Аляксандр Лукашэнка выступіў за развіццё кааперацыі з украінскімі прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу.
Пра гэта ён заявіў у сераду ў час наведвання «558-ага Авіяцыйна рамонтнага завода» у Баранавічах.
«Украіну сёння фактычна развалілі. А там абаронка прыстойная. Давайце паспрабуем з украінцамі дамовіцца і папрацаваць разам, каб не зніклі іх мазгавыя цэнтры, інтэлектуальныя, інжынерныя, канструктарскія і, уласна, вытворчасць», — сказаў Лукашэнка.
«Цяпер момант прыдатны, і гэтым момантам трэба скарыстацца», — сказаў прэзідэнт Беларусі.
Пры гэтым ён адзначыў, што ваенна-тэхнічную прадукцыю мэтазгодна вырабляць не толькі для ўнутраных патрэбаў, але і для знешняга рынку.
Як вядома, у лютым Лукашэнка заяўляў, што Беларусь «асуджаная жыць з Украінай у дружбе і згодзе», а таксама «перажываў», каб Украіну «не раздзярбанілі».
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары