Грамадства3434

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА

Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава, якая была вызваленая з-за кратаў 13 снежня, а цяпер знаходзіцца ў Германіі, запісала калядны зварот. У ім яна на розных мовах падзякавала ўсім тым, хто ўсе гэтыя гады яе падтрымліваў і спрычыніўся да яе і іншых палітвязняў вызвалення з-за кратаў. 

Скрыншот з відэа

Калеснікава гаворыць, што раней ніколі не верыла ў цуды, але тое, што адбылося два тыдні таму, прымусіла яе змяніць сваю пазіцыю. Толькі нядаўна яна, гледзячы ў зорнае неба, загадвала жаданне быць за калядным сталом са сваімі блізкімі — і вось гэтае жаданне неспадзявана здзейснілася.

Аднак жа тое, што так адбылося — не выпадковасць, за гэтым стаялі людзі. Калеснікава выказала падзяку «кожнаму, хто зрабіў крок насустрач, хто памог, хто падтрымаў і не сказаў «гэта немагчыма». Асабліва яна адзначыла сваю сястру Таццяну Хоміч, бацьку Аляксандра Калеснікава і ўсіх іншых членаў сям'і. 

Таксама Калеснікава падзякавала дактарам і тым, хто прымаў рашэнне пра яе выратаванне ў той час, калі падчас знаходжання ў турме ёй патрэбна была аперацыя. Сказала яна дзякуй і ўсім тым, хто ўсе пяць гадоў, «нягледзячы на страх пакарання знаходзіў у сабе мужнасць усміхацца і падстаўляць плячо».

Знайшліся словы падзякі і для «каманды мары», якая захавала «каштоўнасці і дух, калі гэта было асабліва цяжка».

Словы падзякі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу Марыя Калеснікава выказала на англійскай мове. Таксама яна падзякавала іншым палітыкам, якія прымалі рашэнні — з ЗША, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі і Беларусі.

«Особливо хочу подякувати Україниі та її людям. У час війни під обстрілами ви прийняли нас — білорусів, звільнених з тюрем, як рідних. Ви оточили нас турботою і теплом. Моє серце з вами», — па-ўкраінску сказала частку сваёй прамовы Калеснікава.

Падзяка была таксама выказаная сябрам па ўсім свеце за лісты, падтрымку і любоў. Асабліва былі адзначаныя людзі мастацтва з усяго свету, а да нямецкіх сяброў Калеснікава звярнулася па-нямецку. 

Напрыканцы прамовы яна перайшла на беларускую мову:

«Беларусы! Усе гэтыя гады нас спрабавалі раз'яднаць турмамі і межамі, страхам і вымушанай разлукай, маўчаннем. Я веру, што настане дзень, калі ніводзін чалавек не будзе за кратамі за свае перакананні, словы ці мары. Я веру, што мы вернемся дадому моцнымі, з захаванымі любоўю і годнасцю. Тымі, хто ведае цану свабоды».

Каментары34

  • Мх
    24.12.2025
    З 3:27 роліка, для беларускай мовы знайшлося толькі 15 секунд. Паказчык.
  • Глядач
    24.12.2025
    Сама прамова Калеснікавай зроблена па-руску. З устаўкамі па некалькі сказаў на замежных мовах (і ў хвасце ўсіх замежных моваў знайшлося месца для беларускай). І канец ізноў па-руску.
    На беларускім радыё...
  • Вольга
    24.12.2025
    Бабарыканцы - траянскія аслы Беларусі.

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць