Свет1313

Майдан: Апазіцыя выходзіць з перамоваў з уладамі НАВІНЫ З КІЕВА АНЛАЙН

20:09

У Кіеве ўмацоўваюць барыкады. Вышыня барыкады на Інстытуцкай сягае 3,5 м

18:33

Януковіч абяцае змены ў законах, ўрадзе і частковую амністыю

18:26

Міхась Скобла. Памяці Міхала Жызнеўскага

18:20

Эдуард Акулін. Памяці Міхала Жызнеўскага

17:40

Старшыня Судовай Адміністрацыі Ўкраіны падаў у адстаўку

17:30

Сілавікі пачалі перамовы з мітынгоўшчыкамі на Грушэўскага.

09:34

У Чаркасах затрымалі 58 мітынгоўшчыкаў. Інкрымінуюць супраціў і беспарадкі

09:12

Некалькі дзясяткаў удзельнікаў Майдану захапілі Міністэрства аграпалітыкі

08:53

Да Януковіча ляцяць Эштан і Фюле

Уначы на Майдане перад сцэнай сабралася некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Чакалі лідараў апазіцыі пасля перамоваў з Януковічам. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Gazeta.ua.

Алег Цягнібок сказаў: «Цяпер арыштаваныя каля сотні актывістаў. У бліжэйшыя дні плануюць арыштаваць яшчэ каля тысячы. Гэтага не павінна быць. Адстаўка ўрада, новы закон аб выбарах і вяртанне да Канстытуцыі 2004 года». Людзі свішчуць.

Цягнібок папрасіў падняць рукі людзей, якія за працяг перамоваў з прэзідэнтам і тых, хто за тое, каб выйсці з перамоваў. Людзі паднялі рукі толькі на другую прапанову.

Яцанюк абвясціў таксама, што барыкады на вуліцы Грушэўскага становяцца тэрыторыяй Майдана.

«Рашэнне прынятае. Мы аб'яўляем Грушэўскага тэрыторыяй Майдана, — сказаў Яцанюк. — Ні кроку назад. Я прашу ўсіх — дысцыпліна. Гэта падтрымліваецца? Дакладнае выкананне загадаў. Гэта падтрымліваецца? Або пашыраем мы тэрыторыю Майдана? Звяртаюся да Андрэя Парубія пашырыць тэрыторыю Майдана».

На Майдане Незалежнасці ўначы пратэставала каля 10 тысяч чалавек. На барыкадах па Інстытуцкай і Грушэўскага — яшчэ да 4 тысяч.

На вул. Інстытуцкай у раёне Майдана Незалежнасці ў Кіеве каля 2 тыс. актывістаў Еўрамайдану. Актывісты тлумачаць, што барыкада прызначана для прадухілення магчымай атакі праваахоўнікаў.

Барыкада на вул. Інстытуцкай стала 16-й на тэрыторыі Еўрамайдану.

Пры будаўніцтве актывісты выкарыстоўвалі ўсе, што было магчыма выкарыстаць — дарожныя знакі, звалкі, часткі металічных платоў, бетонныя апоры, мяшкі са снегам. Апошнія паліваюць вадой.

Разам з тым для бяспекі актывістаў атрады самаабароны Майдану са шчытамі перагарадзілі Інстытуцкую ў некалькіх метрах ад Банкавай.

На Грушэўскага ніякіх дзеянняў няма, але барыкады сталі большымі. Міліцыя працягвае трымаць пазіцыі каля «Дынама», перамір'е працягваецца.

00:57

Людзі ідуць на Майдан з Грушэўскага, паведамляе Громадське ТВ. Частка ўмацоўвае барыкады.

00:27

Людзі на Грушэўскага заклікаюць Клічка заставацца з імі на ноч. Клічко заклікае да перамір'я на тры дні, цягам якіх будуць вызваленыя ўсе затрыманыя (каля 40 чалавек, па словах Цягнібока, да 12:00).

Перад прысутнымі выступае Цягнібок. Ён кажа, што Беркут спыніць пераслед, а таксама яму забароняць выкарыстоўваць агняпальную зброю. «Калі яны парушаць умовы, то мы ён парушым».

Цягнібок кажа, што ў перспектыве будуць адмененыя законы «16 студзеня», крымінальныя справы ў дачыненні да затрыманых будуць спыненыя, а ўсе ўдзельнікі пратэстаў будуць дэкрыміналізаваныя.

Цягнібок заклікае да перамір'я да раніцы.

Журналісты выказваюць меркаванне, што Януковіч таксама запатрабаваў вызваліць вуліцу Грушэўскага і параўноўваюць сітуацыю з беларускай, калі людзей спачатку саджаюць, а потым шукаюць адпаведны артыкул.

Яцанюк, дарэчы, не з'явіўся ні на Грушэўскага, ні на Майдане.

Журналісты Громадське ТВ кажуць, што людзі расчараваныя вынікамі перамоваў, частка разыходзіцца.

00:14

Клічко кажа прысутным на Грушэўскага: «Я задаў пытанне [Януковічу], калі будуць людзі выпушчаныя, яны абяцаюць заўтра з раніцы, …максімум тры дні».

«Я вельмі не хачу кровапраліцця», — кажа ён. Яго слоўна атакуюць.

«Спакойна», — супакойвае Клічко, яго сустракаюць свістам. Людзі крычаць «Ганьба».

«Віталя, зрабі што-небудзь, бацькі дома плачуць». «Братан, скажы што рабіць?» — потым пытаюцца людзі.

Людзі крычаць «Воля або смерць», пачынаюць скандаваць «Клічко, Клічко!». «Клічко — прэзідэнт», людзі скандуюць «Рэвалюцыя!»

На Грушэўскага поўнае замяшанне цяпер.

Людзі збіраюцца стаяць да раніцы.

00:10

Міністр юстыцыі: Перамовы будуць працягнутыя.

У ходзе перамоваў паміж уладай на чале з прэзідэнтам Януковічам і лідарамі трох апазіцыйных фракцый не быў знойдзены адказ на пытанне, збіраюцца лідары апазіцыі ў далейшым кантраляваць ход радыкальных падзей на вуліцах Кіева. Перамовы будуць працягнутыя.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра, члена рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Алены Лукаш аб ходзе перамоваў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«На жаль, у другі раз лідары апазіцыі адмовіліся ад заявы аб асуджэнні экстрэмісцкіх дзеянняў. Таксама імі не былі асуджаныя факты захопу будынкаў мясцовых органаў улады. Не быў знойдзены адказ на пытанне, збіраюцца лідары апазіцыі ў далейшым кантраляваць ход радыкальных падзей на вуліцах Кіева», — заявіла Лукаш.

Паводле яе слоў, абмяркоўваліся пытанні неадкладнага вызвалення незаконна займаных памяшканняў, магчымай амністыі і іншыя пытанні, якія могуць быць разгледжаны на пазачарговай сесіі, факт правядзення якой удзельнікі перамоваў ацанілі ўхвальна.

Таксама абмяркоўвалася пытанне адказнасці ўрада.

00:08

На Грушэўскай чакаюць В. Клічка, паміж шэрагам Беркута і пратэстоўцамі стаяць святары, якія заклікаюць спыніць супрацьстаянне.

Вынік перамоваў паміж прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, удзельнікамі рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу і лідарамі апазіцыйных парламенцкіх фракцый патрабуе кансультацый з грамадскасцю. Пра гэта заявіў Алег Цягнібок.

«Вынік нашых перамоваў патрабуе пэўных кансультацый з грамадскасцю. Толькі такія кансультацыі будуць праведзены, мы праінфармуем», — сказаў ён пасля перамоваў у чацвер вечарам.

Пры гэтым лідар «Свабоды» адзначыў: «Ад кансультацый будзе залежаць, пойдзем мы па адным шляху або па іншым шляху».

Цягнібок выбачыўся перад прадстаўнікамі СМІ за тое, што не можа даць больш канкрэтнай інфармацыі.

У перамовах з Януковічам бралі ўдзел Алег Цягнібок, Віталь Клічко і Арсень Яцанюк, перамовы доўжыліся 5 гадзінаў. Яцанюк дадаў, што шанец пазбегнуць кровапраліцця вельмі высокі.

Громадське ТВ паведамляе, што Цягнібок ідзе на Майдан. Клічко ідзе на Грушэўскага.

Цягнібок заявіў журналістам, што неабходна выступіць са сцэны Майдану, і тады на сайце Генпракуратуры і МУС будзе апублікавана нейкая заява, і працэс запушчаны,

падрабязнасці не паведаміў, махнуўшы рукой «Хлопцы, там цёмны лес».

Журналісты Громадське ТВ выказваюць меркаванне, што ідзецца пра выкананне пэўных дамоўленасцей і справа ідзе пра вызваленне затрыманых.

23:59

На Грушэўскага чакаюць Клічка. Там запалілі зноў вогнішчы, але людзі, відаць, грэюцца.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

«Гэта рызыкоўна для Беларусі». Зяленскі заявіў, што Расія размяшчае абсталяванне для навядзення шахедаў на дахах беларускіх шматпавярховікаў23

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»6

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць