Меркаванні3535

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)

«Што б ні рабілі і што б ні казалі эмігранты, гэта не можа паўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі», — лічыць Аляксандр Фядута. Абсалютная лухта, адказвае яму Мікола Бугай.

Беларусы-фанаты на футбольным матчы, 7 лістапада 2024. Фота: Наша Ніва

Вось бываюць людзі, якія ведаюць мільёны лічбаў, імёнаў, фактаў — але раз за разам памыляюцца, калі справа даходзіць да высноваў і практычных рашэнняў. Аляксандр Фядута прадэманстраваў гэта і ў 1994, і ў 2010, у 2021. Бачу, што Фядута не гатовы здрадзіць сабе і настроены ісці па шляху памылак да канца.

«Змены могуць быць толькі ўнутры самой Беларусі. Што б ні рабілі і што б ні казалі эмігранты, я не думаю, што гэта можа сапраўды паўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі», — сказаў Фядута ў інтэрв'ю «Свабодзе».

Стоп — а як жа польская «Культура» Гедройця, якая выдавалася ў Парыжы і куды пасля свайго абрання завітаў, каб аддаць даніну павагі, прэзідэнт-посткамуніст Кваснеўскі. Архіпелаг Гулаг: першую праўду пра сталінскія рэпрэсіі ўнутры СССР данеслі заходнія радыё — ён прагучаў для дзясяткаў мільёнаў людзей голасам беларускі Галіны Руднік. Украінская «Сучасність», літоўскі Metmenys.

Пяройдзем у палітыку. Грэк Канстанцінас Караманліс. Партугалец Марыа Саарэш. Тунісец Рашыд Ганушы.

Нацыі розныя, геапалітычныя сітуацыі розныя, па-рознаму бывае. Памылка Фядуты, магчыма, у тым, што ён працягвае глядзець на свет і на Беларусь праз прызму гісторыі Расіі.

Былы палітвязень Аляксандр Фядута. Фота: LookByMedia

Так, у выпадку Расіі эміграцыя мала паўплывала на ход падзей у канцы ХХ і пачатку ХХІ стагоддзя. Але ўплыў, палітычны, культурны і маральны, і дапамога дыяспары ў той жа час у выпадку многіх цэнтральна– і ўсходнееўрапейскіх нацый быў нашмат большы. Імёны: Валдас Адамкус, Саламэ Зурабішвілі, Томас Венцлава, Чэслаў Мілаш, Аляксандр Смоляр, Міклаш Харасці, Уладзімір Тысманяну, Карэл Шварцэнберг, Вайра Віке-Фрайберга, Томас Ільвэс (наўмысна прыводжу імёны з розных краін і прафесій).

Больш за тое, інтэрнэт памяняў спосабы камунікацыі. 

Беларусы ўнутры краіны і беларусы дыяспары сталі спалучанымі сасудамі. Уся краіна на працягу сутак ведае тое, што напісалі і расказалі ў эфіры незалежныя СМІ. Дыяспара збірае салідныя сродкі для палітзняволеных і іх сямей, для культурных праектаў. А як інакш тут і цяпер? Выйсця то іншага няма. Роля дыяспары — захоўваць, дапамагаць, працягваць традыцыю.

Давайце адрозніваць. Сапраўды, будучыня краіны будзе вырашацца толькі ўнутры краіны. Змена сістэмы, палітычныя перамены могуць вырасці, выспець толькі ўнутры краіны, унутры дзяржаўнай эліты. Чалавек знутры заўсёды будзе мець перавагу перад эмігрантам у разуменні працэсаў у краіне. Будзе мець і маральную перавагу, бо ён застаўся там, нягледзячы ні на што.

Але каб «што б ні рабілі і што б ні казалі» — прабачце.

Каментары35

  • Голас з Беларусі
    16.01.2026
    Вось тут якраз Хвядута і мае рацыю!Альбо,як казаў адзін беларус у Польшчы:Беларусы,пра свае справы будзем гаварыць самі!..Беларусь будзем будаваць у Беларусі,а ня ў Польшчы,Вашынгтоне ці Маскве!
  • бабруйчанін
    16.01.2026
    Ні Фядута ні Зянковіч ні Шчагельскі ні разпавялі аб " памылке- змове" )) Адкуль у іх галовах гэта з'явілася ці хто падказаў???)))
  • Drill baby drill
    16.01.2026
    Проста бугаі і бугаёўны , якраз у эміграцыі і парасьцвіталі, таму і думаюць, што беларускі сьвет, клінам зышоўся там дзе яны

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць