Грамадства1313

Каля музея Багдановіча ў Траецкім чыталі вершы пратэсту

Супрацоўнікі ў цывільным, кажуць, што для гэтага патрэбен дазвол.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабралася ў панядзелак каля музея Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці ў Мінску, каб чытаць вершы. Такім чынам людзі пратэстуюць супраць ператварэння музея беларускага класіка ў філіял.

Сярод прысутных — Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Марачкін. 

Побач дзяжураць аматары паэзіі ў цывільным.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў адказвае на пытанні журналістаў. Двое супрацоўнікаў у цывільным закіцавіліся гутаркай, распытваюць Арлова, што тут адбываецца, якая нагода для сустрэчы. 

Каля музея паболела людзей, цяпер тут каля чатырох дзясяткаў чалавек.

Супрацоўнікі ў цывільным паклікалі на гутарку Уладзіміра Арлова. Яму патлумачылі, што для падобнай акцыі патрэбен афіцыйны дазвол уладаў.

Лявон Баршчэўскі першым пачаў чытаць вершы. Спачатку прадэкламаваў «Пагоню» на ўкраінскай мове, затым па-польску. Затым усе разам прачыталі знакаміты верш на роднай мове:

Услед за Баршчэўскім чытаюць вершы іншыя прысутныя.

Пасля 19-й людзі разышліся, затрыманняў не было.

Пісьменнік Уладзімір Урлоў адзначыў, што мэта сённяшняй акцыі – выказаць нязгоду з рашэннем Міністэрства культуры адносна змены статуса музея:

«Мы лічам, што наш геній Максім Багдановіч варты не філіяла, не залы дзе-небудзь, а самастойнага музея. Як вартыя гэтага Янка Купала і Якуб Колас».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць