Улада22

Лукашэнка: Зарплата расла не ў адпаведнасці з прадукцыйнасцю працы

Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ў мінулым годзе пры невялікім росце ВУП у 1 працэнт сярэдняя заработная плата насельніцтва па краіне вырасла.

«Рост заработнай платы — гэта добра, але ж і цэны ў нас раслі. Я не скажу, што мы людзей паставілі ў бязвыхаднае становішча, абсалютна не, але тым не менш зарплата расла не ў адпаведнасці з прадукцыйнасцю працы. Гэта даныя аб'ектыўныя, прызнаныя»,

— сказаў прэзідэнт. Паводле яго слоў, у 2013 годзе дабрабыт грамадзян у сярэднім палепшыўся, грашовыя даходы насельніцтва выраслі больш як на 17 працэнтаў, у тры разы перавысіўшы план (6,5 працэнта), рэальны тэмп росту даходаў насельніцтва да дакрызіснага 2010 года склаў 140 працэнтаў.

«Хтосьці ж і не мае гэтых $580 сярэдняй зарплаты. Гэта я прызнаю. Дапусцім, у бюджэтнай сферы заработная плата на $120 ніжэйшая. Гэта таксама недапушчальна. Але я не магу за адзін раз бюджэтнікаў падняць да 90 працэнтаў рэальнага сектара, як гэта звычайна ў нас было прынята, і ў лепшыя гады так было. Паціху, вядома, мы іх падцягнем. І мы гэта сёння робім. Але ўсё будзе залежаць ад эканомікі», - адзначыў прэзідэнт.

«Гавораць, камусьці было цяжка, камусьці не вельмі, — але гэта так. Амаль 10 млн чалавек тут жыве і працуе, у тым ліку і замежныя грамадзяне. Сапраўды, хтосьці атрымліваў $1 тыс., хтосьці — $300, пенсіянеры, можа, нават крыху менш. Усякае было. Але ёсць сярэднія паказчыкі, яны стандартныя ва ўсім свеце», - сказаў Лукашэнка. На думку прэзідэнта, $500 — гэта той сярэдні даход, за які ў Беларусі можна жыць. «Гэта калі працуеш нармальна. А калі ты яшчэ спрабуеш дзесьці падзарабіць, то ты можаш і дзве заработныя платы мець. Таму гаварыць аб тым, што ў нас абвал з пункту гледжання дабрабыту насельніцтва, даходаў насельніцтва, — няправільна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Не трэба забываць, што ў нас кожная другая сям'я мае аўтамабіль, і не адзін. Гэта статыстыка. І мы тут апярэдзілі багацейшую Расію, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — За $100 у нас можна купіць больш, чым у Расіі, тут яшчэ і ўзровень жыцця, цэны маюць важнае значэнне. Гэта афіцыйныя дадзеныя. Багатую Расію абышлі».

«Таму можна крытыкаваць нас, што гэта не адпавядае чыімсьці запытам, — кожны чалавек можа аб гэтым сказаць, і, напэўна, ён мае рацыю, але трэба бачыць і рэальную карціну», — лічыць прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсё будзе залежаць ад стану эканомікі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча11

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання5

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча11

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць