца самі. Бо, падаецца, у апазіцыі няма дакладнага плану дзеянняў.

ВК: Калі б не гвалтоўнае збіццё моладзі ў ноч з пятніцы на суботу, людзі хутчэй за ўсё разышліся б. Аднак гэтае збіццё мела вельмі вялікае мабілізацыйнае значэнне. Краіна прачнулася гудучай, нібыта вулей, пасля таго, як у яго засунулі палку.

Такога гвалту, як падчас разгону першага Еўрамайдана, Украіна не ведала.

Нават сем адстаўных генералаў выступалі з нагоды разгону і прызналі, што падобнага стаўлення да сваіх людзей яшчэ не было. Гэта, хутчэй за ўсё справа данецкага і крымскага «Беркута». Бо, напрыклад, вінніцкі «Беркут», калі даведаўся, што іх хочуць перакінуць у Кіеў, адмовіўся ехаць, а байцы львоўскага «Беркута» сказалі, што яны сарвуць з сябе шэўроны і адмовіліся ехаць. Гэты гвалт і вывеў на вуліцы людзей.

Апазіцыя насамрэч у разгубленасці, яна не ведае, што рабіць з народам, які сабрала. У іх нават погляд разгублены. Няма ніякага аднагалосся.

Глядзіце, напрыклад, вы хочаце сала і гарбату, я хачу каўбасу і гарбату. Што нас аб'ядноўвае? Мы абодва хочам гарбату. Камуністы хочуць у Мытны саюз, апазіцыя ў Еўропу. Але і тыя, і тыя хацелі адстаўкі ўрада Азарава і правалілі галасаванне. 

Ёсць нават версія, што праводзіць Еўрамайдан дапамагае улада.

«НН»: Навошта?

ВК: Каб «выпусціць пару», панізіць грамадскія пратэстныя настроі — пры нарастанні ціску рана ці позна адбудзецца выбух. Рэвалюцыі не пачынаюцца з выдатнага матэрыяльнага забеспячэння. А тут Януковіч дзіўным чынам дазволіў паставіць вялізарную сцэну, забарыкадаваць увесь цэнтр.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі9

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі16

Экзамен на веданне дзяржаўнай мовы здалі 90% мігрантаў7

Павел Латушка пахваліўся, што ён — першы мушкецёр у Беларусі20

На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі20

У Манчэстэры мужчына атакаваў натоўп людзей каля сінагогі2

Героем Украіны пасмяротна стаў 16‑гадовы школьнік, якога расіяне пад Данецкам расстралялі за ўкраінскую стужачку8

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць