Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя
У канцы лістапада 2025 года на вуліцы Кальцова, 32 спыніла працу «Калядная крама». Гэта адбылося пасля таго, як прапагандысты абвінавацілі яе ў «рэабілітацыі нацызму» праз навагоднія цацкі з выявай паэткі Ларысы Геніюш. Пасля гэтага крама была закрытая і апячатаная, але цяпер адкрылася зноў.

Скрыншот з відэа
16 студзеня ў інстаграме з’явіўся ролік, у якім крама паказала новыя ёлачныя шары з беларускай тэматыкай. На іх размясцілі дзяржаўныя сімвалы Беларусі, а таксама герб Мінска і іншыя выявы. Аўтары відэа падпісалі яго словамі: «Мы ўсе розныя і любім Каляды».
«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку
Пракуратура палічыла навагоднія цацкі з Ларысай Геніюш, што прадаваліся ў «Каляднай краме», рэабілітацыяй нацызму
Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы
Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі
Каментары