Свет2020

Януковіч звярнуўся да ўкраінцаў: Арганізатары пратэстаў паўстануць перад судом

Тэкст звароту быў змешчаны ў 06:38 на яго афіцыйным сайце.

У нас з вамі былі розныя выпрабаванні. Але сённяшняе, мабыць, самае цяжкае з іх. Адбылася бяда — загінулі людзі. І гэта вялікая боль і трагедыя для кожнага з нас. Аднак і гэта мы разам павінны перажыць і пераадолець.

З самага пачатку гэтага супрацьстаяння я заклікаў да дыялогу, быўшы катэгарычным праціўнікам сілавых варыянтаў, а тым больш — кровапраліцця. Гэта мой жыццёвы прынцып — ніводная ўлада не варта і кроплі пралітай за яе крыві. Менавіта гэтым прынцыпам я кіраваўся ў 2004-м годзе, калі спыніў сваіх прыхільнікаў ад сутыкнення з прыхільнікамі майго апанента. Таму і ў цяперашнім канфлікце я рабіў стаўку на дыялог. Гасподзь даў чалавеку мову для таго, каб ён мог знайсці агульную мову з іншым чалавекам.

Павінен сказаць, што пэўны дыялог усё ж такі адбыўся. Мы рэалізавалі дзве амністыі — першую пасля снежаньскіх падзей. І другую, якая ўступіла ў дзеянне 17 лютага.

Трэба ж было апазіцыйным лідарам так зрабіць, што ўжо на наступны дзень, 18 лютага, яны заклікалі радыкальную частку плошчы да ўзброенай барацьбы.

Апазіцыянеры не толькі не дачакаліся адкрыцця пасяджэння парламента, на якім павінны былі галасаваць законы, якія змянілі Украіну. Яны наадварот — заблакавалі Вярхоўную Раду, не даўшы магчымасці прыняць гэтыя змены. Запатрабавалі — усю ўладу апазіцыі і неадкладна.

Не маючы на гэта мандату народа, незаконным чынам, парушаючы Канстытуцыю Украіны, гэтыя, з дазволу сказаць, палітыкі, звяртаючыся да пагромаў, падпалаў і забойстваў, спрабавалі захапіць уладу.

Апазіцыйныя лідары здрадзілі асноўным прынцыпам дэмакратыі — уладу набываюць не на вуліцах або плошчах, а толькі на выбарчых участках. Я не раз казаў ім — хутка выбары. Калі народ даверыць вам — будзеце ва ўладзе. Калі не даверыць — не будзеце пры ўладзе. Але і тое, і іншае павінна адбыцца законна, так, як загадвае Канстытуцыя Украіны.

Мяжу яны перайшлі, калі заклікалі людзей да зброі. А гэта — абуральнае парушэнне закона. І злачынцы павінны паўстаць перад судом, які вызначыць ім меру пакарання.

Гэта не мой капрыз, гэта мой абавязак, як гаранта Канстытуцыі — забяспечыць мір у краіне і спакой грамадзян і справядлівасць у дачыненні да кожнага.

Зыходзячы з гэтага, я яшчэ раз заклікаю лідараў апазіцыі, якія сцвярджаюць, што яны імкнуцца мірнага ўрэгулявання, неадкладна адмежавацца ад тых радыкальных сіл, якія правакуюць кровапраліцце і сутыкненне з праваахоўнымі органамі.

Або, у выпадку, калі яны не жадаюць сыходзіць — прызнаць, што яны падтрымліваюць радыкалаў. І тады з імі будзе іншая размова.

Скажу шчыра, у мяне бываюць дарадцы, якія спрабуюць мяне схіліць да жорсткіх варыянтаў — да ўжывання сілы. Але я заўсёды лічыў прымяненне сілы памылковым падыходам.

Ёсць лепшы і эфектыўны спосаб - знайсці агульную мову. Пайсці на кампраміс. Дамовіцца. Я ўжо казаў не раз, што ў такім выпадку крыху страціць уладу. Страціць і апазіцыя. Але выйграе Украіна.

Я настойліва заклікаў ўстрымацца ад радыкальных дзеянняў. Але мяне не пачулі.

Паўтараю і звяртаюся зноў. Яшчэ не позна прыслухацца. Яшчэ не позна спыніць канфлікт.

Так, мы ўжо не вернем загінуўшых. Так, мы ўжо заплацілі занадта дарагую цану за амбіцыі тых, хто рвецца да ўлады. Але каб кошт не быў яшчэ вышэйшы, заклікаю — апамятайцеся! Трэба садзіцца за стол перамоваў і ратаваць Украіну. Бо будучыя пакаленні нам не даруюць, калі мы разбурым дзяржаву, якая павінна належаць ім — нашым нашчадкам.

Дарагія суайчыннікі! Дарагія людзі, якія страцілі родных і блізкіх у гэтым бязглуздым канфлікце, дазвольце мне выказаць вам спачуванні.

Я ведаю, што словамі гору не дапаможаш. Я разумею, якая страшная трагедыя вас спасцігла. Але я хацеў бы, каб вы адчувалі ў гэтыя хвіліны маю падтрымку і маё шчырае шкадаванне.

Цяпер усе мы павінны ўсвядоміць адно — нават самае жорсткае супрацьстаянне скончыцца. А Украіна павінна застацца назаўсёды. У гэтым наша задача. І гэта — наша галоўная і найпершая мэта.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць